У цяперашні час у Горацкім раёне вядзецца праца па стварэнні абноўленай электроннай базы дадзеных «Кніга «Памяць». Праект рэалізуецца ў мэтах захавання гістарычнай памяці, процідзеяння спробам фальсіфікацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фарміравання ў грамадзян высокай патрыятычнай свядомасці, павышэння даступнасці да звестак аб важных гістарычных падзеях і гісторыка-культурнай спадчыне Горацкага раёна. База дадзеных будзе ўключаць як звесткі, прадстаўленыя ў друкаванай версіі навукова-папулярнага выдання «ПАМЯЦЬ. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раену», так і новыя дадзеныя аб нашым раёне.
Археалагічная спадчына Горацкай зямлі
Гарадзішча ў в. Мікадзімава і каля в. Шаўнева
Генеалагічныя схемы ўладальнікаў маёнткаў на тэрыторыі Горацкага раёна ў XV - XVIII ст.
Пісьмо апекуна Горы-Горацкага маёнтка Івана Няплюева Магілёўскаму губернатару
ДА ЧЫТАЧА
Гэтай кнігай працягваецца серыя гісторыка-дакументальных Хронік Памяці, якая выдаецца ў Рэспубліцы Беларусь па рашэнні ўрада. Іх паяўленне выклікана патрабаваннем часу. Складаны працэс адраджэння і развіцця беларускай нацыі, яе культуры, пабудова незалежнай дэмакратычнай дзяржавы шчыльна звязаны з беражлівымі адносінамі да гістарычнаяй спадчыны.
Кніга створана на аснове навуковых даследванняў, разнастайных дакументаў з дзяржаўных архіваў, шматлікіх публікацый ў газетах, кнігах, успамінаў удзельнікаў і сведак падзей, якія адбываліся ў жыцці Горацкага раёна.
Апрача матэрыялаў па гісторыі раёна, асаблівая ўвага ў кнізе нададзена ўвекавечванню памяці загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну, адлюстраванню неўміручага подзвігу абаронцаў Радзімы. Безумоўна, стваральнікі хронікі не могуць гарантаваць поўную вычарпальнасць прыведзеных матэрыялаў. На жаль, засталіся яшчэ невядомыя салдаты, што спачылі на зямлі Беларусі, імёны далёка не ўсіх рэпрэсіраваных у гады сталіншчыны ўстаноўлены. Але пошукавая работа не спыняецца з выхадам кнігі, з'яўляюцца новыя звесткі, даследванні, а значыць, і новыя імёны.
У пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў да хронікі прымалі ўдзел мясцовыя краязнаўцы, работнікі архіваў, музеяў, супрацоўнікі дзяржаўных органаў і устаноў, ваенкаматаў, навукоўцы, рэдактары выдавецтва.
Раённая камісія па падрыхтоўцы кнігі «Памяць» і выдавецтва «Вышэйшая школа» вельмі ўдзячны ўстановам, арганізацыям і прыватным асобам, якія дапамаглі ў зборы, падрыхтоўцы, удакладненні матэрыялаў і выданні гісторыка-дакументальнаяй Хронікі «Памяць. Горацкі раён».
Горацкі раён размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці. Утвораны 17.7.1924 г. Плошча 1,3 тыс. км2. Населеных пунктаў 177, у тым ліку горад Горкі - цэнтр раёна. 12 сельсаветаў: Аўсянкаўскі, Будскі, Горскі, Горацкі, Добраўскі, Копцеўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Ракцянскі, Саўскі. 2/3 тэрыторыі раёна занята Аршанска-Магілёўскай раўнінай. На паўночным усходзе адгор’і Смаленскага ўзвышша. 75 % тэрыторыі размешчана на вышыні 190 - 200 м над узроўнем мора, 20 % - ніжэй за 190 м.
Сярэдняя тэмпература студзеня -8,2 °С, ліпеня +17,8 °С. Ападкаў 640 мм за год. Вегетацыйны перыяд 183 суткі. Цэнтральную частку раёна перасякае р. Проня з прытокамі Парасіца, Быстрая, Вербаўка, Галыша. На захадзе цячэ рака Бася з прытокамі Пална, Галубіца; на ўсходзе прытокі ракі Быстрай - Рамасцвянка, Лебедзеўка, Дняпрэц. На паўночным усходзе пачынаецца р. Мярэя. Карысныя выкапні: торф, пясок, гліна. Пад лесам 1,8%, сельскагаспадарчымі ўгоддзямі - 82,4 % тэрыторыі раёна. У раёне 11 калгасаў і сельскагаспадарчых аб’яднанняў, 7 саўгасаў і аграгандлёвых прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца па мяса-малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтве і льнаводстве, вырошчваюць збожжавыя культуры і бульбу. Працуюць прадпрыемствы па вытворчасці будматэрыялаў, харчовай і лёгкай прамысловасці, дзяржаўнае прадпрыемства «Прэма», міжгаспадарчае прадпрыемства «Дняпрэц», доследная станцыя БСГА. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка, аўтамабільная дарога Орша - Мсціслаў. Выдаюцца раённая газета «Ленінскі шлях» і шматтыражная газета «Советский студент» (БСГА).
1941 - 1945
ІШЛА ВАЙНА СВЯШЧЭННАЯ
У першыя дні
22 чэрвеня 1941 г. у Горках, на плошчы, размешчанай супраць клуба Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, адбыўся мітынг. Рабочыя і служачыя горада, выкладчыкі і студэнты заявілі аб сваёй рашучасці стаць на абарону Радзімы. Многія ўдзельнікі мітынгу адразу ж накіраваліся ў райваенкамат з просьбай адправіць іх на фронт. Пайшлі ў дзеючую армію афіцэры запаса, тыя, хто меў мабілізацыйнае прадпісанне. На другі дзень вайны праводзілі на фронт 27 студэнтак, якія атрымалі ў інстытуце кваліфікацыю медыцынскіх сясцёр. У горадзе паявіліся бежанцы. Інстытут рыхтаваўся да эвакуацыі. Студэнты старэйшых курсаў былі мабілізаваны на будаўніцтва аэрадрома.
Для барацьбы з варожымі лазутчыкамі і парашутыстамі ў Горках быў створаны знішчальны батальён. Яму была даручана ахова чыгункі і шасэйнай дарогі Орша – Горкі.
На ўскраіне Горак узводзіўся абарончы рубеж. Тысячы жыхароў горада і навакольных вёсак капалі процітанкавыя равы. Людзі працавалі па 14 – 16 гадзін у суткі.
У Горках не было буйных прадпрыемстваў, тым не менш, пачынаючы з 27 чэрвеня, горад падвяргаўся налёту фашысцкай авіяцыі. Былі разбураны гарадок механізацыі сельскай гаспадаркі, музей сельскагаспадарчай тэхнікі, гаражы трактароў і аўтамабіляў, іншыя аб’екты інстытута.
Раённыя ўстановы, прадпрыемствы, інстытут падрыхтавалі больш каштоўнае абсталяванне і маёмасць да эвакуацыі. Аднак вывезці яго не ўдалося – транспарт быў перагружаны перавозкай войск, узбраення, абсталявання буйных прамысловых прадпрыемстваў. 3 і 6 чэрвеня ад станцыі Пагодзіна адправіліся на ўсход два чыгуначныя эшалоны, эвакуіравалася каля 2 тысяч жыхароў горада.
12 ліпеня ўсе ваеннаабавязаныя па ўказанні Горацкага райваенкамата пешшу накіраваліся на сборны пункт, дзе ўліліся ў воінскія падраздзяленні. У горадзе засталася частка знішчальнага батальёна. У гэты ж дзень фашысцкія войскі занялі Горкі. У хуткім часе быў акупіраваны ўвесь Горацкі раён.
Абарона
Нягледзячы на гераічнае супраціўленне, часці Заходняга фронту не змаглі затрымаць ворага ў прыгранічнай зоне і з цяжкімі баямі адступалі на ўсход.
Камандаванне нямецка-фашысцкіх войск прыняло рашэнне акружыць савецкія падраздзяленні, што абаранялі рубеж Заходняй Дзвіны і Дняпра, авалодаць раёнам Орша – Віцебск – Смаленск і адкрыць самы кароткі шлях на Маскву. Да канца першай дэкады ліпеня танкі праціўніка выйшлі да Дняпра ў раёне Орша – Шклоў – Магілёў. Войскі Заходняга фронту адбілі ўсе спробы ворага фарсіраваць Днепр з ходу.
10 ліпеня нямецка-фашысцкія часці аднавілі наступленне: 2-я танкавая група Гудэрыяна масіраванымі ўдарамі на вузкіх участках зламала супраціўленне савецкіх войск. 24-ы танкавы корпус праціўніка пераправіўся праз Днепр паміж Быхавам і Магілёвам і наносіў удар у напрамку Слаўгарад – Рослаў. 46-ы матарызаваны корпус фарсіраваў раку ў раёне Шклова і наступаў на Горкі – Пачынак – Ельня. 47-ы матарызаваны корпус фарсіраваў Днепр у раёне Копысі ў ноч на 11 ліпеня і накіраваўся на Смаленск.
Савецкае камандаванне прыняло рашэнне спыніць наступленне ворага. 1-я Маскоўская мотастралковая дывізія, якой камандаваў Я. Р. Крэйзер, атрымала загад пераправіцца на ўсходні бераг Дняпра і разам з 61-м стралковым корпусам нанесці ўдар на Копысь і адкінуць праціўніка за Днепр. Дывізія перайшла праз мост у Оршы на ўсходні бераг Дняпра і рушыла на паўднёвы ўсход, напярэймы ворагу, які рухаўся на Горкі. У гэты час перадавыя нямецкія часці прасоўваліся да ракі Бася, іх разведка снавала ўздоўж шашы Орша – Горкі. Над раёнам Копысі, прыкрываючы фарсіраванне Дняпра асноўнымі сіламі ворага, баражыравалі «месершміты». Нямецкія самалёты з малых вышынь бамбілі нашы адыходзячыя часці. Камандзір дывізіі Я. Р. Крэйзер вырашыў нанесці ўдар па нямецкіх калонах: адным палком уздоўж шашы Сава – Горкі, другім – на Казловічы. Але здзейсніць гэты намер не ўдалося. Я. Р. Крэйзер папаў пад налёт варожай авіяцыі, асколкам бомбы быў паранены і адпраўлены ў шпіталь. Камандаванне дывізіяй прыняў палкоўнік Глуздоўскі.
175-ы мотастралковы полк гэтай дывізіі атакаваў аўтакалону праціўніка з пяхотай, якая рухалася ад Казловічаў на Добрынь і падыходзіла да шашы Орша – Горкі, і разбіў яе. Але поспех быў часовы.
6-ы мотастралковы полк стрымліваў праціўніка ў раёне вёскі Сава, на шашы Орша – Горкі. Падыходзячыя нямецкія калоны, якія сустракалі ўпартае супраціўленне, пакідалі заслоны і абыходзілі полк бокам, працягваючы рух на Горкі. У напрамку горада наступала 10-я нямецкая дывізія 46-га матарызаванага корпуса 2-й танкавай групы нямецкіх войск. Часці 61-га стралковага корпуса, што абараняліся ў раёне Копысі, не вытрымалі ўдару нямецкіх танкаў і авіяцыі, пачалі адыходзіць у напрамку рэк Бася, Проня.
1-я Маскоўская мотастралковая дывізія апынулася ў тыле ворага. Яе спробы прабіцца ў напрамку на Ляды ці Чырвонае поспеху не мелі. 16 ліпеня камандзір дывізіі прыняў рашэнне прарвацца ў напрамку Магілёва. Пачаўся цяжкі паход па тылах ворага. Рухаліся ў напрамку Сава – Зубры – Палёнка – Арлоўшчына – Любіж. На зыходзе 25 ліпеня дывізія падышла да Магілёва, дзе злучылася з войскамі, што абаранялі горад.
Ад Шклова ў напрамку Горак па палявых дарогах на Маслакі – Чапялінку адыходзіў 2-і стралковы корпус: 100-я і 161-я стралковыя дывізіі, 151-ы карпусны артылерыйскі полк і іншыя часці.
161-я стралковая дывізія палкоўніка А. І. Міхайлава атрымала загад: да раніцы 12 ліпеня заняць абарону на захад ад Горак на рубяжы Папкоўка – Мацюты – Стан. У ноч на 12 ліпеня дывізія пачала адыход на ўказаны рубеж. На досвітку і на працягу дня варожыя самалёты неаднаразова бамбілі і абстрэльвалі з паветра калоны дывізіі. Некаторыя падраздзяленні, што рухаліся па лясных дарогах, адхіліліся ад зададзеных маршрутаў. Таму на ўказаны рубеж дывізія выйшла толькі раніцай 13 ліпеня.
Да гэтага часу гітлераўскія часці, што абышлі савецкія войскі справа і злева, 12 ліпеня ўступілі ў Горкі. 161-я стралковая дывізія і іншыя часці 2-га стралковага корпуса і яго штаб апынуліся ў тыле ворага ў раёне вёсак Гулідаўка, Чапялінка.
Ацаніўшы абставіны, камандаванне дывізіі прыняло адпаведнае рашэнне (гл. артыкул «Дзейнічалі рашуча»).
100-я стралковая дывізія генерала Русіянава адыходзіла ад Дняпра па свайму маршруту, прайшла праз Горацкі раён, выйшла ў Манастыршчанскі раён Смаленскай вобласці і там злучылася з дзеючымі савецкімі войскамі.
100-я і 161-я стралковая дывізіі 2-га стралковага корпуса ў першыя дні вайны паказалі прыклады мужнасці, гераізму і арганізаванасці. Яны ў ліку першых былі перайменаваны ў гвардзейскія: 100-я стала называцца 1-й гвардзейскай, 161-я – 4-й гвардзейскай стралковымі дывізіямі. Гвардзейскай стала і 1-я Маскоўская мотастралковая дывізія, якая пазней атрымала назву 1-я гвардзейская Маскоўска-Мінская стралковая дывізія.
У сярэдзіне ліпеня 1941 г. 57-я танкавая дывізія атрымала загад затрымаць наступленне гітлераўцаў на Смаленск. Мотастралковы полк маёра Асокіна і прыдадзеныя яму танкавыя падраздзяленні з баямі адыходзілі па дарозе Копысь – Горкі. Не даходзячы да Горак, у раёне вёсак Пална – Палёнка – Тушавая – Ліхачова занялі абарону.
Раніцай 17 ліпеня з’явілася калона варожых аўтамашын, якая рухалася пад аховай танкаў і матацыклістаў. Танкісты нанеслі ёй сакрушальны ўдар (гл. артыкул «Атакавалі калону»).
Вечарам, згодна з загадам, мотастралковы полк з прыдадзенымі яму танкамі адышоў у лес і ўзяў кірунак на пасёлак Чырвоны Смаленскай вобласці, дзе асноўныя сілы дывізіі стрымлівалі немцаў, што рваліся да Смаленска.
Акупацыйны рэжым
Горацкі раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 12 ліпеня 1941 г. У адміністрацыйным плане ён уваходзіў у вобласць армейскага тылу групы армій «Цэнтр».
Кантроль над акупіраванай тэрыторыяй раёна забяспечваўся сістэмай нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў. У горадзе акупанты стварылі камендатуру, магістрат. У клубе інстытута размясцілі лагер ваеннапалонных, гестапа заняло першы корпус, аўдыторыю № 81 ператварылі ў камеру смяротнікаў.
З першых дзён акупацыі раёна фашысты пачалі ствараць так званы «новы парадак» – жорсткі рэжым беззаконня, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору. Уся паўната ўлады належала фашысцкім ваенным і цывільным акупацыйным уладам. Насельніцтва было пазбаўлена элементарных грамадзянскіх правоў, былі ўведзены надзвычайнае становішча, сістэма заложнікаў.
Асаблівая жорсткасць праяўлялася да яўрэйскага насельніцтва. Яго сабралі ў межах вуліц Мсціслаўскай, часткі Інтэрнацыянальнай, дзе і ўтварылі горацкае гета. Голад, цяжкая праца і пабоі рабілі невыносным жыццё тых, хто там знаходзіўся. 7 кастрычніка 1941 г. у раёне в. Задарожжа, па расказах сведкаў, было расстраляна больш за 2 тыс. чалавек. Яўрэйскае насельніцтва было знішчана ў мястэчку Раманава, вёсках Горы, Леніна, Рудкаўшчына, Верашчакі (гл. дакумент «Акт Горацкай раённай камісіі...»).
Абапіраючыся на сістэму ваенных і паліцэйскіх гарнізонаў, акупанты праводзілі падатковую палітыку, накіраваную на выкачванне з насельніцтва як мага большай колькасці сельскагаспадарчых прадуктаў, жорсткі рэжым паднявольнай працы і бесчалавечная эксплуатацыя таксама ўваходзілі ў паняцце «новага парадку». Сельскае насельніцтва абкладвалася непасільнымі падаткамі, паборамі, пастаўкамі, працоўнымі павіннасцямі, якія неабмежавана мог назначыць і павялічыць любы прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі.
Мэтай акупацыйнай палітыкі гітлераўцаў было планамернае знішчэнне насельніцтва. Гэтаму служыла сістэма лагераў смерці, турмы, карныя аперацыі.
Фронт у тыле ворага
Жорсткімі расправамі над насельніцтвам акупанты імкнуліся запалохаць людзей, зламаць волю да барацьбы і веру ў перамогу. Але савецкія людзі не скарыліся ворагу, яны ўзняліся на барацьбу. У першыя дні прыходу немцаў у Горкі камсамольцы Файкін, Леўшуноў і Салодкі падпалілі прадуктовыя склады. Акупанты жорстка расправіліся з маладымі патрыётамі. Яны кінулі Салодкага жывым у агонь, а Файкіна і Леўшунова расстралялі. Але пажары працягваліся. Згарэў хлебазавод, гарэлі бальніца, магазіны і грамадскія будынкі – патрыёты дзейнічалі.
Камуністы і камсамольцы, беспартыйныя, воіны, якія трапілі ў акружэнне, аб’ядноўваліся для барацьбы з акупантамі. Узніклі патрыятычныя падпольныя групы. «Выросла сеть патриотического подполья в Горецком районе. Зародившись зимой 1941/42 г., к маю подпольные группы действовали на многих предприятиях и в учреждениях Горок, в ряде других населенных пунктов. Советские патриоты сумели внедриться в горецкий магистрат, местную комендатуру, полицейскую школу, солдатское казино. Они вели массово-политическую и организаторскую работу среди рабочих кирпичного, деревообрабатывающего, маслодельного и льняного заводов, на электростанции, в городской кузнице и МТС, а также среди жителей Губино, Овсянки, Ольховки, Паленки, Чепелинки и других деревень».
Актыўны ўдзел у стварэнні падпольнай арганізацыі ў Горках прымалі П. I. Яцун, С. I. Вараб’ёў, П. Н. Савінаў, А. П. Кузняцоў, П. X. Кажура, В. М. Філіпеня, Н. В. Аляхновіч і іншыя. На адной з сустрэч В. М. Філіпеня пазнаёміў падпольшчыкаў з Л. Дз. Нярушкіным, які да вайны працаваў дырэктарам Чэрнеўскай МТС, і супрацоўнікам сельгасінспекцыі Н. В. Аляхновічам. Дамовіліся, што Нярушкін будзе падбіраць людзей для барацьбы з акупантамі ў Дрыбіне, а ў Горках разгорнуць гэту барацьбу В. М. Філіпеня і II. В. Аляхновіч.
17 снежня 1941 г. у доме А. П. Кузняцова сустрэліся С. I. Вараб’ёў, П. X. Кажура, П. Н. Савінаў і П. I. Яцун. Вырашылі стварыць падпольныя групы ў горадзе, на льнозаводзе, на цагельным заводзе, Горацкай МТС.
Горацкую падпольную групу ўзначаліў П. X. Кажура. У яе склад увайшлі дачка Пятра Хрысанавіча Вольга, А. С. Магазіншчыкаў, М. Я. Шыпілін, П. I. Яцун.
Падпольнай групай на льнозаводзе, у якую ўваходзілі М. I. Грамакоўскі, М. К. Дурнеў, М. I. Колакалаў, А. П. Кузняцоў, кіраваў П. Н. Савінаў.
А. I. Трэмба ўзначаліў падпольшчыкаў на цагельным заводзе, сярод якіх былі I. С. Марчанка, В. М. Махлаёў, I. В. Махлаёў, К. В. Махлаёў.
У Горацкай МТС групу арганізаваў С. I. Вараб’ёў. У яе склад увайшлі В. I. Вараб’ёва, Е. I. Вараб’ёва, С. I. Дзенісенка, С. П. Сарокін, П. А. Філімонаў, В. М. Філіпеня.
Кіраваў групамі Горацкі падпольны цэнтр: П. I. Яцун, А. П. Кузняцоў, С. I. Вараб’ёў, П. Н. Савінаў, П. X. Кажура, А. I. Трэмба.
Падпольшчыкі ратавалі людзей ад выгану ў Германію, збіралі зброю. Яны перадалі партызанам каля 95 вінтовак, два ручныя кулямёты, больш за 160 гранат, 15 000 патронаў. На іх рахунку дыверсіі на электрастанцыі, цагельным заводзе, яны спалілі хлебазавод, зерне ў былым саўгасе «Горкі», нямецкае казіно, якое было размешчана ў вучэбным корпусе сельскагаспадарчай акадэміі.
Дзейнічалі патрыёты не толькі ў горадзе. Падпольную групу ў вёсцы Добрая ўзначальвала Д. Ф. Вайстрова, у склад уваходзіла яе сястра Л. Ф. Вайстрова, М. I. Мацуеў, I. П. Немцава, П. А. Рыжкоў.
Старшыня калгаса В. К. Асюцін арганізаваў падпольную групу ў вёсцы Аўсянка. Усе яе члены — А. П. Грыгор’еў, A. А. Свістуноў, Я. М. Шардулева, B. Р. Шураў загінулі.
У Альхоўцы работу вялі В. В. Быкаў, Е. М. Жарыкаў, I. М. Лебедзеў, М. Л. Міркін, Я. Я. Папсуеў, I. П. Шарснёў. Актыўна дзейнічалі браты Уладзімір і Васіль Мацюшэнкі, іх сястра Рая.
3 камсамольцаў А. 3. Васільева, I. М. Воранава, I. М. Дзям’янава, В. М. Дзям’янава, С. В. Ісакава, А. К. Кузьміна, С. М. Арлова, I. А. Панцялеева, Ц. К. Шыцікава складалася група ў вёсцы Палёнка. Узначальваў яе Ф. М. Дзям’янаў.
Раённая падпольная арганізацыя налічвала 78 чалавек, аб’яднаных у 12 груп.
Больш падрабязныя звесткі захаваліся пра дзейнасць падпольных груп у вёсках Рэкатка, Тудараўка, Чапялінка.
Вёска Рэкатка размяшчалася сярод вялікага ляснога масіву. Да вайны тут налічвалася 70 двароў. Ужо ўвосень 1941 г. у вёсцы пачала дзейнічаць падпольная група, якой кіраваў Я. Е. Дзмітрыеў. Нарадзіўся ён у 1924 г. Перад вайной паспеў скончыць дзевяць класаў сярэдняй школы ў Горках. Група ўстанавіла сувязь з падпольшчыкамі горада. Яўген Дзмітрыеў і Мікалай Ануфрыеў некалькі разоў прыходзілі ў Горкі да Ц. I. Яцуна, атрымлівалі ад яго ўказанні, прывозілі зброю, узрыўчатку, бікфордаў шнур. У доме В. М. Шчарбатавай пісалі ад рукі лістоўкі, распаўсюджвалі іх па вёсках.
Патрыётам дапамагалі жыхары вёскі. Калі з акружэння вярнуўся дадому Ф. А. Вараб’ёў, падпольшчыкам удалося вылучыць яго на пасаду старасты вёскі. Праз сваю жонку Елізавету Сямёнаўну і сына Жэню ён паведамляў падпольшчыкам аб небяспецы альбо на вуглу яго пуні вывешваўся белы ручнік — умоўны знак. Калі па даносу здраднікаў каго-небудзь арьпптоўвалі, за яго паручаўся стараста Ф. А. Вараб’ёў. Немцы даведаліся аб тым, што ён аказвае дапамогу падпольшчыкам, і арыштавалі. 3 жніўня 1942 г. пасля жорсткіх допытаў Ф. А. Вараб’ёў быў расстраляны. Расправіліся акупанты і з яго братам Фядотам. Жонка Ф. А. Вараб’ёва, трынаццацігадовы сын і бацька пайшлі ў партызаны. 5 жніўня ў час блакады бацька быў схоплены карнікамі і расстраляны. 1 мая 1944 г. загінуў у баі і яго сын Жэня.
У верасні 1942 г. моладзь Рэкаткі пайшла ў лес, улілася ў партызанскую брыгаду «Звязда».
У заходняй частцы Горацкага раёна, на самай мяжы са Шклоўскім, ёсць вёска Тудараўка. У пачатку вайны лёс закінуў сюды чырвонаармейцаў Вагана Агаджаняна, Барыса Шыманоўскага, Віктара Андрэева, Івана Нямыкіна, Іосіфа Жытнікава. Пазней аказаўся тут і Ф. I. Чабыкін. Добрыя людзі далі прытулак салдатам, прынялі як родных. Ваган Агаджанян і Барыс Шыманоўскі вырашылі арганізаваць у Тудараўцы падпольную групу. Іх падтрымалі астатнія акружэнцы. Удзельнічаць у барацьбе з ворагам выказалі жаданне маладыя хлопцы Тудараўкі — Фёдар Гульцоў, Цімафей Галазубаў, браты Іван і Мікалай Дуцько, Пётр Ларыёнаў і іншыя.
Пачалі з лістовак, у якіх прызывалі насельніцтва не верыць фашысцкай прапагандзе, пераконвалі, што савецкі народ пераможа. Пісалі іх Агаджанян і Шыманоўскі, Мікалай Дуцько перапісваў і размнажаў, Іван Дуцько і Цімафей Галазубаў раскідвалі іх па вёсцы.
Віктар Андрэеў цудоўна іграў на гармоніку, Іван Нямыкін хораша танцаваў. Маючы добрага гарманіста, падпольшчыкі пачалі наладжваць вечарынкі ў Тудараўцы, потым у Зімніках, Трасным, Анікавічах і іншых вёсках. Туды збіралася ўся моладзь, прыходзілі людзі старэйшага ўзросту. Падпольшчыкі знаёміліся з імі, расказвалі аб становішчы на франтах, зверствах захопнікаў. Былі ўстаноўлены сувязі з падпольшчыкамі Шклоўскага раёна. У сярэдзіне 1942 г. В. Агаджанян і Ф. I. Чабыкін пайшлі ў партызаны.
У вёсцы Чапялінка таксама дзейнічала падпольная група, якой кіраваў I. Ф. Вінаградаў. Яна была цесна звязана з Горацкім падполлем. I. Ф. Вінаградаў часта бываў у П. I. Яцуна, аднаго з членаў цэнтра. Сувязь з ім падтрымлівалася праз Лаўдзікава, які вазіў хлеб для рабочых торфазавода. Потым яго фашысты расстралялі. Па загаду П. I. Яцуна ў доме Е. Г. Ленчыкава была схавана рацыя разведчыка Смелава. У Чапялінку па суботах хадзілі разведчыцы Яўгенія Сарокіна і Аляксандра Гарбузова і перадавалі ў Маскву сабраныя за тыдзень звесткі аб руху варожых часцей. Немцы даведаліся аб гэтым. Яны прыехалі ў Чапялінку, акружылі дом Е. Г. Ленчыкава, але нікога там не знайшлі. Гаспадар з жонкай, а таксама Лагімахаў, Сарокіна, Гарбузова і іншыя пайшлі ў партызанскі атрад.
У ліпені 1942 г. Горацкай падпольнай арганізацыі, якая трапіла ў поле зроку палявой паліцыі, быў нанесены цяжкі ўдар. У горадзе і раёне гітлераўцы арыштавалі 75 чалавек. Расправа над патрыётамі працягвалася каля месяца. 11 ліпеня быў расстраляны член падпольнага цэнтра горада А. П. Кузняцоў, 12 ліпеня карнікі павесілі кіраўніка П. I. Яцуна, падпольшчыкаў I. С. Марчанку, В. М. Махлаёва, С. I. Дзенісенку, А. С. Магазіншчыкава.
Пакаранне было публічным, у скверы інстытута. У якасці шыбеніц былі выкарыстаны старыя ліпы. Сведкі расказвалі, што падпольшчыкі вялі сябе мужна. Павел Яцун сам надзеў на шыю пятлю і крыкнуў: «Нашы прыйдуць...» Выстралам ў патыліцу фашыст абарваў жыццё героя.
Пасля масавага пакарання падпольшчыкаў барацьба з акупантамі працягвалася. Той, хто застаўся ў жывых, вёў барацьбу і ў горадзе і на сяле.
ГОРАЦКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б
Организован 28 августа 1943 года уполномоченным Могилевского подпольного обкома КП(б)Б. Секретарем райкома партии утвержден П. О. Тишков. Базировался в партизанской бригаде № 17 Н. Н. Китаева (комиссар П. С. Ревяков).
Состав подпольного райкома КП(б)Б.
Секретарь Тишков Павел Осипович (28.8.1943 — 2.12.1943).
Члены райкома: Овсянников Андрей Александрович (28.8.1943 — 2.12.1943), Ревяков Петр Сильвестрович (28.8.1943 — 2.12.1943), Коршунов Михаил Федорович (28.8.1943 — 2.12.1943), Шульгин Алексей Васильевич (28.8.1943 — 2.12.1943).
Друкуецца па кн.: Подпольные партийные органы компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941 —1944). Мн., 1975. С. 192.
ГОРАЦКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ
До создания подпольного райкома ЛКСМБ комсомольской работой в районе руководил уполномоченный ЦК ЛКСМБ С. Е. Янченко (8.1942—1.1943).
Подпольный райком комсомола приступил к работе 5 января 1943 года. Его основная база находилась в 17-й партизанской бригаде (командир Н. Н. Китаев, комиссар П. С. Ревяков) и 35-й бригаде (командиры П. Н. Савчук, Н. Г. Прохоренко, комиссары С. А. Шовин, А. К. Соломатин) в Горецком районе.
САСТАЎ ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА ЛКСМБ
Секретари: Янченко Степан Ефимович (5.1.1943—18.9.1943), Черняков Борис Павлович (18.9.1943 — 28.10.1943, погиб), Моряков Михаил Николаевич (28.10.1943 — 2.12. 1943), секретарь по пропаганде (1.7.1943 — 28.10.1943). Члены райкома: Васильев Афанасий Захарович (5.1.1943—18.9.1943), Ховренкова Зинаида Филипповна (5.1.1943 — 18.9.1943), Матюшенко Владимир Федорович (5.1.1943—18.9.1943), Бабурский Юрий Андреевич (18.9.1943 — 2.12.1943), Глеков Григорий Яковлевич (18.9.1943 — 2.12.1943), Дмитриев Евгений Евдокимович (18.9.1943 — 2.12.1943).
Друкуецца па кн.: Подпольные комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1976. С. 233—234.
ПАРТЫЗАНСКІЯ ФАРМІРАВАННІ, ЯКІЯ ДЗЕЙНІЧАЛІ НА ТЭРЫТОРЬП ГОРАЦКАГА РАЁНА Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
Бригада «Звезда» — создана в августе 1942 г. в Горецком районе. Весной 1942 г. в Горецком районе начался массовый выход падпольщиков в лес. Еще раньше, в феврале, приступила к партизанским действиям патриотическая группа, руководимая А. В. Шульгиным — Д. Ф. Войстровым. В июне, после присоединения к ней подпольщиков во главе с П. Н. Савиновым, С. Н. Воробьевым и другими, группа оформлена в Горецкий отряд (командир — Войстров Д. Ф., комиссар — Савинов П. Н.). В середине лета он численно вырос за счет подпольщиков Горецкого и восточной части Шкловского районов. В августе сюда же из советского тыла по заданию ЦК КП(б)Б прибыл небольшой отряд «Победа». 8 августа на общем собрании партизан Горецкий отряд разделен на 2 самостоятельных. На базе этих отрядов сформирована бригада «Звезда». Вскоре в ее составе организованы еще 2 отряда. В октябре 1942 г. в условиях начавшейся карательной экспедиции противника решением командования бригада была рассредоточена на мелкие группы и отряд, который возглавил Д. Ф. Войстров (с апреля 1943 г.— Н. И. Китаев). Группы действовали самостоятельно в Горецком и Шкловском районах, не порывая связи между собой и головным отрядом. Весной 1943 г. несколько групп влились в отряд. В апреле отряд перебазировался в Чаусский район, где в начале 1943 г. вошел 4-м батальоном в состав полка «Тринадцать».
Бригада действовала в Горецком, Шкловском, Дрибинском районах Могилевской, Оршанском, Дубровенском — Витебской областей.
Численный состав на август 1942 г. — 370 партизан. Командиры бригады: Ивлев Михаил Игнатьевич (август 1942 — сентябрь 1942), Войстров Дмитрий Федорович (сентябрь 1942 — октябрь 1942). Комиссар — Савинов Павел Никифорович (август 1942 — сентябрь 1942). Начальник штаба — Томашевский Даниил Иванович (август 1942 — сентябрь 1942).
47-я бригада «Победа» — в июне 1942 г. в советском тылу по решению ЦК КП(б)Б из слушателей Особого белорусского сбора сформировали отряд «Победа» (с мая 1943 г. — 47-й «Победа»). В составе 43 партизан в конце июля он прибыл в Горецкий район, осенью перебазировался в Пропойский, а с октября 1942 по март 1943 г. действовал в Краснопольском и Чечерском районах в составе группы отрядов М. Н. Иванова.
Соединился с частями Красной армии 1 октября 1943 г. После выхода в советский тыл отряд приказом БШПД определен 47-й бригадой «Победа» с март 1943 г. На день соединения насчитывалось 554 партизана. Из них мужчин 527, женщин – 27, белорусов – 377, русских 138, украинцев – 19, других национальностей – 20, членов ВКП(б) – 16, кандидатов – 32, членов ВЛКСМ – 96, беспартийных – 410. Командиры: Перепечкин Михаил Петрович (июнь 1942 – май 1943) , Липкин Федор Павлович (май 1943 – октябрь 1943), и. о. Комиссары: Орловский Вячеслав Константинович (июнь 1942 — январь 1943) Калимулин Хайрула (январь 1943 — октябрь 1943). Начальники штаба: Горловенко Антон Владимирович (май 1943 — август 1943), Лосев Александр Николаевич (август 1943 — октябрь 1943).
35-я бригада — в тудоровском лесу Шкловского района в сентябре 1942 г. образовалось 5 разрозненных партизанских групп, отставших в период боев с карателями от основных сил отряда Ф. И. Чебыкина (см. отдельный 2-й отряд). В апреле 1943 г. они объединились в отряд, который действовал самостоятельно в Горецком, Дрибинском и Шкловском районах, а в сентябре перебазировался в Белыничский район, где был включен в Белыничскую ВОГ 35-м отрядом.
После соединения отряда с частями Красной Армии Белорусский штаб партизанского движения определил его 35-й партизанской бригадой с января 1944 г.
На день соединения, 30 июня 1944 г., насчитывала 554 партизана.
Из них: мужчин — 486, женщин — 48, белорусов — 265, русских — 231, украинцев — 17, других нац.— 21, членов ВКП(б) — 24, кандидатов — 37, членов ВЛКСМ — 125, беспартийных — 348.
Демографические данные на 20 человек не установлены. Командиры бригады: Савчак Петр Иванович (апрель 1943 — май 1943), погиб, Прохоренко Иван Григорьевич (май 1943 — июль 1944). Комиссары: Шонин Степан Алексеевич (апрель 1943 — июль 1943), Думчев Григорий Ильич (июнь 1943 — июль 1943, апрель 1944 — июнь 1944), Соломатин Андрей Константинович (июль 1943 — апрель 1944). Начальник штаба — Мамонов Изот Николаевич (июль 1943 — июнь 1944).
115-я Горецкая бригада — в октябре 1943 г. из разрозненных партизанских групп 17-й бригады и других формирований, вышедших из блокады в Горецкий и смежные с ним районы, организовался отряд 35-а (8 февраля 1944 г. переименован в 115-й Горецкий). Отряд сформировал в своем составе 4 роты, распространил влияние на второй отряд (позже 112-й Горецкий) и с ноября 1943 г. выполнял функции головной организации. Это объединение партизанских отрядов в разное время именовалось «гарнизоном», бригадой «Звезда», «84-м соединением». В мае 1944 г. 112-й Горецкий отряд приказом Могилевской (областной) военно-оперативной группы выделен в самостоятельный.
115-й Горецкий отряд действовал в Горецком, Шкловском, Дрибинском районах Могилевской и Дубровенском, Оршанском — Витебской областей.
Соединился с частями Красной армии 26 июня 1944 г. общей численностью 801 партизан. Из них: мужчин — 705, женщин — 96, белорусов — 453, русских — 286, украинцев — 24, других национальностей — 38, членов ВКП(б) — 22, кандидатов — 32, членов ВЛКСМ — 174, беспартийных — 573.
После выхода отряда в советский тыл БШПД определил его 115-й Горецкой бригадой с октября 1943 г. Командир — Ленчиков Георгий Григорьевич (октябрь 1943 — июнь 1944). Комиссары: Логимахов Иван Иванович (октябрь 1943 — май 1944), Поликарпов Алексей Фролович (май 1944 — июнь 1944).
2-й отдельный отряд — начал организовываться в июле 1942 г. в Шкловском и Горецком районах. Окончательно сформировался в сентябре 1942 г.
Отряд действовал в Шкловском, Горецком, Чериковском, Пропойском, Краснопольском районах.
На день соединения с частями Красной Армии, 29 сентября 1943 г., насчитывалось 97 партизан. Из них: мужчин — 92, женщин — 4, белорусов – 36, русских — 54, украинцев – 5, других национальностей — 1, членов ВКП(б) — 3, кандидатов — 8, членов ВЛКСМ — 18, беспартийных – 67.
Демографические данные на 1 человека не установлены. Командиры отряда: Чебыкин Федор Иванович (сентябрь 1942 – апрель 1943). Кириллов Евгений Петрович (апрель 1943 – сентябрь 1943). Комиссары: Кириллов Евгений Петрович (сентябрь 1942 – апрель 1943), Проскурин Семен Захарович (апрель 1943 — сентябрь 1943).
3-й отдельный отряд — создан в сентябре 1942 г. В январе 1942 г. около д. Лозицы Шкловского района образовалась группа (8 чел.) во главе с И. В. Кононыхиным. В июне 1942 г. она влилась в бригаду «Чекист». В августе 1942 г. по приказу командования бригады группа перешла в Шкловский и Горецкий районы, численно выросла и в сентябре оформилась в отряд. С 6 октября 1942 г. по март 1943 г. он входил в состав группы отрядов М. Н. Иванова в Чечерском районе.
Отряд действовал в Шкловском, Горецком, Дрибинском, Кричевском районах Могилевской, а также в Чечерском районе Гомельской областей.
На день соединения с частями Красной Армин, 2 октября 1943 г., насчитывал 214 партизан. Из них: мужчин — 209, женщин — 5, белорусов — 89, русских — 89, украинцев — 14, других национальностей — 22, членов ВКП(б) — 8, кандидатов — 20, членов ВЛКСМ — 48, беспартийных — 138.
Командир отряда — Конаныхнн Иван Васильевич (сентябрь 1943 — октябрь 1943), комиссар — Мартыненко Яков Илларионович (сентябрь 1942 — октябрь 1943). Начальник штаба — Тенищев Иван Иванович (сентябрь 1942 — октябрь 1943).
17-я бригада — создана в августе 1943 г. В июне 1943 г. на основании приказа по полку «Тринадцать» на базе Горецкого отряда (см, бр. «Звезда») сформирован 4-й батальон (командир — Юлаев Н. И., комиссар — Ревяков П. С., начальник штаба – Савинов П. Н.). В соответствии с распоряжением БШПД и решением уполномоченного Могилевского подпольного обкома КП(б)Б по Северо-Восточной зоне 4-й батальон в августе 1943 г. выделен из полка и развернут в 17-ю бригаду в составе 123, 124, 125-го отрядов. Позднее сформированы 122-й и 124-й отряды.
Бригада действовала в Чаусском, Дрибинском, Пропойском и Быховском районах.
Соединилась с частями Красной Армии 1 октября и 2 декабря 1943 г. общей численностью 457 партизан. Командир бригады — Китаев Николай Иванович (август 1943 — декабрь 1943). Комиссар — Ревяков Петр Сильвестрович (август 1943 — октябрь 1943). Начальник штаба — Сергеев Борис Алексеевич (август 1943 — октябрь 1943).
112-й отдельный Горецкий отряд — организован в сентябре 1943 г. в Горецком районе из разрозненных групп 17-й бригады, вышедших из блокады, и инициативной группы В. Д. Шарова, которая была направлена в Дубровенский район Витебским подпольным обкомом КП(б)Б. До мая 1944 г. входил 2-м отрядом в 115-ю Горецкую бригаду, затем выделился в самостоятельный.
Отряд действовал в Горецком, Шкловским районах Могилевской и Дубровенском, Оршанском Витебской областей.
На день соединения с частями Красной Армии, 26 июня 1944 г., насчитывал 681 партизана. Из них мужчин – 579, женщин – 102, белорусов – 415, русских – 232, украинцев – 22, других национальностей – 12, членов ВЛКСМ – 133, беспартийных – 503.
Командир отряда – Шаров Василий Данилович (октябрь 1943 – июнь 1944), комиссары: Бурлаев Владимир Захарович (ноябрь 1943 – январь 1944), Ревяков Петр Сильвестрович (январь 1944 – июнь 1944), погиб. Начальник штаба – Кучмий Сергей Титович (октябрь 1943 – июнь 1944).
1945 - Да нашах дзён
У МІРНАЙ ПРАЦЫ
Ліпень 1944 года. Вызваленыя Горкі і раён ляжалі ў руінах. Разбураны былі ўсе прамысловыя прадпрыемствы, культурна-бытавыя і адміністрацыйныя будынкі і ўстановы. Гітлераўцы ўзарвалі і спалілі 166 са 170 дамоў камунальнай гаспадаркі. Карпусы, лабараторыі і жыллёвыя пабудовы сельскагаспадарчага інстытута ператварыліся ў разваліны.
Лепшыя кнігі бібліятэкі фашысты вывезлі ў Германію. Матэрыяльны ўрон, нанесены толькі інстытуту, склаў 146 мільёнаў рублёў (у цэнах 1940 г.).
Вялікі ўрон нанеслі гітлераўцы гаспадарцы раёна. Яны разрабавалі ўсе калгасы і саўгасы, 2 тыс. гаспадарчых пабудоў, знішчылі 110 вёсак, 5746 жылых дамоў, 50 калгасных клубаў, 2 бальніцы і 13 медпунктаў, усе бібліятэкі.
Але як можна змерыць нязмерныя людскія страты, слёзы матак і сірот? За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі і па-зверску замучылі тысячы мірных грамадзян, 1375 чалавек вывезлі ў Германію.
Яшчэ ішлі баі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а райком партыі і выканком раённага Савета дэпутатаў працоўных прымалі тэрміновыя меры для аднаўлення жыцця ў вызваленым горадзе. Раённую партыйную арганізацыю ўзначаліў А. Б. Лабанок, выканком райсавета – Д. І. Бычкоў.
Гарсавет звярнуўся да жыхароў з просьбай прыняць актыўны ўдзел у аднаўленчых работах. І гэта знайшло разуменне з боку людзей.
Шырокае распаўсюджванне атрымаў рух чаркасаўцаў (па імені А. Чаркасавай, брыгада якой добраахвотна і бясплатна ў свабодны час працавала на аднаўленні Сталінграда). Ініцыятарамі стварэння такіх фарміраванняў у Горках выступілі рабочыя арцелі «Прагрэс», якія абавязаліся адпрацаваць на аднаўленні горада па 10 дзён кожны. Чаркасаўскія брыгады вызвалілі ад развалін усе вуліцы і двары горада, сабралі 180 тыс. штук цэглы.
У час расчысткі руін былі выяўлены міны, якія пакінуў вораг. Размініраваннем тэрыторыі займалася спецыяльная група. Не абышлося і без ахвяр. Загінулі інжынер-маёр К. І. Цыбульскі, радавыя В. Н. Скварцоў і І. К. Сукач.
Для будаўніцтва горада неабходна была вялікая колькасць цэглы і лесу. У верасні 1945 г. на цагельным заводзе былі адноўлены 2 печы і абпалена 48 тыс. штук цэглы. На далейшае расшырэнне вытворчасці дзяржава выдзеліла прадпрыемству 317 тыс. рублёў.
Раён паспяхова выканаў план па лесанарыхтоўках.
Да канца 1945 г. увайшлі ў строй хлебазавод, прамкамбінат, малочны завод, арцелі «Прагрэс», «Харчавік», раённая друкарня і электрастанцыя.
У райцэнтры пачалі працаваць дзве школы, а таксама бальніца і паліклініка, Дом сацыялістычнай культуры.
У кастрычніку 1945 г. адкрыўся дзіцячы дом на 130 чалавек. Жыхары горада сабралі для дзяцей-сірот прадукты харчавання і цёплае адзенне. А работнікі Горацкага райкома партыі ў снежні 10 % зарплаты пералічылі ў фонд выхаванцаў дзіцячага дома.
Прымаліся меры для хуткага пад’ёму сельскай гаспадаркі раёна. У першыя ж месяцы пасля вызвалення было арганізавана 160 калгасаў і саўгасаў, машынна-трактарная станцыя. У МТС да чэрвеня 1945 г. ужо дзейнічалі майстэрні, гараж, кузня, мелася 22 трактары і 2 грузавыя машыны. Пачалі працаваць курсы па падрыхтоўцы трактарыстаў.
У верасні 1945 г. камсамольцы раёна адпрацавалі ўдарную пяцідзёнку ў гонар юбілею камсамола Беларусі. 93 камсамольска-маладзёжныя брыгады, 112 камсамольскіх пастоў па ахове ўраджаю выйшлі ў поле. Прыклад у працы паказвалі трактарыст Горацкай МТС Тарас Ларковіч (узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ) і вучаніца 7-га класа Панкратаўскай васьмігадовай школы Ганна Капусціна, якая зжынала штодзённа па 0,25 га жыта. Камсамольцы азелянілі двары і вуліцы, будавалі клубы і бібліятэкі, дамы для тых, хто жыў у зямлянках. Моладзь вёскі Хамінічы пабудавала пасёлак і назвала яго Камсамольскім. За актыўны ўдзел у аднаўленні раёна ў 1945 г. ЦК ВЛКСМ узнагародзіў камсамольскую раённую арганізацыю Ганаровай граматай.
26 мая 1946 г. на будоўлях горада адбыўся суботнік, на якім працавала 337 чалавек. 7 ліпеня прайшоў суботнік па аднаўленню і расшырэнню цагельнага завода.
У горадзе шырокі размах атрымала сацыялістычнае спаборніцтва. Ініцыятарамі рацыяналізатарскага руху сталі працаўнікі льнозавода.
На раённай сельскагаспадарчай выстаўцы, якая адкрылася 15 кастычніка 1950 г., былі падведзены вынікі развіцця сельскай гаспадаркі за гады чацвёртай пяцігодкі. Адзначалася, што ў выніку павелічэння пасяўных плошчаў і росту ўраджайнасці валавы збор збожжавых культур у 1950 г. дасягнуў 277,7 % ад узроўню 1945 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 1940 г. вырасла на 65 %, свіней на 166 %, авечак на 146 %. Лепшымі з 59 узбуйненых калгасаў былі прызнаны гаспадаркі «Шлях сацыялізма», «Культура», імя С. М. Кірава, імя С. М. Будзёнага.
Адначасова актыўна вялося будаўніцтва жылля, школ, медыцынскіх і культурных устаноў. У 1950 г. у раёне налічвалася 88 школ, працавалі 444 настаўнікі, 18 урачоў, 22 фельчары, 48 медыцынскіх сясцёр. Дзейнічала 110 бібліятэк, 15 хат-чытальняў, 14 калгасных клубаў, раённы Дом культуры, кінатэатр, пяць кінаперасовак.
У сотні кватэр былі праведзены радыё і электрычнасць. Адразу пасля вайны было прынята рашэнне аднавіць работу Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. Для гэтай мэты дзяржава выдзеліла 2 млн рублёў, прыборы, машыны і падручнікі. У канцы 1945 г. на першы курс было прынята 105 чалавек і 100 вярнулася да вучобы.
Студэнты, выкладчыкі, тэхнічны персанал рабілі рамонт у карпусах, інтэрнатах, выраблялі мэблю, вучэбнае абсталяванне. Дзякуючы гэтаму заняткі ў інстытуце пачаліся першага снежня 1945 г.
Першы пасляваенны выпуск налічваў усяго 9 чалавек. Сярод іх быў А. А. Калікінскі, пазней доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, загадчык кафедры. А бібліятэка інстытута сваім адраджэннем была абавязана дырэктару Дз. Новікаву (гл. матэрыял «Адданасць кнізе»).
У кастрычніку 1948 г. сельскагаспадарчы інстытут быў пераўтвораны ў акадэмію. З’явіліся новыя факультэты: гідрамеліярацыйны і эканамічны, завочнае аддзяленне, курсы павышэння кваліфікацыі. У канцы пяцігодкі ў акадэміі вучылася ўжо 1523 студэнты.
У 1954 г., калі пачалося асваенне цалінных і залежных зямель, моладзь раёна не засталася ўбаку.
Лепшыя з пасланцоў Горацкага раёна за асваенне цалінных зямель былі адзначаны высокімі ўзнагародамі Радзімы. Механізатар І. Л. Крупскі быў удастоены высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы. Ордэн Леніна атрымаў Б. І. Латушкін, які 10 год працаваў дырэктарам саўгаса.
У 50-я гады значна пашыралася ў Горках капітальнае будаўніцтва. Былі ўзведзены будынкі універмага, гасцініцы, канторы Дзяржбанка, сярэдняй школы № 2, раённага камітэта КПБ, вучэбнага корпуса факультэта механізацыі, інтэрната на 427 чалавек сельскагаспадарчай акадэміі. У горадзе адкрылася некалькі новых магазінаў, будаваліся шматпавярховыя жылыя дамы, развівалася індывідуальная забудова. У 1957 г. у Горках з’явілася 9 новых вуліц. Толькі будаўнікі здалі 18 аб’ектаў.
У 1957 г. у раёне працавалі 82 агульнаадукацыйныя і адна музычная школы. У іх вучылася 6980 вучняў і выкладала больш чым 500 настаўнікаў. У гэтым жа годзе адкрыўся раённы Дом піянераў. У горадзе працавалі дзве бібліятэкі, у вёсках – сорак. У іх фондах налічвалася каля 100 тыс. кніг. Быў пабудаваны кінатэатр «Мір». Усяго ў раёне працавала 6 стацыянарных і 10 перасовачных кінаўстановак.
Неблагія паказчыкі мелі працаўнікі сельскай гаспадаркі. Даход калгасаў у 1957 г. узрос у параўнанні з 1953 г. у 3,3 раза. У раёне працавала 213 трактароў, 102 збожжаўборачныя камбайны, 140 аўтамашын. Горацкая МТС выйшла пераможцай сацыялістычнага спаборніцтва сярод іншых машынна-трактарных станцый.
Актыўна нарошчвала ў пасляваенныя гады вучэбны патэнцыял БСГА (гл. артыкул «З гісторыі акадэміі»).
Паступова мяняўся знешні воблік раённага цэнтра. На галоўнай магістралі горада – вуліцы І.І. Якубоўскага, якую ў самым пачатку перасякае рака Парасіца – разлілося прыгожае возера, паявіліся Дом быту і школа, Дом сувязі, гасцініца, аптэка, універмаг.
Пабудаваны таксама новы мост праз раку Капылку. Цэнтральная вуліца злучана з Вакзальнай, а на месцы былога рынку сфарміраваўся адміністрацыйны цэнтр горада – плошча імя У. І. Леніна. У цэнтральнай частцы Горак сканцэнтраваны адміністрацыйныя, грамадскія, культурна-бытавыя і відовішчныя ўстановы, а таксама шматпавярховыя жылыя дамы. Тут размясціліся Дом саветаў, Інфармацыйна-вылічальны цэнтр, гастраном, кафэ, бюро падарожжаў і экскурсій, Дом абрадаў.
Уздоўж вуліцы Вакзальнай раскінулася прыгожая алея Перамогі, якая была пасаджана 9 мая 1946 г. На правым баку вуліцы ў апошнія гады вырас новы мікрараён.
З 1983 г. Горкі сталі горадам абласнога падпарадкавання. На 1 студзеня 1991 г. тут пражывала 30,2 тыс. чалавек.
У раёне чыгуначнай станцыі Пагодзіна яшчэ ў гады першых пяцігодак сфарміравалася прамысловая зона. Там былі пабудаваны льнозавод, масласырзавод, прамкамбінат.
У апошнія гады істотна змяніўся Горацкі льнозавод – адзін з буйнейшых у вобласці – на базе якога створана адкрытае акцыянернае таварыства «Горкі– Лён». Тут узведзены новыя карпусы, устаноўлена сучаснае абсталяванне, пачаў дзейнічаць цэх па прамысловаму прыгатаванню трасты з ільносаломкі, дзе ўкаранёна сістэма аўтаматычнага кіравання працэсам. На прадпрыемстве выраслі вопытныя кадры.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Горацкі масларобны сыраробны завод» пастаўляе сваю прадукцыю ў Мінск і іншыя гарады.
Больш за восем назваў прадукцыі выпускае Горацкі завод напіткаў. Вырабляюць гэтую салодкую прадукцыю сапраўдныя майстры сваёй працы.
У апошнія гады завод пачаў вырабляць цукеркі, гадаваць рыбу, вырошчваць грыбы, адкрыў фірменную краму.
Значнае месца ў эканоміцы горада займае завод жалезабетонных вырабаў, прадукцыя якога ідзе на будоўлі ўсёй Магілёўскай вобласці.
У кастрычніку 1984 г. на базе Горацкага ўчастка Шклоўскага мэблевага аб’яднання быў створаны камбінат будаўнічых матэрыялаў. Ён выпускае цэглу, дзвярныя і аконныя блокі, тару, камплектуючыя дэталі для аршанскага завода «Легмаш», тавары шырокага ўжытку. Калектыў камбіната састаўляюць у асноўным вопытныя рабочыя, настаўнікі моладзі, якія аддалі прадпрыемству шмат год свайго жыцця. У 11-й пяцігодцы былі здадзены ў эксплуатацыю кінатэатр «Крыніца» на 420 месц, Дом быту па вуліцы Калініна, камбінат грамадскага харчавання, гарадскі стадыён. Значна вырас жыллёвы фонд Горак, які складае 300 тыс. квадратных метраў.
У 1990 г. будаўнічыя арганізацыі горада ўвайшлі ў аб’яднанне «Горкісельбуд».
Паступова рашаюцца пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, адукацыі, сувязі. На базе кацельняў горада створана аб’яднанне. Гэта дало магчымасць палепшыць забеспячэнне гарачай вадой большасці шматпавярховых дамоў.
Здадзена ў эксплуатацыю сярэдняя школа на 1726 месц, пятая па ліку, гасцініца.
У раёне працуе 16 сярэдніх, 8 няпоўных сярэдніх і 11 пачатковых школ, Дом піянераў, станцыя юных натуралістаў і дзіцяча-юнацкая коннаспартыўная школа.
Пашырылася матэрыяльная база аховы здароўя. Пабудавана новая раённая паліклініка на 375 наведванняў, працуе аддзяленне прафілактыкі. Усеагульнай дыспансерызацыяй ахоплена каля 90 працэнтаў насельніцтва. Раён абслугоўваюць 122 урачы, больш чым 400 фельчараў і медсясцёр.
Развіваецца паштовая сувязь.
Для ўдасканальвання тэлефоннай сувязі ў новым памяшканні поштызманціравана АТС на 4 тыс. нумароў. А пасля ўводу ў строй у Магілёве квазіэлектроннай станцыі «Кварц» усе абаненты Горак атрымалі магчымасць званіць у іншыя гарады нашай краіны і СНД па аўтаматычнай тэлефоннай сувязі.
У 1980 – 94 гг. значна пашыралася гандлёвая сетка раёна, плошча магазінаў павялічылася больш чым на тысячу квадратных метраў. Горад упрыгожыў новы комплекс «Парнас», які ўключае рэстаран, кафэ і магазін кулінарыі.
У раёне дзейнічае 9 дамоў культуры, 18 сельскіх клубаў, 31 бібліятэка, 8 музычных школ, 3 музеі. Усё гэта стварае неабходныя ўмовы для актыўнага ўдзелу жыхароў раёна ў культурным жыцці, выяўлення народных талентаў.
Папулярнымі ў горадзе і раёне сталі святы вёсак і вуліц, ярмаркі, тэатралізаваныя відовішчы.
У горадзе, на тэрыторыі сельскіх Саветаў працуюць стадыён, 15 спартыўных залаў, 2 плавальныя басейны, 16 стралковых ціраў, 125 спартыўных пляцовак.
Жыхары раёна могуць карыстацца паслугамі Горацкага бюро падарожжаў і экскурсій. З Горак экскурсійныя маршруты вядуць у Маскву, Санкт-Пецярбург, Мінск і іншыя гарады. Штогод бюро абслугоўвае некалькі тысяч чалавек.
Пасля ўтварэння суседняга Дрыбінскага раёна (1989) у Горацкім засталося 11 калгасаў і 6 саўгасаў. На працягу 1993 –95 гг. раён з’яўляецца лідэрам рэспублікі па вытворчасці малака, іншых сельскагаспадарчых культур. Па выніках за 1995 г. Горацкаму раёну прысуджаны тры першыя месцы ў Магілёўскай вобласці – за павялічэнне вытворчасці і продаж дзяржаве збожжа, ільну і бульбы з уручэннем прэмій па 17 мільёнаў рублёў за кожны від прадукцыі.
Сярод гаспадарак вобласці два першыя месцы па вытворчасці малака і кармоў заняў племсаўгас імя Чкалава.
У раёне вядзецца пошук новых форм гаспадарання, якія больш адпавядаюць перыяду пераходу да рыначных адносін. Вучонымі БСГА Э. А. Пятровічам, М. З. Фрэйдзіным, А. М. Каганам, практыкам А. П. Герасімавым распрацаваны праекты рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пад іх кіраўніцтвам у 1990 г. на базе калгаса імя Свярдлова створана сельскагаспадарчае аб’яднанне, куды ўвайшло пяць сельскагаспадарчых кааператываў, а працаўнікі гаспадаркі сталі акцыянерамі.
Павялічваецца колькасць фермерскіх гаспадарак. У 1993 г. іх было 28, а ў 1995 г. стала 33, і яны апрацоўваюць 1053 га зямлі.
У прамысловасці і будаўніцтве ствараюцца акцыянерныя таварыствы, малыя і арэндныя прадпрыемствы. Калектывы гэтых прадпрыемстваў асвойваюць нетрадыцыйныя віды прадукцыі, шукаюць новыя рынкі збыту, удасканальваюць тэхналогію.
У раёне пачалі працаваць філіялы рэспубліканскіх банкаў «Белбізнесбанка», «Прамбудбанка», «Аграпрамбанка», «Прыорбанка» і банка «Дукат». У горадзе і на вёсцы ўзнікла каля сотні прыватных крам і ларкоў. Некаторыя прадпрыемствы горада, калгасы і саўгасы пачалі таксама адкрываць свае фірменныя крамы.
У той ці іншай ступені змены закранулі і другія сферы жыцця.
У Горках, на базе сярэдняй школы № 5 адкрылася першая гімназія з мастацкім ухілам, ліцэйныя класы ў сярэдняй школе № 4. У школе № 1 пачалі працаваць харавы і харэаграфічны класы, пазнавальна-творчыя аб’яднанні «Клуб аматараў мастацтва», «Гартаючы старонкі гісторыі», «Гаспадынька» і іншыя. У 1993 г. адчыніла дзверы станцыя тэхнічнай творчасці. Раённы гісторыка-этнаграфічны музей адчыніў чатыры філіялы ў вёсках Маслакі, Аўсянка, Копцеўка і Леніна. Пры музеі працуюць тры аб’яднанні, якія збіраюць аматараў літаратуры, гісторыі і мастацтва. Лепту ў культурна-нацыянальнае адраджэнне ўносяць таварыствы беларускай мовы, краязнаўчае, навукова-асветніцкае «Рунь» імя М. Гарэцкага.
У пачатку 90-х г. у раёне зроблены першыя крокі на шляху шматпартыйнасці – тут функцыяніруюць партыя камуністаў Беларусі, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларускі народны фронт, аграрная партыя, Саюз моладзі Беларусі. Гарадскі клуб выбаршчыкаў аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычнага накірунку.
Сацыяльна-эканамічнае развіцце ў перыяд пераходу да рыначнай эканомікі носіць складаны і супярэчлівы характар. Пабудова незалежнай, суверэннай дзяржавы – адказны момант у жыцці народа – адкрывае новую старонку ў шматвекавой гісторыі раёна.
У. Ліўшыц
1917 - 1941
У ГАДЫ ВЫПРАБАВАННЯЎ
26 кастрычніка 1917 г. у Горках і павеце стала вядома аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Але Горацкі Савет, у якім былі ў асноўным прадстаўнікі партый меншавікоў і эсэраў, доўгі час не прызнаваў перамогу бальшавікоў у Петраградзе. Горацкія бальшавікі даручылі былому салдату царскай арміі С. Дз. Пагодзіну арганізаваць чырвонагвардзейскі атрад, у які ў першыя дні ўступіла больш за 80 чалавек. Улічваючы перавагу ў ваеннай сіле, Горацкі Савет вымушаны быў назначыць С. Дз. Пагодзіна ваенным камісарам, а намеснікамі - бальшавікоў А. Ф. Фабрыстава і С. Н. Шчура.
Абапіраючыся на чырвонагвардзейскі атрад, бальшавіцкая арганізацыя, якую падтрымлівалі рабочыя мясцовых майстэрняў і будаўнікі, рэвалюцыйна настроеныя навучэнцы горацкіх земляробчых устаноў, дабілася палітычнай перамогі. У канцы 1917 г. на першым павятовым з’ездзе Саветаў рабочых, чырвонагвардзейскіх і сялянскіх дэпутатаў большасць атрымалі бальшавікі. У Горках перамагла Савецкая ўлада.
У студзені 1918 г. быў створаны новы апарат Савецкай улады, пачаліся першыя пераўтварэнні. Ажыццяўляўся Дэкрэт Савецкага ўрада ад 17 лістапада аб нацыяналізацыі суконнай фабрыкі «Якаўлевічы» Горацкага павета, Дэкрэт аб зямлі. Але мірнае будаўніцтва было спынена нападам войск кайзераўскай Германіі. Калі фронт прыблізіўся да мяжы Горацкага павета, савецкія органы з горада былі эвакуіраваны ў вёску Баева. Ваенны аддзел выканкома і чырвона-гвардзейскі атрад пад камандаваннем С. Дз. Пагодзіна перадыслацыраваўся ў вёску Собалева, бліжэй да лініі фронту. У Горках застаўся Камітэт абароны.
14 сакавіка 1918 г. апазіцыі ўдалося арыштаваць членаў Камітэта абароны і захапіць уладу ў Горках. 15 сакавіка, калі атрад пад кіраўніцтвам С. Дз. Пагодзіна вызваляў арыштаваных членаў Камітэта абароны, ваенком быў смярот на паранены.
3 воінскімі ўшанаваннямі пахавалі чырвонагвардзейцы свайго камандзіра ў яго роднай вёсцы Гушчына. У памяць аб загінуўшым атрад быў названы імем С. Дз. Пагодзіна.
Горкі былі цэнтрам абароны Магілёўскай губерні. Да 1 красавіка 1918 г. у Чырвоную Армію ў горадзе запісалася больш за тысячу чалавек.
У 1920 г. у сувязі з наступленнем палякаў Горкі зноў аказаліся ў прыфрантавой паласе. У павеце быў арганізаваны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які падпарадкоўваўся Рэўваенсавету 16-й арміі. Старшынёй рэўкома назначылі М. С. Новікава.
У дапамогу Чырвонай Арміі рэўком сфарміраваў спецыяльны ўзброены атрад - каравульную роту. Яна складалася з 210 чалавек.
Нягледзячы на грамадзянскую вайну, у павеце і горадзе працягвалася будаўніцтва новага жыцця. Навучальныя ўстановы былі рэарганізаваны ў адзіную працоўную школу. У школах горада і павета ў 1920 г. займалася амаль 17 тыс. дзяцей. Для дарослых працавала 20 курсаў ліквідацыі непісьменнасці. Для дзяцей, якія страцілі бацькоў, адкрыліся 5 дзіцячых дамоў. Дзейнічала 43 хаты-чытальні, 2 клубы.
Пры павятовым камітэце РКП(б) быў арганізаваны жансавет пад кіраўніцтвам В. Гольберга, які адкрыў чытальню, дзіцячыя яслі, курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Для жанчын чыталіся лекцыі на палітычныя, эканамічныя і бытавыя тэмы.
Па ініцыятыве павятовай партыйнай арганізацыі ў верасні 1919 г. у Горках прайшоў першы камуністычны суботнік, у якім удзельнічала 35 камуністаў. Працавалі на аднаўленні згарэўшага Горацкага завода сельскагаспадарчых машын.
Высокі працоўны ўздым адрозніваў і Усерасійскі суботнік, які адбыўся 1 мая 1920 г. У Горках працавала ўсё дарослае насельніцтва.
Але ж менавіта ў гэты час ішло ўзмацненне палітычнага рэжыму, парушэнне правоў чалавека. На аснове дэкрэта аб працоўнай павіннасці ўсё працаздольнае насельніцтва павета прыцягвалася да бясплатнай абавязковай працы. Па харчразвёрстцы ў сялян забіралі лішкі прадукцыі. Усё гэта прыводзіла да такіх падзей, якія адбыліся ў Горацкім павеце 26 мая 1919 г. Члены харчатрада Уладзімір Арэф’еў, Міхаіл Стрэпетаў, Рыгор Шумілаў, Арцём Гобрыкаў, Залман Міркінд, Іван Хліманкоў, Ошэр Лібкінд, Іона Дымшыц, Максім Чуба, Плотнікаў былі акружаны ў вёсцы Шэды і забіты. Целы загінуўшых перавезлі і пахавалі ў Горках. На магіле быў устаноўлены помнік.
Калектыў выкладчыкаў і навучэнцаў Горацкіх сельскагаспадарчых навучальных устаноў падняў пытанне аб аднаўленні дзейнасці Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Рашэннем калегіі Народнага камітэта па асвеце РСФСР ад 7 красавіка 1919 г. сельскагаспадарчы інстытут быў адноўлены. Да канца 1920 г. у інстытуце вучылася 260 студэнтаў.
Пасля грамадзянскай вайны краіна Саветаў прыступіла да аднаўлення разбуранай гаспадаркі. За гады вайны зменшылася колькасць рамесных прадпрыемстваў, рэзка скараціліся пасяўныя плошчы, знізілася ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы.
13 верасня 1921 г. адбылася канферэнцыя беспартыйных рабочых, сялян і чырвонаармейцаў Горацкага раёна, якая «...адобрыла лінію, узятую Савецкай уладай у галіне эканамічнай палітыкі ў напрамку ўсёй рэарганізацыі народнай гаспадаркі».
У пачатку лістапада 1921 г. старшынёй Горацкага павятовага выканкома быў выбраны М. М. Галадзед, які пазней стаў сакратаром ЦК КПБ і Старшынёй Савета Народных Камісараў. Ён паставіў задачу: рэарганізаваць павятовы выканком, «зрабіць яго больш гібкім, менш колькасным і больш праца-здольным».
У гэты час у Горках ствараюцца прафсаюзы харчавікоў, будаўнікоў, работнікаў дзяржаўных органаў, асветы і аховы здароўя. У 1921 - 22 гг. у павеце асобная ўвага ўдзялялася аказанню дапамогі галадаючаму насельніцтву Паволжа. Арганізоўваліся зборы грошай і каштоўнасцей, праводзіліся суботнікі і нядзельнікі, а заробак пералічваўся ў фонд галадаючых. Некалькі дзесяткаў дзяцей былі прыняты ў дзіцячыя дамы Горак і павета.
Горацкі павятовы РКСМ звярнуўся да камсамольцаў і моладзі горада і павета з заклікам збіраць сродкі для галадаючых. Пры кожнай камсамольскай ячэйцы была арганізавана камісія па аказанню дапамогі галадаючым. Камсамольцы горада і павета (а іх тады было 275) збіралі харчаванне, грошы, адзенне.
Павятовы камітэт РКСМ у гэты перыяд узначальваў Мацвей Паўлючкоў, ураджэнец вёскі Валынцава. У 1920 г. пасля заканчэння школы 2-й ступені (такую назву мела сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў першыя гады пасля рэвалюцыі) ён стаў студэнтам першага набору Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У канцы 1921 г. ён захварэў на туберкулёз. У 1924 г. Мацвея Паўлючкова не стала.
Першы павятовы з’езд камсамола адбыўся летам 1919 г. у Горках. Сюды з’ехаліся дэлегаты з Дуброўна, Копысі, Лядаў, Раманава. Усяго прысутнічала 25 дэлегатаў.
У 1922 - 23 гг. аднавілі працу нацыяналізаваныя ў 1918 г. лесапільныя прадпрыемствы ў вёсках Ліхачова, Зубры, лесапільнае і мукамольнае прадпрыемства ў в. Цімохаўка, вінакурні ў былых маёнтках Копцеўка і Раманава (Леніна).
Да канца 1923 г. аднавілі 186 прамысловых і рамесных прадпрыемстваў, дзе працавала 885 чалавек. Развіццю эканомікі Горак садзейнічала заканчэнне будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша - Унеча. У трох кіламетрах ад горада была пабудавана чыгуначная станцыя - Беларускія Горкі, якой пазней прысвоілі імя С. Дз. Пагодзіна.
У Горках і павеце працавала 240 школ 1-й ступені і 13 - 2-й, усяго навучалася каля 17 тыс. вучняў, 3 дзіцячыя сады на 150 месц і 5 дзіцячых дамоў на 127 чалавек. Для дарослых былі адкрыты 2 вячэрнія школы.
Новае жыццё наладжвалася і ў вёсцы. Для сялян адкрыліся аграпункты з шасцю доследнымі ўчасткамі і 13 пракатных станцый. Дзейнічала 28 камун і арцелей, 10 саўгасаў. Адным з першых на тэрыторыі павета быў саўгас «Леніна», арганізаваны ў 1918 г. на базе былога маёнтка Раманава. У 1923 г. у якасці шэфскай дапамогі ад У. I. Леніна сюды быў прысланы трактар «Фардзон», які стаў першым у Горацкім павеце. У 1934 г. саўгас налічваў 6 трактароў. У 1926 г. у раёне працавалі саўгасы «Леніна», «Горкі», «Іванова».
3 ліпеня 1922 г. Горкі і павет ува ходзілі ў склад Смаленскай губерні. 3 сакавіка 1924 г. быў выдадзены дэкрэт аб перадачы БССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Горацкі павет увайшоў у склад Аршанскай акругі.
Да гэтага часу працоўныя Горак дабіліся значных поспехаў у аднаўленні народнай гаспадаркі. Стала даваць ток электрастанцыя. У дамах загарэлася электрычнае святло. Пачаў дзейнічаць цагельны завод, прадукцыя якога была вельмі патрэбна гораду. Па пуцёўцы камсамола на прадпрыемства прыйшоў працаваць Іван Якубоўскі - будучы маршал, двойчы Герой Савецкага Саюза. Аб гэтым перыядзе свайго жыцця ён успамінае ў кнізе «Земля в огне».
Горацкі раён утвораны 17.7.1924 г. у Аршанскай акрузе (да 26.7.1930 г.). 3 15.1.1938 г. у Магілёўскай вобласці. 20.8.1924 г. падзелены на 12 сельсаветаў: Горацкі, Гарадзецкі, Горскі, Кацялёўскі, Красулінскі, Ленінскі, Любіжскі, Паленскі (Паленкаўскі), Панкратаўскі, Паршынскі, Сенькаўскі, Чашніцкі. 2.1.1925 г. Гарадзецкі сельсавет перайменаваны ў Ходараўскі. 21.8.1925 г. утвораны Казіміраўскі, Каменкаўскі (Каменскі), Асталопаўскі сельсаветы; ліквідаваны Горацкі сельсавет; перайменаваны сельсаветы: Красулінскі - у Шарыпскі, Паленскі (Паленкаўскі) - у Ліхачоўскі, Сенькаўскі - у Рэкценскі (Ракцянскі), Чашніцкі - у Макараўскі, 24.9.1926 г. зноў перайменаваны сельсаветы: Ліхачоўскі - у Паленскі (Паленкаўскі), Рэкценскі (Ракцянскі) - у Сенькаўскі. У 1931 г. гэтым сельсаветам зноў вернуты іх назвы. У 1927 г. ліквідаваны Ходараўскі сельсавет; 25.3.1931 г. Казіміраўскі сельсавет уключаны ў Горацкую гарадскую мяжу, 11.7.1931 г. сельсавет ліквідаваны. 8.7.1931 г. да раёна далучаны Бельскі (Кішчыцкі), Гасподаўскі (Трылесінскі), Гарадзецкі, Дрыбінскі, Кледнявіцкі, Карэбскі, Пакуцьенскі, Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсаветы ліквідаванага Дрыбінскага раёна, Маслакоўскі сельсавет ліквідаванага Копыскага раёна, Пячонкаўскі сельсавет ліквідаванага Раснянскага раёна. 25.7.1931 г. далучаны Чэрнеўскі сельсавет Чавускага раёна, Пячонкаўскі сельсавет перададзены Мсціслаўскаму раёну. 5.9.1931 г. далучаны Жданавіцкі сельсавет Чавускага раёна. 20.11.1934 г. Асталопаўскі сельсавет перайменаваны ў Варашылаўскі. 12.2.1935 г. Бельскі (Кішчыцкі), Гарадзецкі, Гасподаўскі (Трылесінскі), Дрыбінскі, Жданавіцкі, Карэбскі, Кледнявіцкі, Пакуцьенскі, Чэрнеўскі, Чурылаўскі (Студзянецкі) сельсаветы перададзены зноў утворанаму Дрыбінскаму раёну.
15 ліпеня 1924 г. на 2-й сесіі ЦВК БССР быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяржаўнай палітыцы. У дзяржаўных, прафсаюзных, кааператыўных і навучальных арганізацыях Горацкага раёна пачалася праца па пераходу на беларускую мову.
3 архіўных матэрыялаў вядома, што ўжо ў 1925 г. партыйныя і савецкія органы пачалі весці справаводства на беларускай мове, на ўсіх установах з’явіліся шыльды на беларускай мове.
Паспяхова праходзіла беларусізацыя ў навучальных установах. Ужо ў 1927 г. больш чым палова агульнаадукацыйных школ раёна працавалі на беларускай мове.
Асабліва вялікія поспехі былі зроблены ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе ў 1925 г. была створана кафедра беларускай мовы, літаратуры і гісторыі. 3 1 лютага 1926 г. яе ўзначальваў пісьменнік М. I. Гарэцкі. Разам з ім працавалі Ю. П. Гаўрук, у 6удучым вядомы паэт і перакладчык, і П. В. Мядзёлка, заслужаная дзяячка культуры Беларусі. Ю. П. Гаўрук у «Запісках Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі» пісаў, што заняткі па беларускай мове, літаратуры і гісторыі праводзіліся на двух першых курсах усіх факультэтаў. На першых курсах выкладалася беларуская мова, літаратура і гісторыя, на другіх чытаўся курс лекцый па новай (паслякастрычніцкай) літаратуры.
Выкладчыкі гэтай кафедры рэдагавалі навуковыя «Запіскі акадэміі», якія выходзілі на беларускай мове, кіравалі тэрміналагічнымі камісіямі, што былі створаны на кожным факультэце, рэцэнзіравалі дыпломныя работы, напісаныя па-беларуску. Пры кафедры плённа працаваў гурток беларускай культуры і хор. Вялікая бібліятэчка беларускай літаратуры была створана пры кабінеце кафедры.
Напружаная праца кафедры на чале з М. I. Гарэцкім пачала даваць добры плён. У справаздачы рэктара акадэміі М. Ц. Козырава за 1927 г. адзначалася, што амаль 60 % прафесараў і дацэнтаў і 90 % асістэнтаў вялі заняткі па-беларуску. На беларускую мову было пераведзена ўсё справаводства. Планавалася ўвесці і дзяржаўныя экзамены па беларускай мове і літаратуры.
Вялікая праца па беларусізацыі праводзілася філіяй «Маладняка», шырокае развіццё атрымала краязнаўства.
Такім чынам, у сярэдзіне 1920-х гадоў прыхільнасць да беларускай мовы лічылася за гонар. Але ў 1930-я гады гэта трансфармавалася ў сваю процілегласць. Неабгрунтавана рэпрэсіраваны былі М. Гарэцкі, Ю. Гаўрук, асудзілі таксама і С. Фаміна.
У 1925 г. у Горках быў арганізаваны камбінат, які аб’ядноўваў электрастанцыю, жывёлабойню і млын. Працавалі два лесапільныя і адзін скураны заводы, на тэрыторыі раёна дзейнічала Якаўлевіцкая суконная фабрыка, у той час адзіная ў Беларусі.
Адраджаліся традыцыйныя промыслы: шавецкі, сталярны, ганчарны. У 1925 г. тут працавалі ўжо 83 прадпрыемствы. Вырабы горацкіх рамеснікаў экспанаваліся на кустарнай сёльскагаспадарчай выставе, у якой прынялі ўдзел усе саюзы саматужнікаў і 435 сялянскіх гаспадарак.
Паступова развіваўся прыватны і кааператыўны гандаль. У горадзе і павеце было створана больш за 100 кааператываў.
У 1930 г. працавалі торфараспрацоўчая арцель «Сысоўка» (в. Сысоева), торфзавод «Чапялінка», Самадумскі лесапільны завод, Шарыпскі льнозавод, маслазаводы ў в. Любіж, мяст. Горы, мяст. Леніна, піваварнае прадпрыемства ў в. Леніна. 3 1924 г. дзейнічаў Ліхачоўскі льнозавод. У 1935 г. у раёне на тэрыторыі калгасаў і саўгасаў працавалі 39 млыноў, 74 кузні па рамонту сельскагаспадарчага інвентару, 2 бандарныя і 1 шавецкая майстэрні.
Да пачатку 40-х гадоў дала ток першая гарадская электрастанцыя, быў пабудаваны новы цагельны завод. Да 1934 г. у раёне дзейнічала 8 заводаў і 6 прамысловых арцелей, дзе працавала 5700 чалавек. У 1940 г. гэтымі прадпрыемствамі было выраблена 2,5 млн штук цэглы, 27 тыс. тон торфу, 7130 пар абутку, 5319 т хлебабулачных вырабаў.
Фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі каштавала неверагоднага напружання сіл рабочых горада і раёна. Адным з метадаў уцягнення рабочых у фарсіраваную індустрыялізацыю было сацыялістычнае спаборніцтва за датэрміновае выкананне пяцігадовых планаў. Яно ахапіла ўсе прадпрыемствы, прамысловыя арцелі і ўстановы. Раённая газета «Ленінскі шлях» друкавала прозвішчы ўдарнікаў працы. Увесь раён ведаў I. А. Вярбіцкага - рабочага цэха цагельнага завода, А. В. Котава - лесаруба, М. Н. Кунцакову - работніцу швейнай арцелі, Н. К. Бальцава - рабочага хлебазавода.
Пачалася калектывізацыя. Яна праходзіла ў складаных абставінах. 3 аднаго боку, былі парушаны прынцыпы добраахвотнасці, каля тысячы сялян былі падвергнуты раскулачванню незаконна. У час раскулачвання, пад якое часта траплялі і сераднякі, забіраўся жывы і мёртвы інвентар, да новых калгасаў бясплатна пераходзіла жыллё і вытворчыя будынкі. 3 другога боку, некаторыя заможныя сяляне не здавалі паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, нават забівалі вясковых актывістаў.
У калгас вёскі Ермалоўка ўступіла спачатку 10 чалавек, старшынёй выбралі 25-гадовага Ігната Лосева. За чатыры гады сяляне стварылі калгас, які быў адным з перадавых. Ігнат вучыў грамаце непісьменных сялян. Аднак у 1935 г. Ігнат Антонавіч і яго жонка Алена Данілаўна Мядзведская былі забітыя па-зверску. Выпадкова засталіся жывымі дзеці - сядзелі пад сталом.
Тым не менш калектывізацыя ў раёне працягвалася. I калі ў маі 1931 г. у раёне налічвалася 106 калгасаў, то ў 1934 г. іх лічба складала 250. Амаль усе сяляне былі ўцягнуты ў калгасы.
У гэты час на горацкія палі прыйшлі трактары. У лістападзе 1930 г. у Горках была створана МТС. Да лютага 1931 г. у ёй было 40 трактароў і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. МТС абслугоўвала 76 калгасаў і сельскагаспадарчых камун 8 сельсаветаў. Пазней у раёне былі створаны (1935 - 36 гг.) Ленінская, Горская, Паленкаўская (Ліхачоўская) МТС (ліквідаваны ў 1957 - 58 гг.). На курсах маладых рулявых навучалася 114 калгаснікаў, 16% з іх былі жанчыны. Пры МТС працавалі курсы па падрыхтоўцы брыгадзіраў. Палітаддзел станцыі выпускаў газету «За бальшавіцкія калгасы».
Некаторыя калгасы даказвалі сваю перавагу перад уласнымі гаспадаркамі. Напрыклад, гадавы даход бедняка да ўступлення ў калгас «Таварыш» вёскі Жаўлачоўка складаў 175 руб., серадняка - 350, а калі была арганізавана гаспадарка, даход калгасніка склаў 437 рублёў.
Як і ў горадзе, масавая агітацыя і прапаганда партыі садзейнічала разгортванню ў вёсцы сацыялістычнага спаборніцтва.
10 чэрвеня 1933 г. адбыўся першы раённы злёт калгаснікаў-ударнікаў, які падвёў вынікі сацыялістычнага спаборніцтва і намеціў шляхі яго далейшага развіцця. Пасланцы Горацкага раёна прымалі ўдзел у рэспубліканскім з’ездзе калгаснікаў-ударнікаў у Мінску.
У тую пару на ўвесь раён было шырока вядома імя Д. С. Каравосавай, якая ўстанавіла ў 1934 г. рэкорд па церабленню льну. Першай у раёне яна была ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».
Актыўна ў пераўтварэннях вёскі ўдзельнічала горацкая моладзь. 20 членаў ЛКСМБ сталі старшынямі калгасаў, 96 брыгадзірамі, 46 - загадчыкамі малочнатаварных фермаў. Камсамольцы былі ініцыятарамі стварэння калгасаў «Чырвоная змена» вёскі Асінаўка і «Калгаснік Беларусі» ў Міхайлавічах.
Вясной 1931 г. у горадзе была адкрыта маладзёжная доследная сельскагаспадарчая станцыя. Яна заклала ў калгасах 8 доследных дзялянак пад яравыя культуры.
У ходзе калектывізацыі змянялася сялянская псіхалогія. 3 аднаго боку, пачалі фарміравацца калектыўныя адносіны да працы. 3 другога - пачаўся працэс адчужэння сялян ад зямлі, ад сялянскай працы.
Адбываліся змены і ў культурным жыцці горада і раёна. Перш за ўсё адкрываліся новыя школы і хаты-чытальні, бібліятэкі. У 1924 г. у горадзе і павеце працавала 2 сямігодкі, 32 пачатковыя школы, 4 бібліятэкі. У горадзе адчыніліся дзіцячыя яслі і сады, дзіцячая амбулаторыя. У павеце выдавалася газета. Спачатку яна называлася «Известия», затым «Луч Интернационала». 3 1925 па 1929 г. газета ў Горках не друкавалася і зноў пад назвай «Ленінскі шлях» пачала выходзіць з 1930 г.
Развіваўся сельскагаспадарчы інстытут, які ў жніўні 1925 г. быў ператвораны ў акадэмію. На ўрачыстым сходзе прысутнічалі народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас, выступілі перад будучымі спецыялістамі сельскай гаспадаркі.
Далейшае развіццё атрымала ахова здароўя. Горацкая раённая бальніца лічылася адной з лепшых у Магілёўскай вобласці. У 1940 г. галоўнаму ўрачу раёна А. I. Татарскай адной з першых у рэспубліцы было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач БССР».
У 1940 г. у Горках і раёне працавалі 50 пачатковых, 10 сярэдніх і 11 сямігадовых школ.
30-я гады. 3 аднаго боку - поспехі ў эканоміцы, культуры, з другога - бюракратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, масавыя рэпрэсіі. Пад іх колы трапілі многія жыхары Горацкага раёна. Сярод іх былы рэвалюцыянер А. Фабрыстаў, рабочы М. Гладкі, пісьменнік В. Каваль, калгаснік М. Цельпухоўскі, святар .Ф. Глінскі, студэнтка БСГА М. Прэс, выкладчык БСГА В. Аксельрод і інш.
Ніхто не адчуваў сябе ў поўнай бяспецы. Ніхто, кладучыся спаць, не ведаў, ці можа пазбегнуць начнога арышту. Нікому не было літасці. Герой рэвалюцыі і яе вораг, стары бальшавік і беспартыйны, калгасны селянін і народны камісар, рабочы і інтэлігент, - усе былі роўныя перад дэспатызмам улады.
Вясной 1935 г. НКУС былі арыштаваны шэсць студэнтаў аграхімфака сельгасінстытута. Яны абвінавачваліся ва ўдзеле ў віктарыне, пераказах палітычных анекдотаў, амаральных учынках.
Але недаказанасць віны і палітычная галадоўка аднаго з арыштаваных выратавала іх ад пакарання.
Сярод крымінальных спраў значную частку складалі так званыя сялянскія справы. Калі на адказных партыйных і савецкіх работнікаў, военачальнікаў улікі фабрыкаваліся больш-менш дасканала, то на радавых «ворагаў народа» супрацоўнікі НКУС гэтым сябе не абцяжарвалі. Парушэнне норм закона было звычайнай з’явай. Большасць крымінальных спраў, звязаных з «контррэвалюцыяй», не ўзбуджаліся, людзей арыштоўвалі без усякіх санкцый і адразу ж прад’яўлялі абвінавачванне.
Летам 1937 г. была раскрыта «контррэвалюцыйная трацкістская арганізацыя», у якую ўваходзілі восем жыхароў Горацкага раёна. У віну ім ставілася тое, што яны ў размове паміж сабой шкадавалі аб расстрэле «ворагаў народа» Тухачэўскага і Убарэвіча. Траім гэта размова каштавала жыцця, пяцёра былі пазбаўлены волі на 10 год кожны.
1941 год. Матэрыялы раённай газеты «Ленінскі шлях» ад 22 чэрвеня адлюстроўвалі мірную стваральную працу рабочых, калгаснікаў і служачых. Перадавы артыкул заклікаў арганізавана і своечасова правесці падрыхтоўку да новага навучальнага года ў школах. Газета расказвала аб поспехах меліяратараў раёна, аб калгасе «Шлях сацыялізму».
А ўдзень 22 чэрвеня жыхары горада і раёна даведаліся аб тым, што пачалася вайна.
У. Ліўшыц.