Прырода
Па тэрыторыі Маслакоўскага сельскага Савета працякаюць рэкі
БАСЯ
правы прыток Проні, даўжыня 104 км. Плошча вадазбору 0,955 км². Бярэ пачатак у Дубровенскім раёне, працякае ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах. Асноўныя прытокі: правыя – Валынец, Лімна, Аўчоса, Чаенка, Лешня, Рэўза; левыя – Пална, Дранец, Дзерна, Галубіна, Чарніца, Касінка, Дзяргучка. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі пратокаў. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, берагі стромкія.
КУЛАЖАНКА
прыток ракі Пална, даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 0,024 км². Пачынаецца каля вёскі Лысая Слабада, вусце на заходняй ускраіне вёскі Пална. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км.
ЛІМНА
правы прыток ракі Бася, даўжыня 14 км. Плошча водазбору 0,062 км². Пачынаецца ў Аршанскім раёне, вусце – каля вёскі Бася Горацкага раёна. Рэчышча каналізаванае.
НЯЖЭЎЛЯ
рака, правы прыток р. Паўна (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Маслакі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Барсукі. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,6 км каналізаванае.
Літаратура:
Блакітная кніга Беларусі : энцыкл. – Мінск, 1994. – С. 55;
Калинин М.Ю. Водные ресурсы Могилевской области. – Мінск, 2010. – С.66.
Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. – Мінск, 1994. – С. 210.
Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. – Мінск, 1994. – С. 220.