Апошні народны паэт Беларусі |
30.09.2021 |

Сёння дзень народзінаў беларускага паэта і грамадзянскага дзеяча, народнага паэта Беларусі – Ніла Гілевіча. Яго — стваральніка па-сапраўднаму народнага твора «Родныя дзеці», аўтара тэкстаў да папулярных песень, выключнага педагога — любяць і чытаюць, не толькі нацыянальна-заангажаваная публіка, але і просты люд, звычайныя беларусы.

На выставах бібліятэк ДУК «Горацкая раённая біблітэчная сетка» прадстаўлены зборнікі вершаў і паэм Ніла Гілевіча, яго творы для дзяцей і юнацтва, працы ў галіне літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, публіцыстыка розных гадоў выдання, пераклады твораў на балгарскую, англійскую і іншыя мовы. Прадстаўлены таксама працы вядомых беларускіх літаратуразнаўцаў і артыкулы з часопісаў і газет аб жыцці і творчасці паэта.
![]() | ![]() | ![]() |
---|