![]() |
Гульні, забавы, ігрышчы / [Уступ, арт., уклад., класіфікацыя i сістэматызацыя матэрыялаў i камент. А. Ю. Лозкі]. 3-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2003. — 534 с: нот. іл. (БНТ / НАН РБ, ІМЭФ).
У том уключаны гульні, забавы, ігрышчы, якія не ўваходзілі ў папярэднія тамы. Уступны артыкул раскрывае гісторыю збірання i вывучэння гульняў, дае ix дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў. Асобныя тэксты гульняў падаюцца з нотнымі прыкладамі i малюнкамі. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць абрады, вусная народная творчасць. Рзлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць абрады, вусная народная творчасць. |
![]() |
Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе / Т.Б. Варфаламеева, В.І. Басько, М.А. Козенка і інш. — Мінск: Бел. навука, 2001. — 797 с.
Том, прысвечаны рэгіёну Магілёўскага Падняпроўя, абагульняе матэрыялы трохгадовага (1993—1995) комплекснага яго абследавання і дае ўяўленне аб адметных асаблівасцях мясцовай традыцыйнай культуры: абрадах, песнях, інструментальнай музыцы, празаічным і танцавальным фальклоры, гульнях, народным касцюме, народ¬ным тэкстылі. Том багата ілюстраваны фотаграфічнымі, нотнымі матэрыяламі, мастацкімі малюнкамі і інш. Кніга разлічана на навукоўцаў-гуманітарыяў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, работнікаў культуры, кіраўнікоў прафесійных і аматарскіх мастацкіх калектываў, шырокае кола зацікаўленых беларускім традыцыйным мастацтвам. |
![]() |
Беларускі фальклор : хрэстаматыя / складальнікі : К. П. Кабашнікаў [і інш.] — 4-е выданне перапрацаванае. — Мінск : Вышэйшая школа, 1996. — 856 с.
У хрэстаматыі прадстаўлены лепшыя ўзоры каляндарна-абрадавай і сямейна-абрадавай паэзіі, казачнага эпасу, народнага тэатра, дзіцячага фальклору. Асобна пададзены фальклор рабочых, паэзія змагання і народна-паэтычная спадчына Заходняй Беларусі. |
![]() |
Вількін Я. Р. Беларускія народныя гульні / Маст. В. Пачкаева. – Мн.: Беларусь, 1996. – 86 с.: іл.
Беларускія народныя гульні, як песні і танцы, – неад’емная частка народнай культуры. Яны цесна звязаны з нацыянальнымі традыцыямі, працоўнай дзейнасцю людзей, іх звычаямі, побытам. Таму сюжэты гульняў вельмі разнастайныя. Упершыню кніга была выдадзена ў 1969 годзе ў выдавецтве «Народная асвета» і карысталася вялікім попытам. Гэта выданне значка дапоўнена, а таксама ілюстравана. Даецца апісанне народных гульняў шырокага ўзроставага дыяпазону. Гульні простыя ў арганізацыі, не патрабуюць адмысловага інвентару і спартыўнай залы. Матэрыял кнігі можа быць выкарыстаны выхавацелямі дзіцячых садкоў, настаўнікамі пачатковых класаў, выкладчыкамі фізічнай культуры ў школах, а таксама ўсімі дзецьмі. |
![]() |
Вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі / укладальнікі 3. I. Кустава, В. А. Салаўёва; мастак Л. У. Пашчасцева. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 190 с. Цвёрдая вокладка.
"Зярнятка" — гэта выхаванне павагі да старэйшых і спачування слабейшым, выхаванне любові да свайго краю і беражлівых адносін да навакольнага свету. Кніга скіравана на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на аснове літаратурнага матэрыялу: твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама твораў вуснай народнай творчасці. У ёй выкарыстаны вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі. |
![]() |
Гульні, забавы, ігрышчы/Склад. А. Ю. Лозка. — Г94 Мн.: Беларуская навука, 1996. — 534 с.: нот. іл. — (Беларус. нар. творчасць).
У том уключаны гульні, забавы, ігрышчы, якія не ўваходзілі ў папярэднія тамы. Уступны артыкул раскрывае гісторыю збірання і вывучэння гульняў, дае іх дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў. Асобныя тэксты гульняў падаюцца з нотнымі прыкладамі і малюнкамі. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якіх цікавяць абрады, вусная народная творчасць. |
![]() |
Дзіцячыя фальклорныя гульні / Аўт.-уклад. З. Л. Леановіч, Н. А. Рылькова. — Мн.: Нар. асвета, 1995, —32 с.
У кнізе падабраны беларускія народныя гульні для выкарыстання іх у выхаваўчай рабоце з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Адрасуецца выхавальнікам, музычным кіраўнікам дашкольных устаноў, настаўнікам. |
![]() |
Барташэвіч Г. А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Рэд. К. П. Кабашнікаў. Мн., «Навука і тэхніка», 1976. 168 с. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
У кнізе даюцца азначэнне і класіфікацыя беларускага дзіцячага фальклору, выяўляецца агульнае і спецыфічнае ў мастацкай прыродзе яго жанраў, аналізуюцца ідэйна-тэматычныя і мастацкія асаблівасці, а таксама даследуюцца пытанні паходжання і сучасны стан асобных жанраў, роля дзіцячага фальклору ў выхаванні падрастаючага пакалення. |
![]() |
Вількін Я. Р. Беларускія народныя гульні. Зборнік дзіцячых гульняў. Мінск, «Нар. асвета», 1969.
У зборніку сабраны і апрацаваны беларускія народныя дзіцячыя гульні. Гэтыя гульні адлюстроўваюць працоўную дзейнасць і быт народа, уваскрашаюць лепшыя народныя традыцыі, садзейнічаюць развіццю любві да роднага краю, выхоўваюць разнастайныя фізічныя і валявыя якасці ў дзяцей. Кніжка прызначаецца выкладчыкам фізвыхавання, піянерважатым, выхавацелям. |
Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Вельмi важна навучыць сённяшнiх дзяцей з павагай ставiцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.
Беларускія народныя гульні – рухомыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Гульня «ЛЯНОК»
Мэта: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму. Апісанне гульні: Пры дапамозе лічылкі выбіраецца «гаспадыня». Дзеці ўтвараюць кола. «Гаспадыня» стаіць пасярэдзіне, дэманструе разам з дзецьмі рухі дзеянняў «маленькіх ільнаводаў», прамаўляе (ці спявае): Як пасею я лянку Дзеці паказваюць, як бяруць лён. «Гаспадыня» зноў пытаецца: - Як мне яго малаціць? Дзеці разам з «гаспадыняй» імітуюць дзеянні. - Як мне яго рассцілаць? Перад гульнёй мэтазгодна паказаць малюнкі з выявамі льну, разнастайных прылад па вытворчасці з яго тканіны. |
Гульня «КУПАЛІНКА»
Мэта: развiваць узгодненасць рухау; выхоўваць пачуццё каллектывiзму.Апісанне гульні: З удзельнікаў гульні выбiраюцца Купалiнка (дзяучынка) цi Купала (хлопчык). Дзецi iдуць кругам у карагодзе.Купалiнка падыходзiць да iх i пытаецца : «Чаму вы залатым замком замкнёны ды кітайкаю завешаны?». Дзецi хорам прамаўляюць: «Мы Купалiнку (або Купалу) чакаем. Залаты замочак адамкнём. Кітайку адвесім». Дзецi пускаюць Купалiнку (або Купалу) у сярэдзiну карагода i пытаюцца: Купалiнка, Купалiнка, Прамаўляючы словы «ту-ту-ту», яны прытопваюць нагамi i пляскаюць у далонi. Купалінка адказвае: У полi кветачкi рве, Дзецi тым часам iдуць карагодам i прамауляюць: А нашай (нашаму) ( называюць iмя дзяучынкi або хлопчыка) Купалiнка (або Купала) хуценька падбягае да дзяучынкi цi хлопчыка i надзявае яму (ёй) чапец (звычайную шапку з завязкамі). Дзіця, якому надзелі чапец, выконвае ролю Купалiнкi цi Купалы. |
Гульня «МЛЫН»
Мэта: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму.Апісанне гульні: Дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной і моцна счэпліваюць рукі, сагнутыя ў локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок і прамаўляюць (ці спяваюць): Млынарня на горцы У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на спіну таварыша і падымае ногі. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца. |
Гульня «ЯБЛЫНКА»
Мэта: удасканальваць навыкі хуткага бегу.Апісанне гульні: З удзельнікаў гульні выбіраецца «яблынька». Дзеці ўтвараюць кола з «яблынькай» пасярэдзіне і хорам прамаўляюць: Дрэва, дрэва, дзераўцо, Уздымаюць рукі ўверх - паказваюць, якое яно вялікае. Потым ізноў гавораць: Карані твае глыбока, Падмацоўваюць словы рухамі. Яно яблыкам частуе. Пасля гэтых слоў удзельнікі гульні пачынаюць «збіраць яблыкі». А «яблынька» ў гэты момант імкнецца ўцячы. Дзеці пачынаюць лавіць яе, і той, хто першы дакранецца да яе рукой, стане «яблынькай». |
Гульня «СОНЕЙКА»
Мэта: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць.Апісанне гульні: З удзельнікаў гульні выбіраюцца 2-3 чалавекі. Астатнія рассаджваюцца ў шарэнгу на адлегласці 1-2 м адзін ад аднаго. Выбраныя дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць «змейкаю» паміж удзельнікамі. Тыя, што сядзяць, прамаўляюць (ці спяваюць): Свяці, свяці, сонейка Пасля апошніх слоў яны хуценька ўстаюць і ўцякаюць. А «змейка» імкнецца схапіць каго-небудзь і замкнуць у сваім крузе. Гульня паўтараецца 3-5 разоў. Пераможцамі лічацца тыя дзеці, якіх не спаймалі. |
Гульня «ЖУРАВЕЛЬ»
Мэта: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.Апісанне гульні: Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3-4 м) важна ходзіць па «балоце». Дзеці гавораць спакойна: Як павадзіўся журавель Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка - то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца. Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток» (даўжынёй 2-3 м). |
Гульня «ЯВАР»
Мэта: развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.Апісанне гульні: Сярод удзельнікаў гульні выбіраюць двух чалавек - "вароты». Астатнія бяруцца за рукі, ідуць «васьмёркай» праз «вароты» і прамаўляюць (ці спяваюць): Явар, яваравы людзі, «Вароты» адказваюць: Мы рабілі мост Дзеці прамаўляюць: Першая - капуста, Пры апошнім слове «вароты» «зачыняюцца», затрымліваюць таго, хто праходзіў праз іх у гэты час, і пытаюцца: «Ты куды ідзеш - направа ці налева?». Затрыманы (у залежнасці ад адказу) становіцца за тым ці іншым на «варотах». Потым дзве групы, якія складаюцца ў выніку апытання, мераюцца сілай - гуляюць у «перацяжкі». Тая група, што перацягне, лічыцца пераможцам. |
Гульня «ВЕДЗЬМА»
Мэта: развiваць узгодненасць рухаў; выхоўваць пачуццё каллектывiзму.Апісанне гульні: З лiку ўдзельнiкау гульнi выбiраюцца ведзьма (дзяўчынка) цi вядзьмар (хлопчык) I Купалiнка. Дзецi iдуць карагодам, у сярэдзiне якога стаiць Купалiнка, прамаўляюць хорам: Купалiнка. Купалiнка, Купалiнка адказвае: Дам вам папараць-кветку, Дае аднаму з удзельнiкаў папараць-кветку. Потым Купалiнка гаворыць: Вядзьмар (цi ведзьма) iдзе, Дзецi iмгненна ўтвараюць паўмесячык i хаваюць рукi за спiну, нiбыта хаваюць папараць-кветку. Ведзьмар павiнен адгадаць, у каго знаходзiцца падарунак Купалiнкi. Як толькi ён пакажа на таго. Хто хавае кветачку папарацi, той уцякае ад ведзьмара i iмкнецца аддаць кветачку Купалiнцы. Калi яму ўдаецца, ён выконвае ролю Купалiнкi, калi не - ведзьмара. |
Гульня «ВОГНIШЧА»
Мэта: развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца ў навакольных абставiнах, спрыт; выхоўваць смеласць.Апісанне гульні: Забiваецца калок у зямлю, да яго прывязваецца вяроўка даўжынёй у паўтара-два метры. Вакол складваюцца розныя рэчы (мячыкi, скакалкi, лапатачкi i iнш.). Выбiраецца вартаўнiк, астатнiя - пажарнiкi. Яны становяцца вакол вогнiшча i пачынаюць прамаўляць хорам: «Гарыць, палае, ратунку не мае! Дапамажыце патушыць!» (2-3 разы). Пасля гэтых слоў кожны бяжыць да калка, каб схапiць адну якую-небудзь рэч. А вартаўнiк адной рукой трымае вяроўку, а другой рукой iмкнецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакрануўся, становiцца вартаўнiком, гульня працягваецца. |
Гульня «ГАРЭЛЫШ»
Мэта: удасканальваць навыкi хуткага бегу, хуткасць рэакцыi; выхоўваць смеласць i пачуццё калектывiзму.Апісанне гульні: Выбiраецца гарэлыш. Дзецi становяцца пара за парай, уперадзе спiною да iх стаiць гарэлыш. Ён павiнен азiрацца. Гарэлыш гаворыць: «Гару». Дзецi адказваюць: «Гары, гары ясна, каб не пагасла!» Пасля гэтых слоў апошняя пара падзяляецца, абягае вакол усiх удзельнiкаў i гарэлыша, каб зноў аб яднацца. Гарэлыш iмкнецца злавiць аднаго з iх. Калi ён зловiць, тады становiцца з другiм удзельнiкам параю ўперадзе iншых, а гарэлышам становiцца той, хто адбiўся ад пары. |
Гульня «ГРУШКА»
Мэта: ўдасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў наваколле.Апісанне гульні: дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяўчынка ці хлопчык. Гэта і ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол грушкі і спяваюць: Мы пасадзім грушку ўсе, усе, На апошнія два словы дзеці разбягаюцца, а «грушка» ловіць. Дзеці павінны выконваць танцавальныя рухі па зместу песні. |
Гульня «МАША»
Мэта: развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці.Апісанне гульні: Дарослы расказвае: Ёсць у нас дзяўчынка Маша, Дзяўчынцы або хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць: Маша, Маша, ты пацеха наша, Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: «Ма-ша». Маша, якая стаіць у сярэдзіне кргуа, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць «Са-ша». |
Гульня «ВОЖЫК І МЫШЫ»
Мэта: развіваць слухавую ўвагу, пачуццё мовы, уменне карыстацца рознай сілай голасу, цікавасць да беларускай спадчыны. Апісанне гульні: па лічылцы выбіраюцца «вожык» і «мышы» (2-3). Астатнія дзеці становяцца ў кола і ідуць управа, а «вожык» ідзе ўлева. «Мышы» знаходзяцца па-за колам. Дзеці прыгаворваюць: Бяжыць вожык – тупу-туп! Спыняюцца. Прагаворваюць цішэй: Вожык ножкамі туп-туп! «Вожык» ходзіць у коле, прыслухоўваецца. Дзеці гучна кажуць: Бяжы, бяжы, вожык! Вымавіўшы апошнія словы, дзеці падымаюць у двух месцах рукі, утвараючы «вароты». Вожык выбягае праз іх, пры гэтым стараецца злавіць каго-небудзь з «мышэй». Тыя бегаюць, дзе хочуць, пралазяць пад рукамі дзяцей. «Вожык» можа трапіць у кола толькі праз «вароты». |
Гульня «БРАДНІК»
Мэта: Мэта: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі легкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку. Апісанне гульні: гульні: па лічылцы выбіраюць рыбака і завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці - рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла і інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Калі рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» Злоўлены адказвае: «Я - акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага і зноў пачынае лавіць. |
Гульня «ШТО РОБІШЬ?»
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў. Апісанне гульні: дзеці выбіраюць гаспадыню і, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзіць ігракоў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена і г.д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку і ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца ў сярэдзіне круга і гаворыць: - А цяпер будзем усе забіваць цвікі! Праз некаторы час яна загадвае ім пілаваць, затым стругаць і г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з ігракоў і нечакана пытаецца: «Што робіш?». Iгрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае ўсім новыя заданні. Перамагае той, хто ні разу не памыліўся. |
Гульня «У МЯДЗВЕДЗЯ НА БАРУ»
Мэта: вызваць радасны настрой, развіваць вытрымку, спрыт. Апісанне гульні: Дарослы запрашае дзяцей схадхіць у лес па грыбы ды ягады, чытае верш П. Глебкі і адначасова паказвае малюнкі тых ягад, што называюцца ў вершы. А што за ягады лясныя ў нас адразу зацвілі, Дарослы папярэджвае дзяцей, каб тыя сцерагліся мядзведзя ў лесе. Выбіраюць па лічылцы мядзведзя. Ён садзіцца воддаль ад дзяцей. Дзеці ідуць, нагінаюцца, «збіраюць» ягады, грыбы, адначасова спяваюць: У мядзведзя на бару Пасля апошняга слова «вурчыць» з рыканнем выбягае мядзведзь і ловіць дзяцей. Каго схапіў - той мядзведзь. |
Гульня «ПАДСЕЧКА»
Мэта: развіваць кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў. Апісанне гульні: Гуляць можна на прасторнай пляцоўцы. Для гульні патрэбен адзін мячык (тэнісны). Колькасць гуляючых 8-15 чалавек.
- Клюе, клюе, клюе... І нечакана называе імя аднаго з гуляючых. Усе ўцякаюць, а той, каго её назваў, павінен схапіць мяч і кінуць у каго-небудзь з ігракоў. Калі пападзе («падсячэ»), «падсечаны» выбывае з гульні, а калі не пападзе - выбывае з гульні сам.
|
Гульня «КАЧКА»
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу. Апісанне гульні: Гуляць можна на пляцоўцы або роўнай паляне. Для гульні патрэбен мяч (тэнісны) - «качка». Колькасць гуляючых 5-15 чалавек.
|
Гульня «КУЛЬКІ»
Мэта: выхоўваць смеласць, напорыстасць, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, аб'ектыўна ацэньваць свае сілы і сілы праціўніка. Апісанне гульні: Гульня праводзіцца на пляцоўцы або ў спартыўнай зале. Для гульні неабходна мець гімнастычны бум або гладкае, умацаванае ў гарызантальным становішчы бервяно н вышыні 0,7-0,8 метра. Адначасова ў гульні могуць удзельнічаць толькі два чалавекі.
|
Гульня «КОЛЬЦЫ»
Мэта: развіваць увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў. Апісанне гульні: Гуляць можна на ўзлеску або адкрытай пляцоўцы. Для гульні трэба мець дваццаць звязаных з лазы кольцаў дыяметрам 20-30 сантыметраў. Адначасова могуць гуляць два чалавекі. У цэнтры ўбіваюць два калочкі. Гуляючы становяцца на адлегласці 3-6 метраў ад калочкаў і накідваюць на іх кольцы. Пасля таго як усе кольцы кінуты, ігракі забіраюць адзін у аднаго кольцы, не трапіўшыя на калочкі, і пачынаюць іх накідваць зноў.
|
Гульня «ВЯДУН»
Мэта: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць. Апісанне гульні: Гульня можа праводзіцца на прасторнай пляцоўцы. Для гульні неабходны мячык.
- Горад на літару... (называе першаю літару). Затым кідае мяч адраму з крайніх ігракоў, які называе горад і кідае мяч назад. Калі горад названы няправільная, «вядун» кідае мяч наступнаму гаворыць, а калі правільна, то ўдарае мячом аб зямлю і гаворыць: - Будзь ведуном! А сам уцякае. Ігрок, які адгадаў, хапае мяч і гаворыць: - Стой! Пасля гэтага кідае ў «ведуна» мяч. Калі пападзе - становіцца «ведуном», не пападае - «вядун» вяртаецца, і гульня пачынаецца спачатку. |
Гульня «МАЯЛКА»
Мэта: развіваць увагу, хуткасць рэакцыi. Апісанне гульні: Гуляць можна на адкрытай пляцоўцы. Для гульні трэба мець валейбольны мяч. Колькасць гуляючых 7-15 чалавек.
- Усе! І ўсе трое павінны лавіць мяч. Хто яго зловіць, той і выйграў.
|
Гульня «ЗОЛАТА»
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць. Апісанне гульні: дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця – водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў руках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзіць на 3-4 крокі і крычыць: - Золата, да мяне! Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца і бегчы да водзячага. Алс ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца затрымаць іграка з золатам. Калі іграку не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж іграку з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца. |
Гульня «СВІНКА»
Мэта: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, дакладнасць рухаў. Апісанне гульні: з ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч – свінка. Дзеці становяцца за лінію круга і прыгаворваюць: - Куба-куба-кубака, гонім свінку да хляўка! Пасля гэтых слоў водзячы палкай ці нагой адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, псракідваюць яе адзін аднаму нагамі і спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае ім і выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, і гульня працягваецца. |
Гульня «КАШКА»
Мэта: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу. Апісанне гульні: дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» і становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за спінамі дзяцей і непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг і падштурхоўвае іграка, якому падкінута лыжка, гаворачы: - Кашку вары! Ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі Ігрок заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе і сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры ігракі. |
Гульня «РЭШАТА»
Мэта: развіваць хуткасць і дакладнасць рухаў. Выхоўваць смеласць, сумленнасць. Апісанне гульні: дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў рукі палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей – водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку і на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён павінен стукнуць ім па плячах апошняга іграка. Але той не чакае гэтага. Ён зрываецца з месца, бяжыць да першага ў радзе, бярэ ў яго палку і становіцца перад ім, г.зн. хаваецца за палкай. Калі гэта іграку зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, і імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы іграку, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму іграку, і гульня працягваецца. |
Гульня «КУРЫ»
Мэта: развіваць вытрымку, дакладнасць рухаў. Апісанне гульні: У гэтай гульні адно дзіця выбіраецца курыцай, а ўсе іншыя лічацца курчатамі. Дзіця, якое абрана на курыцу, завязвае вочы хусткай, становіцца пасярод хаты і ловіць дзяцей. Хто з дзяцей пападаецца курыцы ў рукі, становіцца ўбаку. Як усе дзеці палоўлены, курыца ловіць іх нанова, як спачатку, і тое дзіця, якое будзе злоўлена першым, становіцца на месца курыцы. |
Гульня «СЛЯПЫ МУЗЫКА»
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Апісанне гульні: Усе дзеці становяцца ў кола, а аднаму завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Пасля ўсе пачынаюць, узяўшыся за рукі, круціцца вакол сляпога музыкі, а ён датыкаецца да каго-небудзь палачкай і той падае голас: пісне ці загудзе, стараючыся, каб музыка не ўгадаў, хто ён. Калі музыка ўагаде, хто падаў голас, то тое дзіця ідзе ў сярэдзіну кола замест музыкі. Усё пачынаееца спачатку. |
Гульня «НОЧ І ДЗЕНЬ»
Мэта: развіваць спрыт, вытрымку, назіральнасць. Апісанне гульні: Дзеці дзеляцца на дзве группы - ноч і дзень. Ноч даганяе дзень. Каго зловяць, бяруць у ноч. І так трэба пералавіць паболей гуляючых. А потмы дзень даганяе ноч. Хто болей перацягне дзяцей, той перамог. |
Гульня «ЖМУРКІ»
Мэта: развіваць фізічныя здольнасці, знаходлівасць. Апісанне гульні: Жмуркі - тое ж, што ў іншых месцах хованкі.
|
Гульня «ЛЯСКАЎКІ»
Мэта: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Апісанне гульні: Адзін гулец садзіцца і кладзе на свае калені чыстую хустку. Дргуі гулец кладзе свой твар на паложаную хустку, каб нічога не бачыць, і на сваю спіну кладзе руку далонню ўгару. Гульцы, што стаяць навакол, б'юць па гэтай далоні сваімі далонямі па чарзе. Пасля кожнага ўдару той, каго б'юць, паднімае галаву і адгадвае, хто ударыў. Калі не згадае, зноў кладзе галаву на хустку, а калі згадае, дык згаданы становіцца на яго месца. |
Гульня «У КАЗІНЫ РОГ»
Мэта: развіваць вытрымку, дакладнасць рухаў. Апісанне гульні: Гуляць можна партыямі і ўдваіх. Бяруць круглую або кубічную чурку або нешта падобнае на шар - кулю, кожны бярэ сабе палку, якая называецца падцурам. Адмерваюць пэўную адлегласць паміж партыямі, адна з іх пачынае каціць або проста кідае да другой шар, а тая адбівае яго назад або ловіць на сваёй мяжы і вятрае першай партыі. Калі шар прарвецца скрозь мяжу, прайграўшая партыя адступае да таго месца, куды шар закаціўся. Тады пра яго гавораць: «Загналі ў казіны рог!», і гульня лічыцца прайгранай. |
Гульня «ЛІСКІ»
Мэта: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу. Апісанне гульні: Гуляць можна на пляцоўцы, паляне або ў спартыўнай зале. «Ліска» - невялікі па памеру прадмет - павінна быць у кожнага гуляючага. У гульні можа ўдзельнічаць ад 6 да 20 чалавек. Гуляючыя па дамоўленнасці або жараб'ёўкай выбіраюць вядучага - «ліса» і, пастроіўшыся ў круг (дыяметрам 10-20 метраў), кладуць каля сябе «лісак». «Ліс» падыходзіцьда аднаго з гуляючых, і паміж імі адбываецца наступны дыялаг: - Дзе быў? Пасля гэтага «ліс» бяжыць улева (управа) па крузе, а гаспадар «ліскі» - толькі ў процілеглы бок. Гаспадаром «ліскі» становіцца той, хто зойме свабоднае месца ў крузе, «лісам» - ігрок, які адстаў. Бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. |
Гульня «ШУЛЯК»
Мэта: развіваць фізічныя здольнасці, знаходлівасць. Апісанне гульні: Дзецi выбiраюць са свайго асяроддзя матку i шуляка – звычайна найбольш спрытных з дзяцей. Матка становiцца спераду, а за ею у рад дзецi i моцна трымаюцца за пояс адзин у аднаго. Такiм чынам стаяць да пачатку гульнi. Тады шуляк садзiцца на кукiшки перад маткаю, капае ямку i гаворыць: - Капаю, капаю ямачку! I з крыкам : «А я вазьму!» – шуляк кiдаецца лавiць апошняга хлопчыка. Матка ж iмкнецца не дапусцiць гэтага. Злоуленны хлопчык адыходзiць убок i ужо не удзельнiчае да канца гульнi, а шуляк такiм жа чынам стараецца пералавiць усiх. |
Гульня «У ЦУРКI»
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, увагу. Апісанне гульні: Гуляюць двое. Яны бяруць па палцы i цурку, г. зн. кароткую, 18-26 см даужынi палачку, i перабiваюцца : хто болей падкiне сваей палкай цурку, не дапусцiць, каб яна упала на зямлю, той застаецца у горадзе, а другi iдзе у поле. Хто застаецца у горадзе, абводзiць палкай вакол сябе круг, становiцца у центр яго i б*е палкай у цурку так, каб яна заляцела як мага далей. Той, што у полi, паднiмае цурку i, зрабiушы на тры крокi «прыступ» да горада, кiдае туды цурку, каб яна аказалася у крузе. Калi гэта яму удаецца, ен уваходзiць у горад, а гарадскi iдзе у поле; калi не, абодва застаюцца на месцах i цурку зноу б*юць у поле. Калi кiнутая з поля цурка ляжа на рысу акружнасцi, тады гарадскi б*е яе палкай па адным канцы, каб яна падкiнулася уверх. Як толькi цурка апынецца унутры круга, у горад уступае палявы. У другiм выпадку ен зноу iдзе у поле. |
Гульня «БАРАДА»
Мэта: вызваць радасны настрой, развіваць увагу, спрыт. Апісанне гульні: Гуляюць звачайна дзецi на двары. Чым болей дзяцей прымае удзел у гульнi, тым весялей яна праходзiць. З лiку удзельнiкау выбiраюць бараду. Гэты iгрок павiнен лавiць усiх. Прызначаюць пэунае месца, дзе барада не ловiць. Гэта дом. Дзецi з крыкам разбягаюцца, а барада ловiць. Каго зловiць, той памагае барадзе лавiць нязлоуленных. Калi ж гуляць даводзiцца у хаце, дзе мала месца, тады барадзе завязваюць хусткай рукi назад. Барада стараецца схапiць каго-небудзь завязаннымi рукамi. У час гульнi iншы раз барадой становiцца той, каго ранейшы барада першым ударыць. |
Гульня «МАРОЗ»
Мэта: развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм. Апісанне гульні: Па лічылцы выбіраецца Мароз. Дзеці ідуць карагодам і спяваюць:
Дзед Мароз, Дзед Мароз! Дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. Мароз бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго дакрануўся мароз, лічыцца замарожаным. Ен павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя ўдзельнікі гульні могуць яго размарозіць, пляснуўшы рукой па плячы. Праз кожныя 3-5 хвілін выбіраецца новы Мароз. Перамагае мароз, які здолеў замарозіць большую колькасць удзельнікаў гульні. |
Гульня «ХАПАНКА»
Мэта: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць. Апісанне гульні: На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1-2 м - гняздо. А паабапал яго на адлегласці 4-7 м ад цэнтра - дзве паралельныя лініі. Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імены, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў. Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называе адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца схапіць яго першым. Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць прадметаў. |
Гульня «ПАЛЯВАННЕ НА ЛІСАЎ»
Мэта: развіваць спрыт, вытрымку, назіральнасць. Апісанне гульні: Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым. |
Гульня «ВАРТАЎНІК»
Мэта: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах. Апісанне гульні: Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках. |
Гульня «ПАЦЯГ»
Мэта: развіваць спрыт, вытрымку. Апісанне гульні: У гульні можа ўдзельнічаць ад 8 да 20 чалавек. Гуляючыя дзеляцца на дзве роўныя па сілах каманды, якія выстройваюцца ў шарэнгі па одной лініі, наперадзе - мацнейшыя, ззаду - слабейшыя. Затым усе ігракі захопліваюць адзін аднаго сагнутымі ў лакцях рукамі. Паміж камандамі на зямлю кладзецца невялікі прадмет - «мета». Пасля гэтага першыя ігракі каманд, стоячы над «метай», такім жа чынам захопліваюць адзін аднаго, і каманды пачынаюць павольна цягнуць кожнага ў свой бок. Выйграе каманда, якая здолела разарваць ланцуг іншай каманды або перацягнуць яе цераз «мету». |
Гульня «СЦЕНКА»
Мэта: развіваць моц, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах. Апісанне гульні: Для гульні трэба мець моцную вяроўку або доўгі шост (жэрдку). У гульні можа ўдзельнічаць ад 8 да 20 чалавек. Пасярэдзіне пляцоўкі будуецца снежная сценка вышынёй каля аднаго метра і даўжынёй 1-2 метры. Упоперак яе ўкладваецца вяроўка (шост). Затым гуляючыя дзеляцца на дзве роўныя каманды, ігракі якіх бяруцца за процілеглыя канцы вяроўкі. Па сігналу кожная каманда цягне вяроўку да сябе, імкнучыся паваліць праціўнікаў на снежную сценку. Каманда, якой гэта ўдаецца зрабіць, выйграе. |
Гульня «ПЕЎНІ»
Мэта:развіваць фізічныя здольнасці. Апісанне гульні: Гульня ў «пеўні» можа праводзіцца на роўнай пляцоўцы. Адначасова з гульні ўдзельнічаюць толькі два чалавекі. Гуляючыя закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, скачучы на другой, штурхаюць праціўніка грудзьмі ці плячом. Той, хто страціць роўнавагу і стане на зямлю дзвюма нагамі, выбывае з гульні. Правілы: 1. Пачынаць гульню можна толькі па камандзе. 2. У часе гульні пераскокваць з адной нагі на другую забараняецца. |
Гульня «ВЕРАБЕЙКІ»
Мэта: развіваць уменне арыентавацца ў навакольных абставінах. Апісанне гульні: Гульня праводзіцца на адкрытай пляцоўцы. Невялікія прадметы - «верабейкі» (кансервавыя банкі, снежкі, цуркі і г. д.) - неабходныя прылады для гульні, у якой могуць ўдзельнічаць адначасова два-тры чалавекі або столькі ж каманд. На снезе чэрцяць па колькасці ігракоў квадраты - «палі» размерам 2Х2 метры і ўстанаўліваюць у іх ў любым парадку роўную колкасць «верабейкаў». Затым кожны ігрок падрыхтоўвае для сябе снежкі і становіцца за дзесяць крокаў ад квадрата. Па чарзе ігракі пачынаюць збіваць снежкамі «верабейкаў». Перамагае той, хто першы выб'е іх са свайго «поля». |
Гульня «ПАДХВАТ»
Мэта:развіваць фізічныя здольнасці. Апісанне гульні: Гульня праводзіцца на заснежаным схіле гары. Для гульні неабходна мець санкі, шышкі або іншыя невялікія прадметы. Колькасць гуляючых неабмежаваная. На схіле ўздоўж накатанай каляіны раскладаюцца шышкі. З'язжаючы з гары, ігрок на хаду падхоплівае іх. Па колькасці сабраных шышак выяўляюць пераможцу. Пасля спуску кожны кладзе шышкі на месца. |
Гульня «ЗАЧЭП»
Мэта: развіваць моц, вытрымку. Апісанне гульні: «Зачэп» - старажытная беларуская гульня-практыкаванне, у якой удзельнічаюць двое гуляючых. Для гульні патрэбен стол. Удзельнікі, седзячы або стоячы насупраць за сталом, сярэднімі фалангамі пальцаў правай (левай) рукі стараюцца перацягнуць партнёра. Другой рукой упіраюцца ў стол. Прайграе той, хто першы разагне палец. |
Гульня «ВІЛЮШКІ»
Мэта:садзейнічаць развіццю спрытнасці, сілы мышцаў рук, каардынацыі рухаў. Апісанне гульні: Дзеці строяцца ў шарэнгу, бяруцца за рукі і ўтвараюць ланцуг. Больш дужы гуляючы - важак, што стаіць у пачатку рада, пачынае бегчы і цягне за сабою іншых. Пры гэтым ён нечакана бяжыць то ў адзін , то ў другі бок - робіць «вілюшкі». Такія ж хуткія і крутыя павароты павінны рабіць і іншыя. Многім, асабліва тым, хто знаходзіцца далей ад важака, рабіць гэта цяжка. Яны падаюць і выходзяць з ланцуга, а гульня працягваецца. Пераможцамі лічацца тыя, хто на працягу 3 хвілін утрымліваў раўнавагу. |
Гульня «ГАРАЧАЕ МЕСЦА»
Мэта: развіваць хуткасць, спрытнасць, вынослівасць. Апісанне гульні: На зямлі абазначаюць «гарачае месца» - круг дыяметрам каля 2 м. Выбіраюць вядучага. Ён становіцца на некаторай адлегласці ад «гарачага месца» і ахоўвае яго ад астатніх ігракоў, калі тыя імкнуцца забегчы ў «гарачае месца». Той, каго вядучы запляміць, становіцца яго памочнікам, і яны разам ловяць астатніх. З павелічэннем ліку памочнікаў забягаць у «гарачае месца» становіцца усё цяжэй і цяжэй. Той, хто трапіць туды, можа адпачыць там некаторы час, але затым павінен выбегчы і паспрабаваць зтоў забегчы ў «гарачае месца». |
Гульня «ГУСІ ЛЯЦЯЦЬ»
Мэта:садзейнічаць развіццю увагі, каардэнацыі рухаў, кемлівасці. Апісанне гульні: Гуляюцыя выбіраюць вядучага, а самі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падае каманду: «Гусі ляцяць!», затым: «Качкі ляцяць!», «Вароны ляцяць!», «Шпакі ляцяць!» і г. д. Ігракі падымаюць рукі ўгору і махаюць імі, нібы птушкі крыламі, пры гэтым гучная гавораць: «Ляцяць!». Потым хутка апускаюць рукі. Час ад часу вядучы спрабуе заблытаць ігракоў, кажучы: «Карасі ляцяць!», «Зайцы ляцяць!». Гуляючыя могуць дапусціць памылку і памахаць крылмі. той з ігракоў, хто памыліўся, атрымлівае штрафное ачко. Перамагае ігрок, які ні разу не памыліўся. |
Гульня «МЕТКА»
Мэта: развіваць хуткасць, спрытнасць, уменне рэагаваць на сігнал. Апісанне гульні: Гуляючыя дзеляцца на дзве групы і становяцца на адлегласці 25 м адна ад адной. Пасярэдзіне паміж камандамі становіцца слупок, які называецца меткай. Затым адна група выклікае каго-небудзь з ігракоў другой. Выкліканы ігрок імкнецца забегчы за метку, а ўдзельнікі процілеглай каманды стараюцца яго злавіць. Калі ён паспявае забегчы за метку, то застаецца ў сваёй групе, калі не, то пераходзіць у процілеглую каманду. Так гуляюць да таго часу, пакуль не зловяць усіх ігракоў з процілеглай групы, за выключэннем аднаго. Гэтаму апошняму завязваюць вочы, і ён ідзе да процілеглай групы з разведзенымі ў бакі рукамі. Колькі гуляючых схопіць рукамі, столькі і павядзе на свой бок. Цяпер усе захопленыя ловяць ігракоў процілеглай групы. |
Гульні, якія прыйшлі да нас з далёкіх стагоддзяў, займаюць значнае месца ў выхаванні дзіцяці, вабяць сваёй магічнай таемнасцю. Кожнаму дзіцяці цікава адчуць, чым цікавіліся ягоныя продкі і чым бавіліся ў дзіцячым ўзросце. Народныя гульні развіваюць фізічныя здольнасці і здольнасці да творчай імправізацыі, фарміруюць добразычлівыя, сяброўскія ўзаемаадносіны паміж дзецьмі, вучаць міласэрнасці. У іх шмат гумару, яны спрыяюць актыўнай разумовай дзейнасці, развіцці мовы і памяці. Народныя гульні варта выкарыстоўваць пры працы з дзецьмі як у дзіцячых установах, так і дома ў сем’ях. Яны спрыяюць фарміраванню вытрымкі, развіцці ўвагі, спрыту, кемлівасці, хуткасці рэакцыі, выхаванні любові да роднага слова, павагі да традыцый і звычаяў нашага народа і развіцці навыкаў правільнага маўлення. Беларускія народныя гульні знаёмяць дзяцей з рухамі, якія характарызуюць працоўную дзейнасць, звязаную з пэўнымі вырабамі, спрыяюць выхаванні працавітасці і развіцці любові да роднай мовы.
Мэта праекта:• стварэнне ўмоў для фарміравання ў дзяцей цікавасці да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа, праз народныя гульні. |
Задачы праекта:• фарміраванне ў дзяцей цэласных адносін да нацыянальнай культуры, традыцый і гульняў беларускага народа; • фарміраванне ўяўленняў аб разнастайнасці народных гульняў; • выхаванне цікавасці да беларускіх народных гульняў. |
Пры стварэнні інфармацыйнага рэсурсу выкарыстаныя дакументы з фонду ўстановы культуры "Горацкая раённая бібліятэчная сетка", матэрыялы з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт.