ШУРЫНАЎ ІВАН ІГНАТАВІЧ
(1926-2011)

ШУРЫНАЎ ІВАН ІГНАТАВІЧ (8.03.1926, в. Шапялёўка Горацкага раёна Магілёўскай вобл. – 19.08.2011, п. Знаменскае Калінінградскай вобл.), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў тыл, працаваў на прадпрыемствах і ў калгасе імя Будзённага Чкалаўскай вобласці. У 1944 годзе прызваны ў армію. Пасля заканчэння ваеннага вучылішча быў накіраваны на фронт. У складзе экіпажа самаходна-артылерыйскай устаноўкі ваяваў ва Ўсходняй Прусіі.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 г. прыехаў у пасёлак Знаменскае Праўдзінскага раёна Калінінградскай вобласці. Узначальваў камсамольскую арганізацыю калгаса імя Горкага. Пасля сканчэння Нізаўскога вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў камбайнерам у калгасе (1949-1954). У 1954 годзе быў абраны намеснікам старшыні калгася імя Горкага.

У 1957 г. пасля заканчэння Калінінградскай абласной школы падрыхтоўкі сельскагаспадарчых кадраў працаваў брыгадзірам, потым быў абраны сакратаром парткама, а ў 1962 годзе – старшынёй калгаса імя Горкага Праўдзінскага раёна. Працаваў да 1990 года. За час яго кіраўніцтва ў калгасе за кошт уласных сродкаў інтэнсіўна будаваліся вытворчыя аб’екты, жылыя дамы, ўзведзены школ і Дом культуры.

За выдатныя поспехі ў выкананні заданняў восьмага пяцігадовага плана ў 1971 годзе калгас імя Горкага быў узнагароджаны вышэйшай урадавай узнагародай – ордэнам Леніна, а І. І. Шурынаву прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. У наступныя гады гаспадарка неаднаразова станавілася пераможцам Усерасійскага спаборніцтва, уладальнікам Усесаюзных, Усерасійскіх сцягоў.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966, 1971, 1976), Айчыннай вайны І ступені, Дружбы народаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі (1968), медалём «За адвагу» (1945) і іншымі медалямі, Ганаровай граматай ЦК УЛКСМ (1948. Выбіраўся членам Калінінградскага абкама КПСС і Усерасійскага савета калгасаў.

Літаратура:
1. Лившиц, В. В аллее Героев пополнение : [о Герое Социалистического труда Иване Игнатьевиче Шуринове] / Владимир Лившиц // Зямля і людзі. – 2014. – 8 кастрычніка. – С. 13.
2. Лившиц, В. М. Шуринов Иван Игнатьевич // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. – Горки, 2015. – Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. – С. 17.
3. Шуринов Иван Игнатьевич // Большой знциклопедический словарь [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://www.gako2006.narod.ru/bolshoy_slovar/shurinov_ivan_ignatevich.htm. – Дата доступа: 20.12.2016.
4. Мартынюк, В. Человек-легенда – Иван Шуринов / Вадим Мртынюк // Калининградская областная Дума [Электронный ресурс] : официальное интернет-представительство. – Режим доступа: http duma39.ru/info/3028/. – Дата доступа: 20.12.2016.