Мова – духоўны скарб |
21.02.2021 |

Мова мая - шум гаёў напрадвесні,
стан дзявочы бяроз, звонкі спеў салаўя
і матуліны шчырыя песні - мова мая.
Марыя Цімінская
21 лютага – Міжнародны Дзень Роднай мовы. Калі ты чуеш яе – ці сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", ці мясцовую дыялектную – ведай, што ўсё гэта – наша родная беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца – у тваёй краіне і ў тваёй душы.

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Ведаць замежныя мовы – выдатна. А ведаць сваю, родную – неабходнае патрабаванне, якое адукаванаму чалавеку прад’яўляе час.

Дзень роднай мовы запатрабуе яшчэ больш уважлівага стаўлення да нашай мовы, традыцый, зберажэння духоўнай спадчыны, яе ўзмацавання і далейшага развіцця, ен асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.

У гэты дзень бібліятэкі сеткі падрыхтавалі шмат цікавых і прыгожых выстаў: «У родным слове сэрца пачуцце (центральная библиотека)», «Чытаем па-беларуску» (районная детская библиотека), «Мова – духоўны скарб» (Ленинская СБ), «У родным слове – цэлы свет» (Овсянковская СБ), «Родная мова – крыніца празрыстая» (Красулинская СБ). Тут і народныя казкі,
прыказкi, легенды, і кнігі беларускіх пісьменнікаў для дарослых i маленькіх чытачоў, і кнігі аб традыцыйных беларускіх мастацтвах.
Чытайце беларускую кнігу і памятайце, што сапраўднае свята — калі дзень роднай мовы — кожны дзень, а не раз на год!