1960 |
|
|
Раён стаў раёнам суцэльнай радыёфікацыі.
|
|
| 21 красавіка |
У раёне створана Горацкае раённае аддзяленне Таварыства савецка-польскай дружбы.
|
| красавік |
Зварот дэпутатаў Ленінскага сельскага Савета да ўсіх дэпутатаў і служачых саўгасаў, калгаснікаў, да ўсіх працоўных раёна аб правядзенні дэкады пасадкі лесу і садоў.
|
|
Зварот механізатараў сельгасарцелі “Савецкая Беларусь” да ўсіх механізатараў калгасаў і саўгасаў раёна шырэй укараняць механізацыю ў вырошчванні кукурузы, бульбы і іншых культур.
|
|
|
Адбыўся І-ы з’езд жанчын раёна.
|
|
|
Зварот І-га раённага з’езда жанчын да ўсіх працаўніц прамысловых прадпрыемстваў і саўгасаў, калгасніц, да ўсіх жанчын Горацкага раёна аб павышэнні актыўнасці жанчын у грамадскім жыцці.
|
|
| 20-22 мая |
Адбыліся гастролі Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Паказаны спектаклі “Ён бяжыць ад ночы” па п’есе братоў Тур і камедыя “Мільён за ўсмешку” А. Сафронава.
|
| ліпень |
Здадзены ў эксплуатацыю спартыўны корпус БСГА. У ім адкрыта гарадская дзіцяча-спартыўная школа.
|
|
Арганізаваны горацкі камбінат бытавога абслугоўвання на базе прамысловай арцелі “Прагрэс”.
|
|
|
Арганізавана горацкая аўтамабільная база № 17 Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР.
|
|
|
У Горацкім аэрапорце пачаліся рэгулярныя рэйсы з Горак у Магілёў.
|
|
|
У БСГА адкрыўся аграпедагагічны факультэт
|
|
|
Горацкі кансервавы завод перайшоў у новае памяшканне з сучасным абсталяваннем.
|
|
|
Пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю раённы Дом культуры.
|
|
|
У вёсцы Каменка пабудаваны новы клуб, дзе размясцілася і бібліятэка.
|
|
1961 |
|
|
У адпаведнасці з рашэннем студзеньскага Пленума ЦК КПСС у рэспубліцы было ўтворана рэспубліканскае гаспадарча-разліковае аб’яднанне “Сельгастэхніка” і ў адпаведнасці – раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”.
|
|
| май |
У Горках спланаваны новыя вуліцы – Юрыя Гагарына і Патрыса Лумумбы. Пачалася забудова гэтых вуліц.
|
|
Раённае таварыства польска-савецкай дружбы аформіла ў фае кінатэатра “Мір” выстаўкі “Польская народная Рэспубліка” і “На Пазнанскім кірмашы”. |
|
| 14 ліпеня |
Адбылася 1-я раённая канферэнцыя Таварыства аховы прыроды. У раёне створана звыш за 40 пярвічных арганізацый.
|
|
У Маслаках узведзены будынак камбіната бытавога абслугоўвання. |
|
|
Для сярэдняй школы № 1 пабудаваны новы будынак па вуліцы Савецкай.
|
|
| 1-31 кастрычніка |
У раёне праводзіцца “Месячнік саду” (згодна з пастановай СМ БССР). На бягучы момант ужо закладзены сады ў калгасах імя Калініна (8 га), імя Жданава (10 га), “XVII партз’езд” (44 га), у саўгасе “Леніна” (25 га). У 1961 г. у раёне будзе пасаджана 11 000 саджанцаў пладовых дрэў.
|
| лістапад |
Адбылася ХХІІ раённая камсамольская канферэнцыя.
|
|
Абласное ўпраўленне культуры накіравала ў Горкі перасоўку шырокаэкранных кінафільмаў. Шырокі экран абсталяваны ў РДК і на працягу 15 дзён тут дэманстраваліся 22 шырокаэкранныя кінафільмы. |
|
|
Любіжская сельская бальніца пераехала ў новы будынак. У ёй працуюць тэрапеўтычнае і радзільнае аддзяленні, зубаўрачэбны кабінет і лабараторыя. |
|
| 6 снежня |
Агітбрыгада, створаная пры РДК, прадстаўляла Магілёўскую вобласць ў г. Мінску на рэспубліканскім грамадскім аглядзе самадзейнай творчасці агітбрыгад.
|
| лістапад |
У Горках па вуліцы Куйбышава адкрыўся новы дзіцячы сад.
|
1962 |
|
| красавік |
У Горках адбыўся чарговы пленум Магілёўскага абкама камсамола.
|
|
Створана тэрытарыяльнае вытворчае калгасна-саўгаснае ўпраўленне. Яно аб’ядноўвае Горацкі і Шклоўскі раёны. У склад яго ўваходзяць 39 калгасаў і 11 саўгасаў з агульным зямельным фондам каля 280 тысяч гектараў. Начальнікам упраўлення стаў Я.С. Мігдалёў.
|
|
|
У БСГА пачалі вучыцца замежныя студэнты.
|
|
|
З мэтай аказання практычнай дапамогі калгасам у перабудове вёсак кафедра землеўпарадкавальнага праектавання і планіроўкі сельскіх населеных месцаў БСГА з дапамогай студэнтаў-выпускнікоў прыступіла да распрацоўкі праектаў 15 населеных пунктаў: Аўсянка, Зубры, Маслакі, Хамінічы, Рудкаўшчына, Каменка, Пална, Панкратаўка і інш.
|
|
|
На Горацкім масласырзаводзе абсталявана новая ўстаноўка, якая разлічана на пастэрызацыю 5000 літраў малака ў гадзіну.
|
|
|
Здадзены ў эксплуатацыю Рэкцянскі ФАП, заканчваюцца работы па ўзвядзенні ФАПаў у Паршыне і Жавані. |
|
|
У Горках па вуліцы Кірава адкрыты новы спецыялізаваны магазін гатовага адзення.
|
|
| лістапад |
Пасля лістападаўскага Пленума ЦК КПСС калгасы Горацкага раёна пачалі ўкараняць і ўдасканальваць унутрыгаспадарчы разлік.
|
|
За пасляваенны перыяд у Горках узведзены два дзіцячыя сады, раённы дом культуры, кінатэатр, бальніца, дзве сярэднія школы, лазня. У акадэміі пабудавана 7 жылых дамоў, 5 інтэрнатаў, 3 вучэбныя корпусы, спартыўная зала, сталовая, забудаваны пасёлак вучгаса. |
|
1963 |
|
|
Па развіцці птушкагадоўлі спецыялізуюцца калгасы “Праўда” (у ім пабудаваны птушнік на 6 000 нясушак) і “Звязда” (птушнік на 5 000 нясушак). Ідзе механізацыя працаёмкіх працэсаў на фермах. У калгасах і саўгасах упраўлення налічваецца 14 даільных установак.
|
|
|
Герой Сацыялістычнай працы Г.Д. Каліва прыняла зварот механізатараў калгаса імя Заслонава Магілёўскага раёна аб спаборніцтве.
|
|
|
Заснавана эксплутацыйна-мантажная кантора, якая ў 1975 годзе пераўтворана ў Горацкае міжраённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі.
|
|
| 11 мая |
На стадыёне БСГА адкрылася першая абласная спартакіяда студэнтаў.
|
|
Распачата будаўніцтва новага механізаванага хлебазавода.
|
|
|
Ажыццяўляецца далейшая спецыялізацыя калгасаў і саўгасаў. Калгасы спецыялізуюцца на развіцці ільнаводства і буйной рагатай жывёлы ў спалучэнні са свінагадоўляй, птушкагадоўляй і авечкагадоўляй. |
|
| 5-15 кастрычніка |
У Горках і ў клубе саўгаса “Леніна” праходзіць фестываль польскіх фільмаў.
|
| Камсамольцы раёна падтрымалі заклік чаркаскай моладзі, якая выступіла ў паход за высокую культуру вёскі. Камсамольцы ўзялі пад свой кантроль работу ачагоў культуры. | |
|
Другі год працуе ў РДК драматычны калектыў, які паставіў ужо п’есы “Паўлінка”, “Прымакі” Я. Купалы, “Анфіса” Глазава. Зараз тут ідзе рэпетыцыя п’есы “На хвалях Серабранкі”, прэм’ера якой адбудзецца 15 лютага. |
|
|
За 1963 год выкананы значны аб’ём будаўнічых работ. Здадзены ў эксплуатацыю: раённая бальніца на 200 ложкаў, гасцініца на 53 месцы, сталовая на 152 месцы, павільён механізацыі ў БСГА, 5 дамоў агульнай жылой плошчай 7000 м², ў горадзе пабудаваны 50 індывідуальных дамоў. |
|
|
Расце культурна-бытавое будаўніцтва і ў вёсцы. Узведзены 2 клубы на 400 месцаў кожны, камбінат бытавога абслугоўвання ў Копцеўцы. Рабочымі саўгасаў і калгаснікамі пабудавана 315 жылых дамоў.
|
|
1964 |
|
| студзень |
Пачата работа па стварэнні племянной птушкафермы ў калгасе “Праўда”.
|
|
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР “Аб разбуйненні вучэбна-доследнай гаспадаркі БСГА” ўтвораны 2 новыя саўгасы:
|
|
| люты |
Лютаўскі Пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.
|
| сакавік |
У вёсцы Палёнка пабываў беларускі пісьменнік Аляксандр Лазнявы. Ён сустракаўся з былымі партызанамі і калгаснікамі сельгасарцелі “Запаветы Ільіча”.
|
| 21-22 сакавіка |
На сцэне клуба БСГА адбыўся спектакль рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага па п’есе У. Гібсана “Двое на арэлях”. Вядучыя ролі выконвалі народная артыстка БССР А.І. Клімава і заслужаны артыст БССР Р.І. Янкоўскі.
|
| май |
Да Дня нараджэння піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна вучні Станаўской васьмігадовай школы пасадзілі ўздоўж дарогі Стан-Мацюты больш за 170 дрэўцаў.
|
| ліпень |
У пяціпавярховым жылым доме, што на скрыжаванні вуліц Кірава і Мсціслаўскай, адкрыты новы абутковы магазін гархарчпрамгандлю. На вуліцы Кірава адкрыты новы магазін “Спорттавары”. У ім шырокі выбар спартыўных, паляўнічых і рыбалоўных прылад. Магазін “Спорттавары” – 13-я гандлёвая кропка ў горадзе.
|
|
На тэрыторыі БСГА ўстаноўлены помнікі А.І. Сцебуту, А.В. Саветаву, М.В. Рытаву, Д.Н. Пранішнікаву, М.Ф. Іванову.
|
|
|
Пачаў будавацца завод па вытворчасці жалезабетонных вырабаў.
|
|
| кастрычнік |
У вёсцы Добрая калгаса “Праўда” адкрыта новае аддзяленне сувязі.
|
|
Закончана будаўніцтва 36-кватэрнага жылога дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай з гастраномам “Цэнтральны” і аптэкай.
|
|
|
Здадзены ў эксплуатацыю клуб раённага аб’яднання “Сельгастэхніка”. |
|
|
У саўгасах раёна ажыццяўляцца ўнутрыгаспадарчы разлік.
|
|
1965 |
|
|
Пачалося ўзвядзенне раённай кацельні.
|
|
|
Пры раённым аб’яднанні “Сельгастэхніка” адкрыліся пяцімесячныя курсы па падрыхтоўцы механізатараў.
|
|
| студзень |
З вялікай канцэртнай праграмай у Горках выступілі заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР і Латвійскай ССР, кампазітар Марыян Віктаравіч Коваль і кампазітар Эдуард Савельевіч Калманоўскі.
|
|
У калгасах і саўгасах ідзе ўкараненне ўнутрыгаспадарчага разліку. Ён прымяняецца ў 14 калгасах з 18.
|
|
|
Адкрыта маладзёжнае кафэ “Мара”, якое абсталявана ў памяшканні акадэмічнай сталовай.
|
|
|
Пасля падзелу саўгаса “Леніна” створаны саўгас “Камуніст” (цэнтр саўгаса – вёска Стараселле). |
|
|
Выканкам Горацкага гарадскога Савета прыняў рашэнне аб наданні вуліцы ў Горках імя капітана Івана Чэрнікава, ураджэнца вёскі Сава, які загінуў пры вызваленні польскага горада Млава ў 1945 г. |
|
| 27 мая | Горкі і БСГА наведалі Міністр сельскай гаспадаркі СССР У.У. Мацкевіч, сакратар ЦК КПБ Ф.А. Сурганаў, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР У.Е. Лабанок, Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі С.Г. Скарапанаў. |
| чэрвень |
У БСГА закончыўся конкурс на лепшы эскіз юбілейнага значка да 125-годдзя акадэміі. Журы разгледзела 26 прапаноў. Лепшым прызнаны эскіз студэнта аграфака С. Барсукова.
|
|
Будаўнікі калгаса імя Свярдлова завяршылі ўзвядзенне памяшкання Горскай участковай бальніцы на 36 ложкаў.
|
|
| ліпень |
Пачаў працаваць новы Дом бытавога абслугоўвання на тэрыторыі БСГА. Працуюць цэхі пашыву верхняга адзення, трыкатажу, цырульня, фатаграфія і радыёмайстэрня. |
|
Усе бытавыя прадпрыемствы аб’ядноўваюцца ў адзіную сістэму, кіраўніцтва ёю будзе ажыццяўляць камбінат бытавога абслугоўвання.
|
|
| 9 верасня |
На святкаванне 125-годдзя БСГА ў Горкі прыбылі Міністр сельскай гаспадаркі СССР У.У. Мацкевіч, сакратар ЦК КПБ А.А. Смірноў, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР У.Е. Лабанок, Міністр вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР М.В. Дарашэвіч, рэктар акадэміі імя Ціміразева І.С. Шаціла. |
|
Адкрыты музей гісторыі БСГА.
|
|
| ІІІ кв. |
Адкрыліся аўтобусныя маршруты на Мінск, Мсціслаў, Кароўчына і Маслакі.
|
|
Пабудаваны сельмаг у вёсцы Сялец, прамтаварны ў вёсцы Паршына, магазін у вёсцы Зубры.
|
|
| снежань |
Пачаў даваць прадукцыю завод жалезабетонных вырабаў (ЖБВ) міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.
|
1966 |
|
| студзень | Пабудаваны новы магазін у вёсцы Любіж. |
| люты | Пабудавана новая бібліятэка ў вёсцы Горы, фонд якой налічвае звыш за 11000 тамоў. |
| 31 мая |
Адбыліся гастролі Магілёўскага драматычнага тэатра. Была паказана п’еса італьянскага драматурга Эдуара-дэ-Філіпа “Жанчына, у якой свае законы”.
|
|
У БСГА адкрыты факультэт механізацыі гідрамеліярацыйных работ, павышэння кваліфікацыі.
|
|
|
Арганізавана будаўнічая арганізацыя ПМК-44.
|
|
| ліпень | Разгледзеўшы хадатайніцтва Горацкага выканкама райсавета дэпутатаў працоўных, выканкам Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў працоўных утварыў у Горацкім раёне Кароўчынскі, Паршынскі і Цёмналескі сельсаветы. |
|
У вёсках Сава і Добрая ўзведзены новыя школьныя будынкі.
|
|
|
Здадзены ў эксплуатацыю будынак СШ № 3.
|
|
1967 |
|
|
Па ініцыятыве раённай бібліятэкі і райкама камсамола праводзілася акцыя “Даведайся аб баявым шляху землякоў”, прысвечаная 50-годдзю Савецкай улады і 100-годдзю з дня нараджэння У.І. Леніна. |
|
| люты | У рэпертуары драматычнага калектыву РДК каля 10 спектакляў. Калектыў удзельнічаў у абласным аглядзе творчасці самадзейных тэатральных калектываў. |
|
Пачата будаўніцтва Дома Саветаў у Горках.
|
|
|
Падрыхтавана пляцоўка для ўзвядзення ўнівермага на 50 рабочых месцаў.
|
|
| красавік |
Намечана вялікая работа па перабудове вёскі Шалаханаўка калгаса “Звязда”. Ужо закладваецца фундамент першага аднакватэрнага дома. А ўсяго да свята Кастрычніка міжкалгасбуд узвядзе 12 блочных і 6 фінскіх дамоў.
|
|
У Рудкаўшчыне і Саве адкрыты новыя сельскія магазіны.
|
|
| май |
Калгаснікі калгаса “XVII партз’езд” Горацкага раёна прынялі зварот калгаснікаў калгаса імя Леніна Сарненскага раёна Ровенскай вобласці аб спаборніцтве ў гонар 50-годдзя Савецкай улады.
|
|
На тэрыторыі акадэміі закладзены парк імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка. Новы парк заняў тэрыторыю плошчай у 2 га. Тут праведзены планіровачныя работы, пасаджана больш за 8000 дрэў і кустарнікаў. У цэнтры парка плануецца да 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ўстанавіць помнік студэнтам, выкладчыкам, рабочым і служачым акадэміі, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Алеі парку былі названы ў гонар факультэтаў. |
|
|
Закладзены таксама сквер інтэрнацыянальнай дружбы. У закладцы прымалі ўдзел замежныя студэнты Кубы, Непала, В’етнама, Камбоджы, Венгрыі, Карэі, Афганістана. У скверы высаджана 5000 саджанцаў кустарнікаў і 225 дрэў. |
|
| 5 чэрвеня-5 ліпеня |
Горацкі выканкам аб’явіў месячнік па дарожнаму будаўніцтву і рамонту дарог у раёне.
|
| чэрвень |
Горацкі філіял Карачаўскага завода “Электрадэталь” пачаў выпускаць прадукцыю.
|
|
Адкрыты першы гарадскі аўтобусны маршрут “Чыгуначны вакзал – вучгас”. Курсіравалі па ім аўтобусы маркі ПАЗ-651 з адной дзверкай, у які ўмяшчаліся 30 чалавек. |
|
|
Жыхары вёскі Нікольск сустракалі былога камандзіра ўзвода разведкі, цяпер падпалкоўніка Аляксея Іванавіча Гусева, які ў чэрвені 1944 г. удзельнічаў у прарыве варожых умацаванняў на рацэ Проня.
|
|
|
На традыцыйнае свята вясны калгаснікаў калгаса “XVII партз’езд” прыбыла дэлегацыя спаборнічаючага калгаса імя Леніна Сарненскага раёна на чале з старшынёй калгаса Мікалаем Іванавічам Якімцом.
|
|
| ліпень |
У Горкі прыбыў аўтапоезд “Дружба” са студэнтамі 13 замежных краін, якія вучацца ў ВНУ Мінска.
|
| верасень |
Адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны адкрыццю новага клуба ў цэнтры калгаса імя Калініна.
|
| кастрычнік |
У БСГА адбылася юбілейная навуковая канферэнцыя па праблемах генетыкі, селекцыі і насенняводства раслін. У ёй прымалі ўдзел вучоныя ад 44 навукова-даследчых і навучальных сельскагаспадарчых устаноў Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, Кіргізіі, РСФСР.
|
| 23 кастрычніка |
Па рашэнні ўрада ПНР Ленінскі сельскі Савет узнагароджаны памятным медалём тысячагоддзя дзяржавы польскай. 23 кастрычніка для ўзнагароджвання ў Леніна прыбыла дэлегацыя ў складзе: члена ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі, члена Прэзідыума і сакратара агульнапольскага камітэта фронту яднання народу ПНР Мечаслава Мажэца, суправаджаючыя асобы – адказны супрацоўнік аддзела міжнародных сувязей Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Б.У. Чыркоў, сакратар Магілёўскага абкама КПБ В.І. Гнядзько, намеснікі старшыні аблвыканкама У.А. Дайнека і Г.П. Зінкевіч, першы сакратар РК КПБ М.К. Старавойтаў, старшыня выканкама райсавета дэпутатаў працоўных Г.С. Гусеў.
|
| 28 кастрычніка |
У вёсцы Горы адбылося адкрыццё помніка воінам-аднавяскоўцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
|
| восень |
Каля 2100 дрэў высаджана каля Аршанскага возера, якое будуецца. Закладзены новы сквер на вуліцы Янкі Купалы.
|
| 16 лістапада |
Выканкам гарсавета, разгледзеўшы хадатайніцтва райваенкамата і пастанову агульнага сходу рабочых і служачых хлебазавода аб увекавечанні памяці нашага земляка, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў генерал-палкоўніка Фёдара Ісідаравіча Кузняцова, вырашыў перайменаваць вуліцу Калгасную ў вуліцу імя Ф.І. Кузняцова.
|
| лістапад |
Горкі і саўгас “Леніна” наведала польская дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні ваяводскай рады народавай Зялёнай Гуры, старшыні Зялёнагурскага ваяводскага праўлення таварыства польска-савецкай дружбы Яна Каленчука і паэта Юліана Пшыбася.
|
| снежань |
Адкрыты магазін у вёсцы Сенькава.
|
1968 |
|
| студзень |
Адкрыта бібліятэка калгаса імя Кірава.
|
| люты |
РК камсамола правёў лыжную эстафету ў гонар 50-годдзя Узброеных Сіл СССР.
|
|
Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Горацкага раёна Агасі Карапетавіч Грыгаран наведаў Горкі. Ён сустракаўся ў раённай бібліятэцы з былымі партызанамі А.Ф. Бычковым, В.М. Шчарбатавым, Е.С. Вераб’ёвай.
|
|
|
У 1968 годзе самалёт па маршруту Горкі-Магілёў рабіў 5 рэйсаў штодзённа. |
|
| 5-8 чэрвеня |
У рамках фестывалю беларускага прафесійнага мастацтва, прысвечанага 50-годдзю БССР і КПБ 5 чэрвеня ў Горках, а 6-га ў саўгасе “Запаветы Леніна” выступаў заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі Віктар Вуячыч. 6-8 чэрвеня ў Горках, Дрыбіне і калгасе “Шлях Леніна” адбыліся канцэрты аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Жыновіча. У Хамінічах адбыўся канцэрт заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі Шышкіна.
|
| 16 чэрвеня |
Адбылося першае пасяджэнне створанага літаб’яднання пры газеце “Ленінскі шлях”.
|
|
Пабудаваны клуб у вёсцы Лебедзева. Загадчыцай стала Ніна Атрошанка.
|
|
| ліпень |
У Горках у БСГА адбылася Усесаюзная нарада вучоных, на якой абмяркоўвалася праблема выкарыстання антыбіётыкаў у жывёлагадоўлі і ветэрынарыі і каардынацыя навуковых даследаванняў па гэтаму пытанню.
|
|
Міністэрства сельскага будаўніцтва БССР, Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў правялі ў Горках семінар-школу перадавога вопыту на базе ПМК-44.
|
|
| 15 кастрычніка | Адкрыты мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці. Мемарыяльны комплекс узводзілі будаўнікі Магілёўскага трэста № 12 Міністэрства прамысловага будаўніцтва. На адкрыцці прысутнічалі: кандыдат у члены палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў, Старшыня Савета Міністраў БССР Ц.Я. Кісялёў, дэлегацыя ПНР на чале з кандыдатам у члены палітбюро, сакратаром ЦК ПАРП Мечыславам Мочарам, дэлегацыя Міністэрства Абароны СССР на чале з Маршалам Савецкага Саюза, двойчы Героем Савецкага Саюза І.І. Якубоўскім, сакратары ЦК КПБ Ф.А. Сурганаў, С.А. Пілатовіч, першы сакратар ЦК ЛКСМБ Г.М. Жабіцкі, камандуючы войскамі ЧБВА генерал-палкоўнік І.М. Траццяк, пасол ПНР у СССР Ян Птасіньскі, ваенны аташэ пры пасольстве ПНР у СССР генерал дывізіі Эўгеніуш Кушко і іншыя. |
| 26 кастрычніка |
У Горкі прыбыла камсамольска-маладзёжная эстафета ў складзе 25 чалавек польскага саюза моладзі. Эстафета праводзіцца ў гонар 50-годдзя ВЛКСМ.
|
|
Удзельнікі аб’яднанага паходу савецкай і польскай моладзі па баявому шляху першай пяхотнай дывізіі імя Тадэуша Касцюшкі, прысвечанага 25-годдзю Войска Польскага і 50-годдзю ВЛКСМ наведалі вёску Леніна.
|
|
| лістапад |
Горкі наведалі: галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, пісьменнік Павел Кавалёў, паэт Аляксей Пысін, адказны сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР Пётр Шасцерыкоў. Паездка прысвечана 50-годдзю БССР і КПБ.
|
|
Пабудаваны ў Горках новы дзіцячы сад-яслі.
|
|
|
Пабудаваны пасёлак у калгасе “Звязда”. Уздоўж дарогі Горкі-Леніна выстраіліся 11 новых дамоў.
|
|
|
Створаны музей гісторыі БСГА.
|
|
1969 |
|
| студзень |
БСГА наведалі з візітам госці з Габраўскай акругі Народнай Рэспублікі Балгарыя – сакратар акруговага камітэта Балгарскай Кампартыі Марыя Стойнава, намеснік старшыні акруговага Народнага савета Ільча Ільчаў, першы сакратар акруговага камітэта Дзмітраўскага Камуністычнага Саюза Моладзі Методзій Уладзіміраў.
|
|
Драмкалектыў РДК паставіў п’есу беларускага драматурга У.Галубка “Ганка” і прысвяціў яе 50-годдзю БССР.
|
|
|
У Горках гастраліравала Кіеўская група цырка пад кіраўніцтвам У.П. Стамплевіча.
|
|
| 21 студзеня |
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР Указам ад 21.01.1969 года па Горацкаму раёну перайменаваў: вёску Асталопава Ленінскага сельсавета – у вёску Светлая, Трыгубава Ленінскага сельсавета – у вёску Касцюшкава, вёску Чартоўшчына Кароўчынскага сельсавета – у вёску Сонечная.
|
|
Будуецца новы пасёлак у вёсцы Добрая. Пабудаваны пяць аднакватэрных дамоў, лазня. Узводзіцца магазін і калгасны Дом культуры.
|
|
| Узводзіцца памяшканне для сельскай бібліятэкі ў Шышаве, заканчваюцца аддзелачныя работы ў Нежкаўскім клубе. | |
| 29 мая |
Упершыню ў горадзе было праведзена свята жыхароў вуліцы. Яно было прысвечана вуліцы імя Леніна.
|
| 12 ліпеня |
Вёску Леніна наведала група польскіх дзяцей, якія адпачывалі ў піянерскім лагеры “Дзяржынец”, што пад Мінскам.
|
| 1967-1969 гг. |
У раёне пабудаваны: 3 школы, 30 грамадскіх лазняў, 23 клубы, 2 сталовыя, 15 магазінаў, 1 павільён бытавога абслугоўвання.
|
| 13 жніўня | На мяжы Горацкага і Аршанскага раёнаў адбылася сустрэча ўдзельнікаў мотапрабегу краін Варшаўскага дагавору – Балгарыі, Румыніі, Чэхаславакіі, Венгрыі, ГДР, Польшы і Савецкага Саюза. Мотапрабег прысвечаны 25-годдзю вызвалення Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
|
На гэты перыяд газабалоннымі ўстаноўкамі ў раёне карыстаюцца 1068 сельскіх сем’яў.
|
|
| 24 верасня | Удзельнікі Ўсесаюзнага семінара работнікаў аховы здароўя, які праходзіў у Мінску, наведалі Горацкі раён. Яны пабывалі ў раённай бальніцы, а затым наведалі амбулаторыю ў в. Леніна. |
| кастрычнік |
Горацкі раён наведала група паэтаў і пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі: Сяргей Вікулаў, Уладзімір Гардзеічаў, Леў Васільеў, Уладзімір Аляксееў, Еўдакія Лось, Міхась Калачынскі.
|
|
Пабудаваны Дом культуры ў саўгасе “Леніна” на 400 месцаў, клуб у калгасе імя Леніна на 150 месцаў.
|
|
|
У вёсках Добрая, Дрыбін, Каменка ўзводзяцца магазіны.
|
|
| лістапад |
У Горках гастраліравала канцэртная брыгада Беларускай дзяржаўнай філармоніі пад кіраўніцтвам Мікалая Шышкіна. У складзе брыгады: эстрадны ансамбль “Раніца”, салісты Галіна Кастрыца, Мікалай Нікановіч, Ала Серабракова і інш.
|
|
Пабудавана дарога Красуліна-Куртасы
|
|
|
За год пабудаваны: аўтабаза на 300 аўтамабіляў, хлебзавод з вытворчай магутнасцю 30 тон у суткі, электрападстанцыя “Паўднёвая”.
|
|
1950 |
|
| 19 жніўня |
Арганізаваны будаўнічы ўчастак для аднаўлення горада, разбуранага нямецка-фашысцкімі захопнікамі (за 15 год існавання (на 1965 г.) здадзена ў эксплуатацыю 135 аб’ектаў – жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і яслі, прамысловыя і адміністрацыйныя будынкі і інш.
|
|
У горадзе працуюць тры прамысловыя арцелі: “Прагрэс”, “Харчсмак”, “3-ці год пяцігодкі”. У прамысловай арцелі “Прагрэс” адкрыты новыя цэхі: трыкатажны, шавецкі і вяровачны.
|
|
|
У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі створаны факультэт эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.
|
|
1952 |
|
|
Пабудаваны першыя радыёвузлы ў калгасах, якія працавалі ад ветрарухавікоў.
|
|
| 15 кастрычніка |
У БСГА пры рэдакцыі газеты “Савецкі студэнт” было створана літаратурнае аб’яднанне “Парнас”.
|
1953 |
|
| 12 красавіка | Праведзена канферэнцыя маладых чытачоў рэспубліканскай газеты “Сталинская молодежь” (“Знамя юности”) з работнікамі рэдакцыі. |
1954 |
|
|
У Горацкай МТС адбылося ўзбуйненне калгасаў. Замест 19 калгасаў стала 9.
|
|
|
На 1954 год у Горацкім раёне 7 жанчынам было прысвоена званне “Маці-гераіня”.
|
|
|
У вёсцы Рэкта адкрыты новы магазін Макараўскага сельпо.
|
|
|
Пачалося будаўніцтва Ленінскай МТС.
|
|
|
Жыхары Горак і Горацкага раёна актыўна адгукнуліся на пастанову Савета Міністраў СССР аб выпуску новай пазыкі.
|
|
| 1 верасня |
У Горках пачала працаваць музычная школа з двума аддзяленнямі: фартэпіянным і народных інструментаў.
|
|
Заканчваецца будаўніцтва будынкаў Дзяржбанка і кінатэатра
|
|
|
У вёсцы Красуліна адкрыты новы магазін.
|
|
|
Заканчваецца будаўніцтва магазінаў у вёсках Паршына і Кузавіна.
|
|
|
У Горках пабудаваны магазін культтавараў райспажыўсаюза.
|
|
| 5 снежня |
У БСГА выйшаў першы нумар шматтыражнай газеты “Советский студент”.
|
|
Адбылося аб’яднанне сельскіх Саветаў:
перайменаваны: |
|
|
БСГА прымала ўдзел ва Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы. |
|
|
Адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстаўка.
|
|
| Снежань |
Здадзены ў эксплуатацыю будынак кінатэатра “Мір”.
|
1955 |
|
| да 1 красавіка |
Адбылася радыёфікацыя вёсак Тосна, Нівішчы і Паршына (сельгасарцель імя Чкалава).
|
|
Адбыўся першы выпуск на завочным аддзяленні заатэхнічнага факультэта БСГА;
|
|
|
На маслазаводзе закончаны мантаж новага абсталявання: пастэрызатара малака і фрэзера для вырабу марожанага.
|
|
| красавік |
Самадзейныя артысты драматычнага гуртка БСГА пад кіраўніцтвам І.Я. Пушкіна падрыхтавалі п’есу А. Астроўскага “Без віны вінаватыя”.
|
|
У БСГА прайшла сустрэча з Героем Савецкага Саюза, старшынёй калгаса “Рассвет” Кіраўскага раёна К.П. Арлоўскім.
|
|
|
Пры БСГА пабудаваны новы клуб на 260 месцаў.
|
|
|
У памяшканні будаўнічага ўпраўлення (вуліца Ленінская) адкрыўся клуб будаўнікоў.
|
|
|
На скрыжаванні вуліц Мсціслаўскай (цяпер вуліца Савецкая) і Заслонава пабудаваны новы харчовы магазін № 24. |
|
| 9 чэрвеня |
Культустановы горада і раёна сабраліся на свята песні.
|
|
Закончана радыёфікацыя сельгасарцелі імя Чкалава.
|
|
| верасень |
Па вуліцы Школьнай у Горках адкрыты новы прамтаварны магазін.
|
|
Адбылася радыёфікацыя сельгасарцелі імя Маленкова (Маслакоўскі с/с).
|
|
| 5 кастрычніка |
У клубе БСГА адбылося адкрыццё кіналекторыя, створанага райаддзелам культуры і праўленнем клуба.
|
| 16 кастрычніка |
Адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстаўка.
|
|
У БСГА гасціла група беларускіх пісьменнікаў і паэтаў у складзе Піліпа Пестрака, Міколы Аўрамчыка, Уладзіміра Корбана і крытыка Юрэвіча.
|
|
1956 |
|
|
У дамах працоўных Горацкага раёна ўстаноўлена 5000 радыёкропак.
|
|
|
У сельгасарцелі імя Дзяржынскага пасаджаны пладовы сад на плошчы ў 30 га.
|
|
| чэрвень |
У раёне праводзіўся рэспубліканскі месячнік кнігі.
|
|
У Горскім сельскім Савеце адбылася канферэнцыя чытачоў і селькораў раённай газеты “Ленінскі шлях”.
|
|
| жнівень |
Працягвае ўзводзіцца будынак універмага райспажыўсаюза па вуліцы Інтэрнацыянальнай (цяпер Якубоўскага). |
| кастрычнік |
Праводзіўся месячнік саду.
|
|
Радыёфікаваны калгасы “Перамога”, імя Мічурына, імя Будзённага.
|
|
|
У горадзе з’явілася 9 новых вуліц. Будаўнікі здалі 18 аб’ектаў.
|
|
1957 |
|
|
Вядзецца будаўніцтва павільёна бытавога абслугоўвання ў в. Леніна.
|
|
|
На базе Ленінскай МТС і чатырох калгасаў зоны гэтай МТС створаны саўгас “Леніна”. Першым дырэктарам стала А.А. Новікава.
|
|
| чэрвень |
Раён наведалі з візітам прадстаўнікі Літоўскай ССР. У
складзе дэлегацыі былі начальнік Шаўляйскай аператыўнай сельскагаспадарчай групы В.М. Палякус, загадчык кафедры жывёлагадоўлі Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі І.П. Петрайцыс, старшыня Іонішскага райвыканкама П.П. Варакоіс. |
| ліпень |
Па вуліцы Інтэрнацыянальнай (цяпер Якубоўскага) адкрыты ўнівермаг райспажыўсаюза.
|
|
Пачалося будаўніцтва тыпавога магазіна ў акадэмгарадку па вуліцы Вільямса, рыхтуецца да здачы магазін па вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай. |
|
|
Восенню 1957 г. усе населеныя пункты калгаса “Праўда” былі радыёфікаваны.
|
|
|
Студэнты БСГА Л.А. Дылянок і В.М. Дырэктарэнка выбраны дэлегатамі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве ад горацкай гарадской камсамольскай арганізацыі. |
|
| 1-30 верасня |
Культасветустановы Горацкага раёна прымалі ўдзел у рэспубліканскім аглядзе культурна-асветных устаноў, прысвечаным 40-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
|
| кастрычнік |
Здадзены ў эксплуатацыю студэнцкі інтэрнат № 3 на 427 месцаў.
|
|
Адкрыты раённы Дом піянераў і школьнікаў, у якім працуюць гурткі рукадзелля, харавы, выпілоўвання, сталярны і краязнаўчы.
|
|
|
Дэлегацыя моладзі горада, раёна і акадэміі прыняла ўдзел у VI сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве.
|
|
|
Заснавана Горацкае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне 127.
|
|
|
Заснавана ўстанова УЖ 15/9 на базе Горацкага цаглянага завода.
|
|
|
Год далейшага расшырэння радыё і тэлефоннай сеткі раёна. У 1957 годзе тэлефанізавана 5 калгасаў. Зараз у калгасах працуюць 6 радыёвузлоў, у т.л. 3 міжкалгасныя. |
|
1958 |
|
| студзень | Пабудавана высокавольтная лінія электраперадачы Орша-Горкі. Горад стаў атрымліваць электраэнергію БЕЛДРЭСА. |
| Завершана радыёфікацыя калгасаў імя Кірава і імя Калініна. | |
| сакавік |
У раёне плануецца пабудаваць 42 кінаапаратныя для дэманстравання кінафільмаў.
|
|
У раёне пачалося масавае будаўніцтва сельскіх клубаў пад лозунгам “Клуб – кожнай вытворчай брыгадзе”. Усяго запланавана пабудаваць у 1958 г. 42 клубы.
|
|
|
Пачата будаўніцтва кніжнага магазіна па вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай.
|
|
| красавік |
Адкрыўся новы прадуктовы магазін № 25 у Горках.
|
| май |
У рамках Тыдня літоўскай літаратуры ў Беларусі г. Горкі і БСГА наведалі пісьменнікі: старшыня Саюза савецкіх пісьменнікаў Літвы Антанас Венцлаў, літоўскія паэты і пісьменнікі Александрас Гудайціс-Гузявічус, Тэафіліса Цільвіціса, Альбінас Жукаўскас, Эугеніус Матузявічус, а таксама беларускія пісьменнікі: Міхась Калачынскі, Пятро Глебка, Васіль Вітка, Аляксей Зарыцкі, Раман Сабаленка, Кастусь Кірэенка, Уладзімір Корбан, Васіль Матэушаў. |
| ліпень |
Адкрыта Красулінская сельская бібліятэка (загадчыца Сінічкіна М.).
|
| кастрычнік |
Працаўнікі Горацкага раёна падтрымалі пачын калгаснікаў Пружанскага раёна аб правядзенні месячніка пасадкі садоў, паркаў і сквераў у азнаменаванне 40-годдзя БССР.
|
|
Пабудаваны 48-кватэрны жылы дом для навуковых работнікаў БСГА на скрыжаванні вуліц Кірава і Інтэрнацыянальнай, двухпавярховы 8-кватэрны жылы дом па вуліцы Інтэрнацыянальная, 38.
|
|
1959 |
|
| 1 студзеня |
Адбыўся мітынг працоўных горада, прысвечаны 40-годдзю БССР. На мітынгу выступіў Двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік І.І. Якубоўскі.
|
|
Завершана радыёфікацыясаўгаса імя “Леніна” і калгаса “17 партз’езд”, калгасаў імя Жданава і імя Леніна Будскога сельскага Савета.
|
|
|
Адкрыта новая бальніца на 25 ложкаў у пасёлку Леніна.
|
|
|
Вучні Рускай і Беларускай сярэдніх школ і рабочыя райкамунгаса разбілі сквер па вуліцы Пралетарскай (імі пасаджана 324 дэкаратыўныя дрэвы). Рабочыя райпрамкамбіната, ільнозавода, кансервавага завода і інш. пасадзілі паабапал Вакзальнага шасэ 1360 дрэў.
|
|
| чэрвень |
Створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя.
|
| 5 жніўня |
Адкрыта паветраная авіяцыйная лінія зносін паміж Горкамі і Мінскам.
|
| верасень |
Адкрыліся новыя магазіны: кніжны магазін “Кніга” па вуліцы Бруцэра-Ерафееўскай і “Прадуктовы” па вуліцы Кірава.
|
|
Пабудаваны Філіпаўская, Ходараўская, Паляшчыцкая, Сахараўская пачатковыя школы.
|
|
|
Арганізаваны Горацкі рамонтны прарабскі ўчастак. З 26 сакавіка 1978 года – Горацкае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне.
|
|
|
Пабудавана Ленінская СШ.
|
|
1944 |
|
| 18 студзеня |
Адбылося першае пасляваеннае аб’яднанае пасяджэнне райкама КПБ і райвыканкама, на якім першым пытаннем было адкрыццё школ у раёне.
|
| 26 чэрвеня |
Горкі вызвалены воінамі 70-й стралковай дывізіі пад камандаваннем М.М. Калеснікава.
|
| чэрвень |
На пасяджэнні райвыканкама было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Горках трох школ: Пагодзінскай,Зарэчанскай і рускай.
|
|
У Горацкім раёне за перыяд з 1941 па 1944 гг. фашысты замучылі, павесілі і расстралялі каля 2530 чалавек. |
|
|
Адразу пасля вызвалення раёна усе, хто мог працаваць, прыступілі да аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. |
|
| 20 ліпеня |
Адбылося першае пасяджэнне Горацкага гарадскога Савета працоўных дэпутатаў. На ім вырашалася пытанне аб аднаўленні зруйнаванага горада.
|
| жнівень |
У час размініравання тэрыторыі горада загінулі інжынер-маёр К.І. Цыбульскі, радавыя В.Н. Скварцоў і І.К. Сукач. Пахаваны на гарадскіх могілках па вул. Вакзальнай. У 1952 г. устаноўлены помнік.
|
| верасень |
Пачала даваць прадукцыю прамысловая арцель “Прагрэс”, сталярны цэх прамкамбіната.
|
|
Настаўнікі і навучэнцы Слабадской сярэдняй школы раёна прымалі актыўны ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва танкавай калоны “Беларускі камсамолец”. Усяго сабралі 5551 рубель. |
|
| 1 кастрычніка |
Пачала працаваць руская сярэдняя школа (СШ № 2.).
|
|
Заснаваны Горацкі гархарчпрамгандаль.
|
|
1945 |
|
| люты |
У памяшканні Дома сацкультуры адбылася раённая камсамольская канферэнцыя, на якой прысутнічалі 97 дэлегатаў ад 64 пярвічных камсамольскіх арганізацый. Са справаздачным дакладам аб рабоце РК камсамола выступіў першы сакратар райкама камсамола Яфрэмаў. |
| сакавік |
Калгасы Любіжскага сельскага Савета шырока разгарнулі абмен жыта на яравыя культуры. Калгасы “Адраджэнне” і “Чырвоны партызан” абмянялі ў калгасах Шклоўскага раёна каля 10 тон жыта на ячмень.
|
|
На савеце Ліхачоўскай МТС абмеркавана пытанне аднаўлення машынна-трактарнай станцыі і падрыхтоўкі да веснавой сяўбы. |
|
| красавік |
Камсамольска-маладзёжнае звяно Веры Івановай з калгаса імя Леніна (Рудкаўшчынскага с/с) паставіла задачу атрымаць на сваім участку ўраджай пшаніцы па 18 ц з га і бульбы 1200 пудоў.
|
|
На выхаванні ў Горацкім дзіцячым доме знаходзяцца дзеці-сіраты, якія страцілі бацькоў у час вайны. Школа адзначыла больш за 20 вучняў як лепшых па вучобе і дысцыпліне, 9 з іх – выдатнікі. |
|
| 9 мая |
У 9 гадзін раніцы на плошчы гарадского сквера адбыўся масавы мітынг. Першы сакратар райкама КП(б)Б Емельянаў І.С. ад імя раённай партыйнай арганізацыі павіншаваў працоўных з паспяховым заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
| красавік-май |
Газета “Ленінскі шлях” пісала: “Вялікую працоўную актыўнасць праяўляюць на пасяўной калгаснікі сельгасарцелі “Камінтэрн” Шарыпскага сельсавета. Гаспадарка першай у Савеце распачала палявыя работы. З першых жа дзён была ўмела расстаўлена рабочая сіла. 4 калгасныя каровы працуюць з поўнай нагрузкай. Штодзённа на кожнай парцы кароў узорваюць больш як па паўгектара. Усяго на каровах узарана 20 гектараў і 8 забаранавана. На поле кожны дзень выходзіць з рыдлёўкамі 35 калгасніц, якія ўскапалі 9 гектараў”.
|
| май |
Калектыў Горацкай МТС ва ўсесаюзным і ўсебеларускім сацыялістычным спаборніцтве заваяваў першае месца ў вобласці па выніках аднаўлення калгаснай гаспадаркі і правядзенні веснавых палявых работ. Калектыву ўручаны пераходны Чырвоны сцяг і грашовая прэмія 5 тысяч рублёў. Перадавыя трактарысты Ісачэнка і Казлоў прэміраваны адрэзамі на касцюмы. |
|
Працаўнікі раёна дружна падпісаліся на 4-ю дзяржаўную Ваенную пазыку. Напрыклад, калгаснікі былога Каменскага сельскага Савета падпісаліся на 139750 рублёў замест намечаных 90000. |
|
| чэрвень |
Пачала дзейнічаць Горацкая МТС (майстэрні, гараж, кузня). Было 22 трактары, 2 грузавыя машыны.
|
| верасень |
На цагельным заводзе адноўлены 2 печы. На расшырэнне вытворчасці дзяржава выдзеліла прадпрыемству 317 тысяч рублёў.
|
|
У горадзе ўвайшлі ў строй хлебазавод, прамкамбінат, малочны завод, арцель “Прагрэс”, “Харчавік”, раённая друкарня і электрастанцыя. Пачалі працаваць две школы, бальніца і паліклініка, Дом сацыялістычнай культуры.
|
|
| кастрычнік |
У горадзе адкрыўся дзіцячы дом, разлічаны на размяшчэнне 130 дзяцей. |
| 1 снежня |
Пачаліся заняткі ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце.
|
1946 |
|
| 26 мая |
Адбыўся першы пасля вайны камсамольска-прафсаюзны крос. Прыняло ўдзел больш за 300 чалавек.
|
| 28 мая |
Пушчаны ў эксплуатацыю лесапільны завод райпрамкамбіната.
|
| 8 ліпеня | Адбылася сустрэча ўраджэнца Горацкага раёна, двойчы Героя Савецкага Саюза І.І. Якубоўскага з вучонымі і студэнтамі Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. |
| 16 верасня |
Пры Горацкай беларускай сярэдняй школе № 1 пачала працаваць вячэрняя школа працоўнай моладзі.
|
|
Створаны аддзел гарадской камунальнай гаспадаркі. У 1964 годзе перайменаваны ў камбінам камунальных прадпрыемстваў.
|
|
|
У 1946 годзе работнікі ферм сельскагаспадарчай арцелі “Шлях да сацыялізма” Рудкаўшчынскага сельскага Савета былі прэміраваны за перавыкананне плана па надою малака і захаванне пагалоўя жывёлы. Пры плане 1200 літраў ад фуражнай каровы надоена па 1859. |
|
1947 |
|
|
Пастановай СНК БССР на базе Горацкай МТС створана рэспубліканская апорна-паказальная машына-трактарная станцыя.
|
|
|
Пачаў дзейнічаць Горацкі кансервавы завод. |
|
|
У Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце створаны факультэт механізацыі.
|
|
|
У 1947 годзе ў раёне пабудавана 1035 дамоў калгаснікам, за кошт дзяржавы пабудавана 53 дамы сем’ям загінуўшых воінаў і партызан. |
|
1948 |
|
| У Горках пачала працаваць новая пякарня. У суткі яна выпякала каля 10 тон хлеба. | |
|
На райпрамкамбінаце адноўлена 9 цэхаў. У Горках прамысловасць выйшла на даваенны ўзровень. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў параўнанні з даваенным узрос на 30,2%. |
|
| 23 лістапада |
Адбыўся сход інтэлігенцыі раёна і горада, на якім прысутнічала каля 300 чалавек. Сход стварыў раённае таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў – таварыства “Веды”.
|
| лістапад |
Прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб пераўтварэнні Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
|
| 24 снежня |
Адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстаўка, у якой прынялі ўдзел 40 калгасаў, 4 МТС, БСГА і Шышаўская сямігадовая школа. Выстаўку наведала 15 тысяч чалавек.
|
1949 |
|
| 6 чэрвеня | У раённай бібліятэцы арганізавана фотавыстаўка, прысвечаная 150-годдзю А.С. Пушкіна. |
|
Першую прадукцыю даў кансервавы завод.
|
|
| верасень |
Адноўлена памяшканне бібліятэкі БСГА. У ёй сабрана 130 тысяч экз. кніг.
|
|
У 4 школах горада вучыцца 1862 навучэнца.
|
|
| 7 лістапада |
У гарадскім скверы адбыўся мітынг, прысвечаны 32-ой гадавіне Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і адкрыццю помніка У.І. Леніну. |
| 13 лістапада |
У гарадскім скверы адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю бюста двойчы Героя Савецкага Саюза І.І. Якубоўскага. На ім прысутнічаў сам І.І. Якубоўскі.
|
1933 |
|
| У Горках некалькі дзён знаходзіўся старшыня ЦВК БССР Чарвякоў. Ён правёў нараду з работнікамі раённай газеты. | |

















































