Незгаснаю зоркаю ў небе Радзімы навекі

Незгаснаю зоркаю ў небе Радзімы навекі

09.12.2021

Максім Багдановіч як творца, мысліцель,
гісторык... унікальная, фенаменальная з'ява,
якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу,
ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох.
А. Лойка

Максім Багдановіч - недасяжная велічыня на небасхіле беларускай паэзіі, гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця.

Подробнее

Ён вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Але перш за ўсё Максім Багдановіч – арыгінальны паэт з высокім ідэйна-мастацкім узроўнем твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Яго вершы поўныя шчырых і хвалюючых пачуццяў, адзначаныя тонкім псіхалагізмам, музычнасцю, эмацыянальнасцю. Спадчына выдатнага майстра стала каштоўным набыткам беларускай і сусветнай духоўнай культуры.

9 снежня споўнілася 130 год з дня нараджэння вядомага паэта, перакладчыка, публіцыста Максіма Багдановіча. Бібліятэкі раёна падрыхтавалі выставы, прысвечаныя юбілею беларускага класіка. У цэнтральнай бібліятэцы імя М. Гарэцкага экспануецца выстава кніг «Незгаснаю зоркаю ў небе Радзімы навекі». На выставе прадстаўлены розныя выданні твораў М. Багдановіча, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці вялікага беларускага паэта. Бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу «Чалавек надзвычай лагоднай і ўзнёслай душы». У Каменскай сельскай аб’яднанай бібліятэцы аформлена бібліятэчная выстава «Узор васілька». Красулінская сельская бібліятэка прапануе тэматычную паліцу «Незабыўны Максім Багдановіч». Для наведвальнікаў Ленінскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі падрыхтавана выстава-агляд «Святло паэзіі Максіма Багдановіча». Выстава-прысвячэнне «І зорка гарыць, і не вяне вянок» экспануецца ў Маслакоўскай сельскай аб’яднанай бібліятэцы і пад аднайменнай назвай кніжная выстава ў Саўской сельскай аб’яднанай бібліятэцы. «Геній зямлі беларускай» пад такой назвай дзейнічае бібліятэчная выстава ў Аўсянкаўскай сельскай аб’яднанай бібліятэцы. Бібліятэкары Гарской селькай аб’яднанай бібліятэкі і Рэкцянскай сельскай бібліятэкі аформілі кніжныя выставы: «Вянок» і «Пясняр чыстае красы».



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина