ЦІТОЎ ЛЕАНІД ПЯТРОВІЧ
(1946)
ЦІТОЎ ЛЕАНІД ПЯТРОВІЧ (3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага раёна), беларускі вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2000), доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993), акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2004) і Расійскай акадэміі медыка-тэхнічных навук, Ганаровы прафесар амерыканскага каледжа алергіі, астмы і імуналогіі, член Еўрапейскай акадэміі алергалогіі і клінічнай імуналогіі (2003). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1975). З 1978 г. асістэнт, дацэнт, загадчык лабараторыі, загадчык кафедры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1995 г. дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі, з 2009 г. загадчык лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства імунолагаў і алерголагаў (1986-2000), з 1995 года і па сучасны момант узначальвае Беларускае навуковае медыцынскае таварыства эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і паразітолагаў, з 2000 г. – прадстаўнік Федэрацыі еўрапейскіх мікрабіялагічных арганізацый (FEMS) у Беларусі.
З’яўляецца членам рэдакцыйных саветаў шэрагу міжнародных журналаў (Health (CША), Journal of Medical Microbiology (Иран), Central European Journal of Immunology (Польша), Журнал микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии (Россия), Проблемы вирусологии (Россия), айчынных навуковых журналаў (Здравоохранение, Известия НАН Беларуси, серия медицинских наук, Медицина) і іншых.
Яму належыць ініцыятыва стварэння іммуналагічнай службы Беларусі Звыш 15 гадоў ён з’яўляўся галоўным імунолагам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 1994 г. у якасці эксперта ўдзельнічаў у рабоце міжнароднай камісіі па ацэнцы медыцынскіх наступстваў самай вялікай у свеце аварыі на хімічным заводзе ў г. Бхапал (Індыя). Распрацаваў канцэпцыю стварэння іммуналагічнай службы аховы здароўя краіны (1991-1992 гг.). У 1996 г. На аснове дасягненняў малекулярнай біялогіі абаснаваў стратэгію развіцця медыцынскай біятэхналогіі. Аўтар нацыянальнай праграмы «Імунапрафілактыка».
Аўтар звыш за 500 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 28 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Навуковыя працы па біялогіі і малекулярнай генетыцы патагенных і умоўнапатагенных мікраарганізмаў, механізмаў натуральнага і спецыфічнага супрацьінфекцыйнага і супрацьпухліннага імунітэту, уплыву іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму, па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекцыйных захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворванняў. і інш.
Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1971), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996), Ганаровай граматай НАН Беларусі, Ганаровай граматай Мінистэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»
Дзяржаўная прэмія Беларусі 2002 г. за цыкл навуковых прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны».
Асноўныя публікацыі:
Слоўнiк па агульнай i медыцынскай вiрусалогii. – Мінск, 1995 (у суаўт.).
Анаэробная инфекция: этиология, патогенез, антибиотикотерапия.– Минск, 1998.
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека. – Мінск, 2002 (у суаўт.).
Иммунология : терминологический словарь. – Мінск, 2004.
Літаратура:
1. Мохнач, Г. Охотник за микробами / Галина Мохнач // Беларуская думка. – 2011. – № 8. – С. 34-41.
2. Титов Леонид Петрович : биобиблиография : 1972-2006. – Минск : ГУ РНМБ, 2006.
3. Цітоў Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17. – С. 120-121.
4. Научная биография Титова Л. П. // Республиканский научно-практический центр эпидемиологии и микробиологии [Электронный ресурс] : сайт. – – Режим доступа: http://www.belriem.by/structure/laboratoriya-klinicheskoj-i-eksperimentalnoj-mikrobiologii/nauchnaya-biografiya-titova-l-p. – Дата доступа: 18.12.2016.
5. Титов Леонид Петрович // Белорусский государственный медицинский университет [Электронный ресурс] : сайт. – – Режим доступа: http://www.bsmu.by/page/55/3224/. – Дата доступа: 18.12.2016.
6. Титов Леонид Петрович // Эпидемиолог.Ру [Электронный ресурс] : сайт. – – Режим доступа: http://www.epidemiolog.ru/persons/?ELEMENT_ID=1237. – Дата доступа: 18.12.2016.
7. Член-корреспондент Титов Леонид Петрович // Национальная академия наук Беларуси [Электронный ресурс] : сайт. – – Режим доступа: nasb.gov.by/rus/members/correspondents/titov.php. – Дата доступа: 18.12.2016.