АФІЦЭРАЎ ПЁТР ІВАНАВІЧ
(1928-1997)
АФІЦЭРАЎ ПЁТР ІВАНАВІЧ (18.08.1928, в. Стрыкілі Горацкага раёна Магілёўскай вобл. – 16.12.1997), перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, заслужаны калгаснік калгаса «Шлях Леніна», Герой Сацыялістычнай Працы (1966). З 1944 г. працаваў у калгасе «Шлях Леніна» Горацкага раёна. Механізатар, з 1955 г. брыгадзір комплекснай паляводчай брыгады, якая вырошчвала лён, бульбу, кармавыя культуры. Ураджайнасць ільновалакна ў 1960 г. дасягнула 12,5 цэнтнераў з га, а льносемя – больш за 13 ц з га, ураджайнасць бульбы склала 130 ц з га. Брыгада пад кіраўніцтвам П. І. Афіцэрава неаднаразова была ўдзельніцай Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР.
Удастоены двух залатых (1969) і двух сярэбранай і бронзавай медалёў ВДНГ. Пераможца Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва 1985 года.
Літаратура:
1. Афицеров Петр Иванович // Гордость и слава Могилевщины : в 2-х ч. / под редакцией А. Т. Глаза. – Могилев, 2005. – С.42.
2. Афицеров Петр Иванович : [бригадир полеводческой бригады, Герой Социалистического Труда] // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биографический справочник / составители И. Н. Кулан [и др.]. – Минск : БелЭН, 2014. – С. 37.
3. Афіцэраў Пётр Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т.– Мінск,.1970.–Т. 2. – С. 6.
4. Афіцэраў Пётр Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. – Мінск, 1996. – С. 541.
5. Лившиц, В. М. Афицеров Петр Иванович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. – Горки, 2015. – Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. – С. 6.
6. Сідараў, С. Шлях да Залатой Зоркі / С. Сідараў // Ленінскі шлях (Горкі). – 1987. – 13 жніўня.
7. Хомченко, В. Верность земле / В. Хомченко // Дела их золотом горят : очерки / составители: В. П. Бербего, И. И. Гаврилов. – Минск, 1976. – С.173-180.