Маслакоўскі сельскі Дом культуры
Клуб у Маслаках пачаў працаваць у 1944 годзе. Загадваў ім Качуеў.
Маслакоўскі Дом культуры пабудаваны ў 1974 г.
З 1974 па 1979 дырэктарам працаваў Ісаенка Віктар Іванавіч.
У 1979 годзе пры Маслакоўскім СДК дзейнічалі вакальна-інструментальны ансамбль, вакальны гурток, гурток мастацкага чытання і іншыя.У іх займалася каля 30 чалавек. Упершыню быў апрабаваны новы метад арганізацыі культурна-масавай работы ў калгасе – сумесная работа камсамольскай арганізацыі і ўстановы культуры. Першая сумесная задача – абслугоўванне аддаленых населеных пунктаў. Была створана канцэртная брыгада, а таксама прапагандысцкая група, члены якой выступалі з інфармацыяй аб падзеях у свеце і краіне. Камсамольцы разам з супрацоўнікамі СДК аформлялі чырвоныя куткі на жывёлагадоўчых фермах.
У 1982 годзе вакальна-інструментальны ансамбль «Дэбют» Маслакоўскага Дома культуры за высокія паказчыкі ў сацыялістычным спаборніцтве па выніках культмасавай работы, за актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе патрыятычнай і палітычнай песні, прысвечаным Герою Савецкага Саюза Лёню Лорчанка ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. За паспяховы ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння Леніна, ансамблю ўручаны Дыплом ІІІ ступені. Мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляўся Аляксандр Уладзіміравіч Белянкоў. У складзе калектыву – дырэктар ДК А. У. Клешчанка, вучні 10 класа Сяргей Субоцька і Вікторыя Лабусава, навучэнец Магілёўскага культасветвучылішча Сяргей Тарасаў. «Дэбют» – часты госць у падшэфных клубах і Дамах культуры з тэматычнымі канцэртамі, вечарамі адпачынку і дыскатэкамі. Акрамя гэтага, калектыў ансамбля – актыўны ўдзельнік калгаснай радыёгазеты.
З 1 жніўня 1979 года і па сённяшні час узначальвае Маслакоўскі СДК Клешчанка Аляксандр Уласавіч. Мастацкі кіраўнік – Турманаў Міхаіл Мікалаевіч.
У СДК працуе 8 клубных фарміраванняў: народны ансамбль “Весялосць”, дзіцячы і дарослы вакальныя гурткі, гурток вакальных спеваў “Дуэт”, дзіцячы тэатральны гурток “Паўлінка”, дарослы тэатральны гурток “Грымата”, аматарскія аб’яднанні “Гаспадыня” і “Рыбачок.”
Сельскі дом культуры ў друку
1.Клешчанка, А. Свецяцца вокны Дома культуры : [Маслакоўскі СДК] / А. Клешчанка // Ленінскі шлях. – 1979. – 20 снежня.
2.Красева, Т. Гучыць над вёскай песня : [Маслакоўскі СДК] / Т. Красева // Ленінскі шлях. – 1983. – 2 жніўня.
3.Клешчанка, А. Не сумуем у вёсцы : [справы Маслакоўскага СДК] / А. Клешчанка // Ленінскі шлях. – 1984. – 28 студзеня.
4.Бардзілоўскі, У. Натхняе на добрыя справы : [аб рабоце Маслакоўскага Дома культуры] / У. Бардзілоўскі // Магілёўская праўда. – 1986. – 5 лютага.
5.Басякоў, І. Было не да суму : [пра свята провадаў зімы ў вёсцы Маслакі] / І. Басякоў // Ленінскі шлях. – 1987. – 4 красавіка.
6.Шылава, Л. Гучалі песні для сяльчан : [у Маслакоўскім СДК прайшоў святочны канцэрт з нагоды прафесіянальнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 1999. – 27 лістапада.
7.Шылава, Л. На сцэне – самадзейныя таленты : [аб адкрыцці занальнага конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці ў Маслакоўскім СДК] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2000. – 27 снежня.
8.Шылава, Л. “Цыганачка для вяскоўцаў” : [супрацоўнікамі РЦК і Маслакоўскага ДК быў падрыхтаваны канцэрт для жыхароў Маслакоў] / Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2005. – 30 сакавіка. – С. 1.
9.Шылава, Л. Подых вясны : [пад такой назвай у Маслакоўскім ДК адбыўся святочны канцэрт] /Л. Шылава // Ленінскі шлях. – 2007. – 24 сакавіка.
10.Шилова, Л. Песня о хлебе : [о праздновании в Маслаковском СДК профессионального праздника – Дня тружеников АПК] / Л. Шилова // Ленінскі шлях. – 2007. – 8 снежня. – С. 7.
11.Панкратаў, М. Маслакоўскія “Зажынкі” : [аб свяце “Зажынкі”, якое адбылося ў СВК “Маслакі”] / М. Панкратаў // Ленінскі шлях. – 2009. – 8 жніўня.
12.Иванович, Т. Аншлаг в агрогородках : [о торжественном открытии в агрогородке Маслаки Дома культуры, а в агрогородке Сава – сельского клуба] / Т. Иванович // Ленінскі шлях. – 2009. – 31 снежня. – С. 1.