МЯДЗВЯДЗЁЎ ІГНАТ ЕЛІСЕЕВІЧ
(1919-2007)

МЯДЗВЯДЗЁЎ ІГНАТ ЕЛІСЕЕВІЧ (2.02.1919, в. Маслакі Горацкага р-на Магілёўскай вобл. – 26.12.2007, в. Маслакі Горацкага р-на), старшыня калгаса «Шлях Леніна» (Горацкі р-н), заслужаны работнік сельскай гаспадаркі (1980).

Скончыў Магілёўскі педінстытут, Інстытут народнай гаспадаркі. У 1934 – 1939 гг. працаваў у сістэме народнай адукацыі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1939 г. прызваны ў армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў у складзе 1-га Прыбалтыйскага, 1-га Беларускага франтоў у якасці камандзіра аддзялення, ўзвода.

Пасля вайны ў 1947-1950 гадах працаваў завучам Маслакоўскай сямігадовай школы, у 1950-1956 гг. – дырэктарам Анікавіцкай сямігадовай школы. З 1956 г. – старшыня калгаса імя Будзённага Горацкага раёна, з 1962 г. – калгаса «Шлях Леніна». З 1990 г. – загадчык Маслакоўскага філіяла Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1986), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1977), Айчыннай вайны І ступені, «Знак Пашаны», двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966, 1974) і 12 медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1979).

Шматразовы ўдзельнік ВДНГ (узнагароды: 3 Ганаровыя Дыпломы, 4 залатыя (1966, 1974) і 2 бронзавыя медалі). За удасканаленне арганізацыі будаўніцтва жылых дамоў, забудоў культурна-бытавога і вытворчага прызначэння ў пасёлку Маслакі ўзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1983).

Літаратура:
1. Васильева, Л. «Он памятник себе воздвиг...» / Л. Васильева // Ленiнскi шлях (Горкі). – 2009. – 28 лістапада. – С. 2.
2. Власенко, М. Дед / М. Власенко // Региональные ведомости (Горкі). – 2000. – 10 марта.
3. Лившиц, В. М. Медведев Игнат Елисеевич // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. – Горки, 2015. – Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. – С. 23.
4. Медведев Игнат Елисеевич // Ленінскі шлях (Горкі). – 2007. – 29 снежня. – С. 8.
5. Мядзведзёў Ігнат Елісеевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 550.
6. Мядзведзёў, І. Е. Былі часы ўздыму, часы рэкордаў… / І. Мядзвядзёў // Ленінскі шлях (Горкі). – 1999. – 29 верасня.
7. Старшыня калгаса // Ленінскі шлях (Горкі). – 1966. – 3 снежня.
8. Шылава, Л. Маслакоўскі аксакал / Л. Шылава // Ленінскі шлях (Горкі). – 2004. – 4 лютага.
9. Юшкевіч, В. Салдат і хлебароб / В. Юшкевіч // Магілёўская праўда. – 1986. – 6 верасня.