Тры ў адным
Яшчэ ў 1920-я гады паэт Аляксандр Увядзенскі прызнаваўся свайму сябру філосафу Якаву Друскіну: «Мяне цікавяць толькі тры тэмы — Час, Смерць, Бог». Менавіта іх ён і распрацоўваў на працягу свайго кароткага і трагічнага жыццёвага шляху. У творчасці ягонага цёзкі, нашага земляка Аляксандра Клачкова наўрад ці знойдзецца шмат падабенстваў да эксперыментаў знакамітага абэрыута — цяжка падабраць больш розных паэтаў — і па форме, і па зместу.
Але, прыгледзеўшыся, можна пабачыць, а дакладней – неяк падсвядома адчуць, што абодва яны б’юцца над асэнсаваннем адных і тых жа таямнічых загадак быцця сродкамі слова. Аляксандр Віктаравіч робіць гэта, канешне, не такімі радыкальнымі метадамі, як Увядзенскі, што ставіў у сваіх творах пад сумненне адэкватнасць чалавечага розуму і мыслення ўвогуле. Нават у самых сваіх наватарскіх, медытатыўных і роздумных вершах Клачкоў застаецца стваральнікам, а не разбуральнікам мовы як інструмента.
Родная матчына гаворка для яго — сапраўднае прыроднае багацце, якое трэба захаваць. З хваляваннем і вялікай асцярожнасцю кранаецца наш зямляк гэтае тэмы у сваіх шматлікіх паэтычных зборніках. Дарэчы, сёлета міні-юбілеі адзначаюць цэлых тры кніжкі Алякандра Віктаравіча. Гэта — «Тайна часу», якой спаўняецца 15 гадоў з часу выдання, «Паланэз» (10 гадоў) і маладзейшыя «Думкі», што выйшлі ў свет 5 гадоў таму.
Тры зусім невялічкіх, у сотню старонак, кніжкі, выдадзеныя мікраскапічным тыражом тут жа, у Горках. Вось дзе сапраўдныя бібліяграфічныя рэдкасці! Але якія эмацыянальныя глыбіні чалавечых перажыванняў хаваюцца пад гэтымі сціпла аформленымі вокладкамі. Сярод вядомых горацкіх аўтараў паэзія Клачкова выдзяляецца, на наш погляд, тым, што ён спрабуе выйсці за акрэсленыя межы, пераадолець як знешнія, так і унутраныя перашкоды. У адрозненні ад некаторых, ён не заціскае свой мастацкі позірк паміж краявідамі роднай вескі, панегірыкамі з актуальнай нагоды ці стрыманай сатырай у рамках дазволенага. Гэты паэт разгортвае сваю нястомную думку часам проста праз халодныя касмічныя прасторы, у бясконцую вечнасць, задае пужаючыя пытанні, на якія лічыцца саманадзейным чакаць адказаў. Але ж гэтае не можа стацца прычынай замоўкнуць. Не, горацкі паэт працягвае, зборнік за зборнікам, размаўляць з сусветам і са сваім чытачом. Аднаго разу досыць гучна, а часцей — зусім шэпатам, у цышіні, скрозь адзіноту і чарговыя, ужо звыклыя расчараванні. На працягу шляха Клачкоў таксама даволі смела ставіць досведы над формай сваіх вершаў: так, мы можам запраста сустрэць на старонках кніжак, напрыклад, беларускія хоку з цыклу «Жнівеньскі дывертысмент» ці нават аўтарскія пераклады на англійскую мову.
Як заўважыў у адным са сваіх артыкулаў Уладзімір Ліўшыц, «жыццё Аляксандра Віктаравіча – вучонага і паэта, уяўляе сабой арганічнае адзінства навукі і культуры, тэхнікі і лірыкі». У прадмове да адной з першых кніжак Клачкова Алесь Пісьмянкоў адзначыў тое, як аўтару «удалося стварыць шэраг праўдзівых і запамінальных сцэн з жыцця вёскі, прасякнутых болем за яе сённяшні дзень». Ніл Гілевіч напісаў пра «Тайну часу», што там «ёсць нямала вершаў, якія мне прыйшліся да душы, асабліва ў раздзелах «Час між людзей» і «Чысты час», хоць яны і больш абстрактныя». Працягваючы шэраг выказванняў пра узгадваемыя зборнікі, нельга не прывесці тут словы паэта Анатоля Зэкава, які так сказаў пра творчасць Клачкова: «Ён шукае. Слова за словам, радок за радком. Ён зусім не прэтэндуе на ісціну ў апошняй інстанцыі, а імкнецца разважаць над кожнай праявай жыцця па-свойму, а заадно падключае да разваг і чытача». А Людміла Дзеружкова ўбачыла за клачкоўскімі радкамі «глыбокага, сур’езнага чалавека, які здольны па-філасофску асэнсоўваць само жыццё, імгненне часу».
Здаецца, усе яны па-свойму маюць рацыю. Але хто ж ведае, з якога новага боку адкрыюцца персанальна для вас вершы таленавітага горацкага прафесара?
15 марта — День Конституции
Белорусская Конституция была принята 15 марта 1994 года на 13-й сессии Верховного Совета Республики Беларусь 12-го созыва и является первой в истории суверенной республики и пятой по счету Конституцией Беларуси, принятой после Октябрьской революции 1917 года.
Однако если приравнять к конституционным законам статуты ВКЛ (1529, 1566 и 1588 гг.), то получится, что одна из самых первых в мире конституций появилась именно на белорусской земле.
Ежегодно в этот день по всей республике проходит торжественная церемония вручения паспортов молодежи, достигшей 16 летнего возраста, из рук высших должностных лиц. В День Конституции Республики Беларусь проводят викторины, тематические беседы, конкурсы на лучшее исполнение гимна и другие культурные мероприятия, поднимающие национальный дух.
В библиотеках Горецкого района к этой дате также были оформлены выставки и тематические полки: «Конституция – гарант свободы человека и гражданина» (ЦБ), «Я белорус и этим горжусь!» (РДБ), «Конституция моей страны» (Горская), «Знай закон, но не забывай об обязанностях» (Ректянская), «Главный закон нашей страны - Конституция» (Ленинская), «По страницам нашей Конституции» (Савская) и др.
Сами себе мамы
С крыш домов не свисают длинные острые сосульки, а в окошко уже стучится юная весна. Первыми теплыми лучами яркого солнышка она растапливает высокие сугробы по обочинам дорог. Из-под них весело бегут извилистые ручейки, смывая с промерзших тротуаров ледяную корку. Начинают звонко трещать птицы, а ветки деревьев набухают первыми почками. В детской библиотеке накануне 8 Марта было очень весело и интересно.
Ребята из СШ №1 с огромным удовольствием приняли участие в конкурсно-игровой программе под названием «Когда мамы дома нет». Мамой быть не просто: нужно встать раньше всех, приготовить завтрак, отвести ребёнка в садик или школу, пойти на работу, убрать, постирать и при этом неотразимо выглядеть и быть в отличном настроении. Поэтому, разделившись на 2 команды, участники попытались определить лучших помощников для мам. Ребята будто отыграли весь день 8 марта в роли своих мам. Весело, задорно, с улыбками на лицах они приняли участие в конкурсах и играх: «Домашнее задание», «Он – она», «Золушка», «Генеральная уборка», «Кулинарные загадки», «Перевертыши», «Дегустационный», «Подарок для мамы». И даже попытались сочинить стихотворение-поздравление для мамы. Вышло довольно забавно:
Принесу тебе конфеты,
Расскажу я все секреты,
Что мамуле подарить?
Нужно в праздник борщ сварить!
Ведущие праздника поздравили милых девочек с наступающим 8 Марта, подарили им в этот день хорошее настроение и самые теплые слова.
Настоящим сюрпризом для работников библиотеки стало выступление участниц, которое вызывало восхищение, восторг и даже нечаянные слезы у растроганных одноклассников.
Всегда приятно дарить кому-то радость и улыбку. Поэтому счастливые глаза наших читателей – лучшая награда. Даже маленькие девочки любят День 8 Марта. Ведь они тоже получили подарки и приятные сюрпризики от одноклассников и библиотекарей.
Именно маму мы спешим поздравить в первую очередь в день 8 Марта. Книжная выставка «Теплее солнца» в детской библиотеке – это поздравление всем Мамам! На выставке – целая радуга книжек про мам и для мам: сборники стихов, рассказов, сказок, легенд, посвящённых самому любимому человеку на свете – маме. Выставка действует до 15 марта.
Фотогалерея

