З вытокаў роднай мовы |
07.09.2021 |

Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне. Традыцыйна Дзень беларускай пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Значыма, што Дзень беларускай піьментства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Асноўная ідэя — беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, падтрымка кнігі і чытання.

Да Дня беларускага пісьменства бібліятэкары ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» падрыхтавалі для сваіх чытачоў шэраг бібліятэчных выстаў і тэматычных паліц, каб пазнаёміць іх з гістарычнымі мясцінамі, помнікамі, асветнікамі і падзеямі беларускай зямлі. У сваю чаргу бібліятэкар Каменскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі аформіла
бібліятэчную выставу «Чытайце беларускае!», у цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага увазе чытачоў прадстаўлена выстава-прагляд «І вечнае застанецца слова». Бібліятэчная выстава «Каля крыніц беларускай кнігі» была падрыхтавана бібліятэкарам Ленінскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі, а работнік Маслакоўскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі рэкамендавала кнігі, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе «Свята роднага слова і кнігі».

У гэты дзень бібліятэкары і чытачы аддалі даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Наша мова перажыла цяжкія часіны ў гісторыі, але яна выжыла, і мы, будучыня Беларусі, ніякім чынам не павінны знішчаць яе. За кожным словам стаіць жыццё, надзеі, пакуты і запавет нашых продкаў. Нашу мову трэба берагчы, каб было што перадаць нашчадкам.