Кнігі аб жыцці і дзейнасці М.Гарэцкага

 

Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі : успаміны, арт., дак. : да 100-годзя з дня нараджэння / уклад. Р.Г. Гарэцкі, Р.А. Зінава; пад рэд. Р.Г. Гарэцкага. — Мінск: Тэхналогія, 2000. — 420 с.
Кніга прысвечанна жыццю, навуковай, навукова-арганіцыйнай, грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага вучонага, грмадскага дзеяча акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага. Успаміны.

Бугаёў, Дз. Максім Гарэцкі / Дзмітрый Бугаёў. — 2-е выд., выпр., дап. — Мінск : Бел. навука, 2003. — 239 с.
У першавыданні першага (1968) манаграфічнага нарыса, прысвечанага вядомаму беларускаму пісьменніку і вучонаму М.І. Гарэцкаму, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай творчай манеры. Сучаснасць твору надае таксама артыкул “Аплачана жыццём”, змешчаны ў гэтым выданні. Ён ахоплівае тыя творы, якія не закрануты ў папярэдняй кнізе. У працы аналізуецца дакастрычніцкая творчасць і творчасць савецкага часу.

Гарэцкі, М. Успаміны, артыкулы, дакументы / склад. А.С. Ліс, І.У. Саламевіч; бібліягр. паказальнік і камент. І.У. Саламевіча. — Мінск : Маст. літ., 1984. — 366 с., 8 л. іл.
Друкуюцца ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага, працавалі ці сустракаліся з ім у розныя гады яго жыцця.
Значнае месца ў зборніку займаюць дакументы, бібліяграфічныя матэрыялы, лісты і літаратурна-крытычныя артыкулы М. Гарэцкага, а таксама бібліяграфічны спіс друкаваных твораў і артыкулаў даследчыкаў яго творчасці.

Гарэцкі Р. Ахвярую сваім “я”… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія). — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 287 с.: іл. — (Серыя “Людзі беларускай навукі”).
Гэта кніга з серыі “Людзі беларускай навукі” прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты.

Гарэцкі, Р. Браты Гарэцкія / Радзім Гарэцкі. – Мінск : Медысонт, 2008. – 344 с., [24] с.іл. — [Бібліятэка Бацькаўшчыны. Людзі Беларусі; кн.1].
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагодзя братоў Гарэцкіх : Максіма Іванавіча, Гаўрылы Іванавіча.

Гарэцкі, Р. Вечна жыве Беларусь! : артыкулы, інтэрв’ю, замалёўкі / Радзім Гарэцкі. — Мінск : “Беларускі кнігазбор”, 2003. — 144 с.
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв’ю акадэміка Р.Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх - роздум пра дзяржаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіцце культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў.

Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : матэрыялы ХІІ Гарэцкіх чытанняў (Мінск, 4 мая 2004 г.) / рэдкал.: Р. Гарэцкі і інш. — Мінск : 2005. — 95 с.
У матэрыялах прыведзены даклады, паведамленні і выступленні літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, навукоўцаў, якія ўдзельнічалі ў 12 Гарэцкіх чытаннях 4 мая 2004 г., прысвечанных жыццю і творчасці выдатных сыноў Беларусі: Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Тэксты падаюцца такімі, як яны дасланы аўтарамі.

Максім і Гаўрыла Гарэцкія і спадарожніцы іх жыцця і творчай дзейнасці : матэрыялы XIV Гарэцкіх чытанняў (прысвячаюцца Году Маці) (Мінск, 8 чэрвеня 2006 г.) / рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк.рэд.) [і інш.] . — Мінск: 2007. — 176 с.
Зборнік складаюць даклады і выступленні ўдзельнікаў 14 Гарэцкіх чытанняў, прысвечаных жыццю і творчай дзейнасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і яго брата — геолага і эканаміста акадэміка Гаўрылы Гарэцкага, а таксама спадарожніцам іх жыцця: маці Ефрасінні Міхайлаўне, Леаніле Усцінаўне Чарняўскай-Гарэцкай, Ларысе Восіпаўне Парфяновіч-Гарэцкай і Галіне Максімаўне Гарэцкай. У зборнік уключаны артыкулы, прысвечаныя светлай памяці Галіны Максімаўны, яе некаторыя лісты, апавяданне Максіма Гарэцкага “Асілак”, якое ў зборах твораў пісьменніка не друкавалася. Матэрыялы будуць карысныя даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца жыццём і творчасцю братоў Гарэцкіх.

Максім Гарэцкі - жыццё і творчасць: метадычныя матэрыялы і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі : (да 100-годдзя з дня нараджэння) / аўт.-склад.: У.М. Ліўшыц, Е.П. Зеньковіч, Т.І. Скікевіч, М.М. Студнёва. — Магілёў, 1993. — 32 с.

Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі : жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М.Мушынскі; навук. рэд. А.М. Макарэвіч. — Мінск : Беларуская навука, 2008. — 510 с.
У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага, выдатнага майстра слова, дзеяча-адраджэнца, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчынага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.
Выданне падрыхтавана да 115-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка.

Ліўшыц, У.М. Літаратурны музей Максіма Гарэцкага : кароткі даведнік / У.М. Ліўшыц. — Орша, 1997. — 72 с, іл.
Брашура знаёміць з літаратурным музеем Максіма Гарэцкага — класіка беларускай літаратуры. Музей працуе з 1993 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Чыгрын, І.П. Паміж былым і будучым : проза М. Гарэцкага / І.П.Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 166 с.
Кніга прысвечана даследванню шляхоў станаўлення творчай індывідуальнасці класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага. Ён прыйшоў у літаратуру ў перыяд станаўлення беларускай прозы як мастацкага слова. Творчасць яго пазначана трагічнасцю лёсу самаго аўтара.