КЛІМАЎ МІХАІЛ ТРАФІМАВІЧ
(1929)
КЛІМАЎ МІХАІЛ ТРАФІМАВІЧ (3.01.1929, в. Міхайлавічы Горацкага раёна), Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР (1978).
Адразу пасля вайны прыйшоў працаваць на аршанскі ільнокамбінат. Скончыў рамеснае вучылішча. Пасля вучылішча слесар, затым брыгадзір. З 1960 г. працаваў памочнікам майстра Аршанскага ільнокамбіната. Укараніў 29 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі значную эканомію. Брыгадзе М. Т. Клімава у 1972 годзе было даручана выпусціць першы пасляваенны «льняны мільярд» тканіны.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў выкананні планаў 9-й пяцігодкі, творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне іх якасці.
Літаратура:
1. Клімаў Міхаіл Трафімавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5-і т. – Мінск, 1981. – Т. 5. – С. 311.
2. Климов Михаил Трофимович // Гордость и слава Могилевщины : Герои Социалистического Труда. – Могилев, 2005. – С.49.
3. Клімаў Міхаіл Трафімавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 542.
4. Климов Михаил Трофимович : [бригадир комбината текстильной промышленности, Герой Социалистического Труда] // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биографический справочник / составители И. Н. Кулан [и др.]. – Минск : БелЭН, 2014. – С.116.
5. Колобов, Г. Лично в ответе / Г. Колобов // Герои десятой пятилетки : летопись трудовой славы : 1976. – Москва, 1977. – С. 233-244.
6. Королев, Г. Человек, за которым идут / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы. – Мінск, 1984. – С. 144-147.
7. Скульбедаў, У. Герой – наш зямляк / У. Скульбедаў // Ленінскі шлях (Горкі). – 1984. – 9 лістапада.