Галактика Скорины

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Галактыка Скарыны

Сёлета спаўняецца роўна 500 год з дня выхаду ў свет першай беларускай кнігі, выдадзенай легендарным доктарам Францыскам Скарынам — на ўсходнеславянскіх землях ён па праву трымае тытул Першадрукара. Друкаваная спадчына Скарыны — унікальная з’ява не толькі айчыннай, але і еўрапейскай культуры ўвогуле. Гэтыя шыкоўна аформленыя выданні, якія цудам захаваліся з тых часоў, — прадмет гонару для шматлікіх кніжных сусветных калекцый.

Падрабязней

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі школьнікаў, што сабраліся на выстаўцы, з каштоўнымі скарбамі беларускай культуры — першымі факсімільнымі выданнямі нашага знакамітага друкара. Нацыянальная бібліятэка некалькі год таму ініцыявала маштабны праект па факсімільнаму выданню ўсіх кніжак Скарыны, арыгіналы якіх цяпер раскіданыя па ўсяму свету. Сёння ў раённай бібліятэцы захоўваецца Пяцікніжжа скарынаўскай Бібліі — гэтыя выдатна аформленыя экзэмпляры ў скураных пераплетах з максімальнай паўнатой узнаўляюць усе асаблівасці першакрыніц. Кожная з кніг выйшла ў суправаджэнні навуковых каментарыяў, а таксама перакладаў на рускую, беларускаю ды англійскую мовы. Як расказала Алена Марозава, у бліжэйшых планах горацкай бібліятэкі набыццё ўсіх астатніх тамоў гэтай серыі, якая ўключае на дадзены момант найбольш поўны збор спадчыны Скарыны.

Акрамя таго, на сустрэчы былі прадстаўлены іншыя ўнікальныя ўзоры факсімільных выданняў беларускіх літаратурных помнікаў. У рамках праекту «Вяртанне святыні» Беларускім экзархатам было выпушчана ў свет знакамітае «Слуцкае евангелле». Пра заблытаны, амаль дэтэктыўны лёс гэтай найвялікшай праваслаўнай святыні, гісторыіі яе стварэння, знікненнях ды цудоўным звяртанні ва ўлонне БПЦ расказала гасцям Ганна Яроменка. Факсімільнае выданне сімвала духоўнага некалі адраджэння беларускай нацыі выйшла тыражом усяго 500 экзэмпляраў і ўяўляе сабою велізарнага фармату фаліянт вагой у некалькі кілаграмаў.

Трэцім экспанатам выстаўкі стала «Житие Евфросинии Полоцкой» — пра асаблівасці гэтага калекцыйнага выдання мы нядаўна пісалі вось тут.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина