МАНЕНКАЎ ПАВЕЛ ВАСІЛЬЕВІЧ
(1897-1974)
МАНЕНКАЎ ПАВЕЛ ВАСІЛЬЕВІЧ (3.03.1897, в. Маслакі Горацкага пав. – 27.01.1974, г. Казань), доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1935), Заслужаны дзеяч навукі Татарскай АССР.
У 1915 г. паступіў на медыцынскі факультэт Тартускага ўніверсітэта. У 1918 годзе добраахвотна пайшоў у Чырвоную гвардыю фельчарам. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў 1918 г. прадоўжыў вучобу ў Варонежскім універсітэце, а з 1919 г. – у Казанскім універсітэце на медыцынскім факультэце. Пасля яго заканчэння (1921) працаваў празектарам на кафедры аператыўнай хірургіі, ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам, прафесарам кафедры акушэрства і гінекалогіі Казанскага медыцынскага інстытута. З 1932 года па 1963 год загадваў кафедрай акушэрства і гінекалогіі гэтага інстытута.
Аўтар звыш за 80 навуковых прац па вывучэнні эмбрыялагічных, анатамічных гісталагічных і фізіялагічных праблемпытанняў акушэрства і гінекалогіі, распрацоўцы спосабаў абязбольвання і асэптыкі пры аперацыях на жаночых палавых органах. Даследаваў пухліны розных органаў жаночай палавой сферы. Падрыхтаваў бібліяграфічны паказальнік па гісторыі гінекалогіі ад яе ўзнікнення да 1941 года.
На працягу 25 год кіраваў рэспубліканскім навуковым таварыствам акушэраў-гінеколагаў, быў членам вучонага савета Міністэрства аховы здароўя ТАССР, быў адным з рэдактараў Вялікай медыцынскай энцыклапедыі.
Падрыхтаваў 8 дактароў і 27 кандыдатаў медыцынскіх
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Асноўныя публікацыі:
«Paroophoron», его топография и судьба в различные возрасты внутри- и внеутробной жизни женщины. – Казань, 1926.
К вопросу о топографии эпоофорона и пароофрона человека. – Казань, 1926.
К вопросу о заживлении операционных ран после операций под местной анестезией. – Ленинград, 1928.
Ведение своевременных родов при анатомическом узком тазе. – Казань, 1936,1956.
Из акушерско-гинекологической клиники Казанского мединститута. – Казань, 1936.
Гигиена женщины. – Казань, 1941.
Наша техника местной инфильтрационной анестезии. – Казань, 1950.
Итоги клинического опыта. – Казань, 1968.
Літаратура:
1. Бржэскі, В. Служэнне людзям / В. Бржэскі // Ленінскі шлях (Горкі). – 1981. – 18 жніўня. – С. 2.
2. Лившиц, В. Маненков Павел Васильевич / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / Владимир Лившиц. – Горки, 2013. – Книга. 1 : Знаменитые земляки – ученые. – С. 61-63.
3. Маненков Павел Васильевич // Татарский энциклопедический словарь. – Казань : Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998. – С. 386.
4. Маненков Павел Васильевич // Казанский государственный медицинский университет (1804-2004 гг.). Заведующие кафедрами и профессора : биографический словарь. – Казань : Магариф, 2004. –С. 247.
5. Очерки истории акушерско-гинекологической кафедры и клиники Казанского медицинского университета / Л. А. Козлов, Н. В. Яковлев ; под. редакцией А. С. Созинова. – Казань : Медицина, 2012. –С. 95-101; 130-142.