Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная

Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная

17.12.2021

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага адбылася прэзентацыяі альманаха абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная”. Выданне прысвечана Году малой Радзімы, Году народнага адзінства і 15-годдзю ўтварэння гэтай творчай арганізацыі.

Подробнее

На мерапрыемстве прысутнічалі горацкія аўтары, творы якіх уключаны ў альманах. Гэта члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук, Алеся Цэван і паэтэса Алеся Азаранка.

Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі і старшынямі абласных аддзяленняў. Асобая ўвага была ўдзелена старшыні рэспубліканскага аб’яднання Чаргінцу Мікалаю, кнігі якога карыстаюцца вялікім попытам сярод нашых чытычоў, і Аляксандру Казеку — рэдактару-ўкладальніку альманаха, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, творы якога можна было паслухаць ў відэазапісу ў выкананні аўтара.

Альманах складаецца з такіх раздзелаў як: “Паэзія”, “Проза”, “Нашы сябры”, “Новыя імёны”, “Пераклады”, “Публіцыстыка”, “Крытыка і літаратуразнаўства”, “Сатыра і гумар”.

Сваімі ўражаннямі аб зборніку падзяліліся горацкія аўтары. Наталля Ніканчук зрабіла даволі дэталёвы агляд альманаха, засяродзіла ўвагу на творах маладых аўтараў і падкрэсліла важнасць гэтай акалічнасці, таксама расказала гісторыю стварэння свайго твора, які ўвайшоў у альманах. Алеся Цэван і Алеся Азаранка выказалі станоўчыя меркаванні і прачыталі свае вершы. А творы Міхаіла Уласенкі, змешчаныя ў раздзеле “Сатыра і гумар”, гучалі ў выкананні супрацоўніцы бібліятэкі Дзіяны Цярэнцьевай. Свае думкі аб зборніку і ролі роднай мовы выказалі горацкі паэт Аляксандр Ведзянееў, аматар літаратуры Надзея Курбасава.

Новы альманах папоўніў краязнаўчы фонд бібліятэкі і знайшоў сваё пачэснае месца на выставе “Літаратурная прастора Магілёўскага краю”, што і зараз дзейнічае ў чытальнай зале бібліятэкі. Акрамя калектыўных выданняў, з фонду бібліятэкі, на выставе экспануюцца ўласныя кнігі нашых горацкіх аўтараў – членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Наталлі Ніканчук, Алесі Цэван, Міхаіла Уласенкі, Ніны Кавалёвай і Сяргея Кісялёва.

Выстава будзе дзейнічаць да 30 снежня 2021 года.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина