Свая зямля – вось што аснова! |
04.11.2021 |

Няма ў чалавека нічога
прыгажэй і даражэй за радзіму.
Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек
Якуб Колас - народны паэт Беларусі, які адкрыў для развітых літаратур свету беларускае пісьмовае слова, ўславіў беларускі народ. Жыццё беларускага класіка - выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны.
3 лістапада споўнілася 139 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа. Таму на стэлажах бібліятэк ДУК “Горацкая раённая бібліятэчная сетка” з'явіліся кніжныя выставы і тэматычныя паліцы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце ў жыцці беларускага народа. “Сэрца пакідаю вам...” пад такой назвай аформілі кніжныя выставы бібліятэкары раённай дзіцячай бібліятэкі і Ленінскай сельскай аб'яднанай бібліятэкі. У Маслакоўскай сельскай аб'яднанай бібліятэкі экспануецца выстава-прысвячэнне “Летапісец свайго народа”. А бібліятэкар Саўской сельскай аб’яднанай бібліятэкі правяла гутарку-агляд па творчасці Якуба Коласа “Песняр беларускай зямлі”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым і творчым шляхам паэта, з яго творамі, больш дэталёва з кнігай Я. Коласа “Міхасёвы прыгоды”. Выстава кніг “У сузор’і генія” прадстаўлена ў Красулінскай сельскай бібліятэкі. Наведвальнікам цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага прапанавана выстава “Якуб Колас – Пясняр зямлі беларускай”. Усе жадаючыя могуць пазнаёміцца з біяграфіяй класіка беларускай літаратуры, даведацца, ў якіх жанрах пісаў Якуб Колас. Запрашаем наведаць выставу, якая будзе экспанавацца да 30 лістапада.
![]() | ![]() | ![]() |
---|
![]() | ![]() | ![]() |
---|