БУЛАХАЎ МІХАІЛ ГАПЕЕВІЧ
(1919-2012)

БУЛАХАЎ МІХАІЛ ГАПЕЕВІЧ (22.07.1919, в. Маслакі Горацкага раёна – 5.05.2012, г. Мінск), лінгвіст, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР.

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1948 г. выкладчык, загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута, з 1951 г. загадчык сектара ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР, з 1965 г. загадчык кафедры БДУ, Мінскага педінстытута. У 1969-1975 гг. адказны рэдактар часопіса «Веснік БДУ. Серыя ІV. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія». Даследаванні ў галіне беларускага, рускага і славянскага мовазнаўства.

Аўтар манаграфіі «Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ-ХХ ст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі (1958). Суаўтар «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1-2, 1962-66), «Курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы (т.1-3, 1957-1961), «Нарысаў па гісторыі беларускай мовы», «Руская мова» (ч.1,1979), падручнікаў і дапаможнікаў па беларускай мове для педагагічных вучылішчаў і ВНУ. Навуковай унікальнасцю вызначаецца праца «Опыт исторического словаря русской лингвичтической терминологии» ў 5 т. (2002-2005гг.).

Аўтар больш за 200 артыкулаў у галіне беларускага і славянскага мовазнаўства. Асобныя нарысы прысвечаны найбольш вядомым беларускім лінгвістам. Аўтар больш за 20 кніг і брашур, артыкулаў па славянскім мовазнаўстве.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Францыска Скарыны (1997), медалём Францыска Скарыны (1990).

Літаратура:
1. Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.– Мінск, 1996. – Т. 3. – С. 328.
2. Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкалегия : Т. У. Бялова (галоўны рэдактар). – Мінск. – 2011. – Т. 2. – С. 114.
3. Булахаў Міхаіл Гапеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-ці т. – Мінск, 1986. – Т. 1. – С. 512-513.
4. Булахаў М. Г. // Беларуская мова : энцыклапедыя. – Мінск, 1994. – С. 103-104.
5. Булахаў М. Г. // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. – Мінск, 1997. – С. 15-16.
6. Булахаў М. Г. : асноўныя навуковыя працы // Мовазнаўцы Магілёўшчыны : бібліяграфічны паказальнік. – Магілёў, 1998. – С. 18-22.
7. Булахов Михаил Гапеевич / [автор-составитель И. К.Германович] : биографический очерк и библиография работ И. К. Германович]. – Минск : БГПУ, 1999. – 79 с. – (Материалы к биобиблиографии ученых Беларуси).
8. Ермалаева, Н. Таленавітыя сыны Горацкай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / Н. Ермалаева // Ленінскі шлях (Горкі). – 2000. – 20 мая.
9. Карнялюк, К. Даследчык моўных з’яў / К. Карнялюк // Ленiнскi шлях (Горкі). – 2004. – 28 лiпеня.
10. Крыўко, М. Тытанічны ўклад у лінгвістычную навуку / М. Крыўко // Наша слова. – 2009. – 22 ліпеня. – С.2.
11. Лашкевіч, А. І. Педагог, воін, вучоны / А. Лашкевіч // Народная асвета. – 1979. – № 7. – С. 73-75.
12. Наркевіч, А. «Аз, буки, веди, глаголь…» / А. Наркевіч // Беларуская думка. – 1997. – № 1. – С. 166-168.
13. Нікіценка, І. Ад славістыкі да словазнаўства / І. Нікіценка // Настаўніцкая газета. – 2003. – 25 студзеня.
14. Прыгодзіч, М. Г. Міхаіл Гапеевіч Булахаў / М. Прыгодзіч // Веснік БДУ. Серыя 4. – 1994. – № 2. – С. 75-76.
15. Прыгодзіч, М. Верны рыцар слова / Мікалай Прыгодзіч // Роднае слова. – 2009. – № 7. – С. 38-39.