Уладар сатыры і гумару |
11.02.2022 |

У чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага прайшоў юбілейны творчы вечар “Уладар сатыры і гумару”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў, аўтара чатырох уласных зборнікаў, народнага літаратурнага аб'яднання “Роднае слова” Міхаіла Аляксандравіча Уласенкі.

Вядучая мерапрыемства, загадчыцца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Марозава, правяла экскурс па старонках жыццёвага і творчага шляху Міхаіла Аляксандравіча, успомніўшы самыя хвалюючыя і важныя этапы яго жыцця.
Павіншаваць юбіляра і выказаць шмат добрых, шчырых слоў прыйшлі тыя, з кім ён доўгія гады працаваў, яго калегі па пяру і прыхільнікі таленту:
галоўны рэдактар абласной газеты “Зямля і людзі” Уладзімір Капуза, дырэктар КУП “Горецкий элеватор” Пятро Панасюга, адзін з ранейшых кіраўнікоў раёна Міхаіл Анікееў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук, член народнага літаратурнага аб'яднання “Роднае слова” Аляксандр Ведзянееў, Любоў Валчкова і кіраўнік літаратурнага аб’яднання Людміла Дзеружкова.

Галоўны рэдактар абласной газеты “Зямля і людзі” Уладзімір Капуза перадаў Міхаілу Уласенку Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама і віншаванні ад Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Удзельнікі народнага студэнцкага тэатра-студыі “Парадокс” дэкламавалі вершы Міхаіла Уласенкі.
Усе выступленні і вершы гучалі пераважна на беларускай мове.
“Дробязі жыцця” Міхаіла Уласенкі” пад такой назвай у бібліятэцы арганізавана літатарурная выстава, на якой экспанаваны як уласныя, так і калектыўныя выданні, а таксама некаторыя артыкулы з перыядычных выданняў.
![]() | ![]() | ![]() |
---|