НОВІКАВА КАЦЯРЫНА ФЁДАРАЎНА
(1923)
НОВІКАВА КАЦЯРЫНА ФЁДАРАЎНА (1923, в. Шапялёўка Горацкага р-на, Магілёўскай вобл.), педагог, аранжыроўшчык кветак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Працавала на станцыі юных натуралістаў (цяпер гэта Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, г. Мінск). Затым чытала лекцыі ў інстытуце ўдасканалення настаўнікаў (цяпер Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі). Дзякуючы навучальным семінарам ў многіх школах горада з’явіліся профільныя гурткі па гэтым кірунку дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
Практычная работа з дзецьмі дазволіла падрыхтаваць кнігу «Мы художники-умельцы» (1991).
Аўтар кнігі «Вдохновение. Аранжировка. Флористика». Зараз друкуе артыкулы ў часопісах «Алеся», «Гаспадыня» «Счастливая семья».
Сваё творчае жыццё яна прысвяціла працы з дзецьмі. Разам з выкладчыцкай дзейнасцю майстар прымала ўдзел у розных семінарах, міжнародных выставах, ўзнагароджвалася дыпломамі, мае шэраг публікацый, выдадзеных кніг пра працу з прыроднымі матэрыяламі.
Прадстаўляла свае экспазіцыі на многіх міжнародных выстаўках (Ленінград, 2003; Парыж, 2004).
У 2012 г. адкрыта персанальная выстава прац у доме-музеі І з’езда РСДРП (г. Мінск) пад назваю «В соавторстве с природой». У 2016 г. у выставачнай зале «Берагіня» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адкрылася экспазіцыя «Вознесение душ»
Майстар працуе ў некалькіх кірунках: фларыстыцы, мініяцюры, аранжыроўцы кветак, лясной скульптуры.
Асноўныя публікацыі:
Мы художники-умельцы. – 1991.
Вдохновение : аранжировка цветов, флористика. – Минск, 1994.
Літаратура:
1. Бядуліна, К. Чуць пах духмяных кветак : у Доме музеі І з’езда РСДРП адбылася выстаўка-прэзентацыя работ Кацярыны Новікавай [ураджэнкі Горацкага раёна] «У сааўтарстве з прыродай» / Кацярына Бядуліна // Лiтаратура i мастацтва. – 2012. – 9 сакавіка. – С. 21.
2. Жабінская, М. Ёй рупіць вярнуцца на дзіцячыя сцежкі / М. Жабінская // Ленiнскi шлях (Горкі). – 2010. – 7 жніўня. – С. 4.
3. Жабінская, М. П. Скульптура лясная : [у т. л. пра твор К. Новікавай «Лесавік»] / М. П. Жабінская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск : БелСЭ, 1987. – Т. 5. – С. 36.
4. Жабінская, М. Творы мастацтва з галінак і шчэпак... / Марыя Жабінская // Лiтаратура i мастацтва. – 2011. – 6 мая. – С. 16.
5. Мартинкевич, А. От старости спасет энтузиазм / Алла Мартинкевич // СБ. Беларусь сегодня. – 2012. – 1 марта. – С. 14.
6. Хурсевич, А. Искусство приносить радость : [о творчестве уроженки Горецкого района, флористе Новиковой Екатерины Федоровны] / Анастасия Хурсевич // Гаспадыня. – 2013. – № 11. – С. 20-21.
7. Загорская, А. 93-летняя минчанка открыла в БНТУ выставку работ из природных материалов / Алеся Загорская // Минск-Новости [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://minsknews.by/blog/2016/10/12/93-letnyaya-minchanka-otkryila-v-bntu-vyistavku-rabot-iz-prirodnyih-materialov/. – Дата доступа: 3.12.2016.
8. Гаврилюк, Л. Выставка «В соавторстве с природой» / Любовь Гаврилюк ; фото Александра Батура // Дикая природа Беларусі [Электронный ресурс] : сайт. http://www.wildlife.by/node/14368. – Дата доступа: 3.12.2016.
9. Дашук, А. «А мужа я выбирала по внешности – хотелось, чтобы был повыше» / Алеся Дашук // Комсомольская правда [Электронный ресурс] : сайт. – Режим доступа: http://www.kp.by/daily/26600.4/3615629/. – Дата доступа: 3.12.2016.