Творы М.Гарэцкага
з фонду Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Гарэцкага

 

Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 1 : апавяданні / аўтар прадмовы А. Адамовіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 446 с., 4 л. іл. парт.
Збор твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы М.І. Гарэцкага – найбольш поўнае навукова каменціраванае выданне яго спадчыны.
Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 2 : аповесці, драматычныя абразкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 416 с., 4 л. іл.
Другі том складаюць аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”, “Ціхая плынь” і драматычныя абразкі.
Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 3 : На імперыялістычнай вайне; Віленскія камунары. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 399 с., 4 л. іл.
Трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка склалі Запіскі “На імперыялістычнай вайне” і раман “Віленскія камунары”.
Гарэцкі, М. Збор твораў : у 4-х т. Т. 4 : Камароўская хроніка : аповесць, летапіс жыцця і творчасці. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 384 с., 4 л. іл.
У чацвёрты том уваходзяць “Камароўская хроніка”, “Летапіс жыцця і творчасці” М.Гарэцкага, даецца гісторыка-літаратурны і тэксталагічны каментарый да гэтага твора. “Камароўская хроніка” – ўнікальная з’ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з’яў народнага жыцця.

Гарэцкі, М. Дзве душы : аповесць / Максім Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 109 с.
Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіравана на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах, простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі, не ведаючы, да якога берага прыстаць.

Гарэцкi, М. Рунь : Апавяданнi. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1994. – 143 с.

Гарэцкі, М. Творы : апавяданні, аповесці / Максім Гарэцкі
У гэтай кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максіма Гарэцкага (1893-1938) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны цікавага і непаўторнага беларускага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, багатым інтэлектуальна-духоўным зместам, культурай псіхалагічнага аналізу, разнастайнасцю жанравых і кампазіцыйна-сюжэтных пошукаў.

Гарэцкі, М. Выбранныя творы : у 2-х т. Т. 1 : Апавяданні і драматычныя абразкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 514 с., 1 л. іл.
У першы том выбранных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п'есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў.
Гарэцкі, М. Выбранныя творы : у 2-х т. Т. 2 : Апавяданні і драматычныя абразкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1973. – 514 с., 1 л. іл.
У другі том выбранных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час.

Горецкий, М. Избранное : Повести, роман-хроника. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1989. – 544 с.

В книгу "Избранное" вошли лучшие произведения классика белорусской советской литературы Максима Горецкого, известного культурного деятеля, ученого, писателя – цикл повестей, объедененных одним героем и общим идейным замыслом, а так же историко-революционный роман "Виленские коммунары".