Пакуль жыву, Дабро нясу… |
03.02.2020 |
1 лютага прайшла творчая юбілейная вечарына вядомай горацкай паэтэссы, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, народнага літаратурнага аб’яднання “Роднае слова” Лідзіі Адрэевай (Мініч) “Пакуль жыву, Дабро нясу…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння.
Лідзія Андрэева з’яўляецца аўтарам 12 кніг. Яе творы надрукаваны ў многіх калектыўных выданнях, часопісах і газетах. Усе выданні паэткі былі прадстаўлены на літаратурнай выставе “І боль, і мары, і любоў”, якая экспанавалася падчас мерапрыемства.
Апошняе, на сённяшні дзень, выданне паэткі – гэта кніга перакладаў з рускай мовы і не толькі (іўрыта і кітайскай) “Сугучнасць душ ... Сугучнасць слоў ...”, падараваная аўтарам чытачам нашай бібліятэкі. Трэба адзначыць, што ўсе папярэднія свае кнігі яна таксама ў свой час падарыла прыхільнікам сваёй творчасці, тым самым паэтка ўнесла вялікі ўклад у папаўненне краязнаўчага фонду бібліятэкі.
Супрацоўнікі бібліятэкі, з нагоды юбілею паэткі, падрыхтавалі і падарылі Лідзіі Андрэевай біябібліяграфічны даведнік “Жыццё маё – выток пачуццяў…”, у якім зрабілі спробу сістэматызаваць усю культурна-асветніцкую і літаратурную дзейнасць аўтара.
На працягу вечарыны гучалі вершы паэткі, урыўкі з празаічных твораў, пераклады кітайскіх вершаў, вядомыя рускія рамансы ў аўтарскім перакладзе. Паэтка прымала вялікае
мноства віншаванняў і прывітанняў ад шматлікіх гасцей: калег па пяру, кіраўніцтва раёна і аддзела, былых калег з акадэміі, супрацоўнікаў бібліятэк, а таксама сяброў і прыхільнікаў творчасці паэтэссы.
Творчы юбілейны вечар суправаджала слайд-праграма, падрыхтаваная цэнтральнай бібліятэкай ім. М.Гарэцкага.