Асалода роднай мовы |
21.02.2020 |
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння галоўны наш абавязак — шанаваць родную мову.
21 лютага ў гасцінных сценах раённай дзіцячай бібліятэкі прайшоў майстар-клас да Міжнароднага дня роднай мовы “Асалада роднай мовы” для бібліятэкараў сеткі. У гэты дзень у цёплай атмасферы бібліятэчнай прасторы можна было спаўна атрымаць асалоду ад гучання самых шчырых і душэўных радкоў песень, вершаў вялікіх беларускіх паэтаў, прысвечаных роднай мове, якая аб'ядноўвае ўсіх нас у гэтым цудоўным месцы пад назвай Беларусь. З дапамогай яе можна перадаць усю прыгажосць навакольнага свету, а таксама ўнутраны свет чалавека, бо гэта мова вялікіх творцаў беларускага слова!
На працягу стагоддзяў беларуская мова змянялася, ўдасканальвалася. І яшчэ многія пакаленні будуць дапаўняць, развіваць мову.
Таксама і бібліятэкары ДУК “Горацкая раённая бібліятэчная сетка” робяць усё для таго, каб наша родная мова не загінула. Да Дня роднай мовы былі аформлены такія выставы як “Таямніцы беларускай мовы”, “Сэрцам роднага слова краніся”, “Чытаем па-беларуску” і іншыя. А ў сценах цэнтральнай бібліятэкі імя М.Гарэцкага
для навучэнцаў 8 класа ДУА "СШ №2" прайшло мерапрыемства “У родным слове - сэрца пачуцце”, падчас якога была праведзена віктарына, а самы актыўны яе ўдзельнік атрымаў дыплом “знаўца беларускай мовы”.