2000

сакавік
Арганізацыю і змест эксперыментальнай работы ўстаноў адукацыі Горацкага раёна па праграме “Сельская школа” вывучалі прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскага інстытута павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Госці адзначылі сістэмнасць у распрацоўцы мадэлі эксперыментальнай школы і высокі ўзровень работы школ раёна.
15-17 сакавіка
У Горках на базе БСГА прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па праблемах адукацыі і выхавання ў сельскагаспадарчых навучальных установах. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі, Даніі.
31 сакавіка
На базе Горацкага ільнозавода адбылася рэспубліканская нарада па ільнаводству. Нарада прайшла пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер- міністра Рэспублікі Беларусь А.А. Папкова.
5 красавіка
Адбылася суустрэча жыхароў горада Горкі з першым сакратаром ЦК ПКБ С.І. Калякіным.
май
У Горках адбылося пасяджэнне рэспубліканска аператыўнага штаба па пытаннях актывізацыі веснавой сяўбы і стану жывёлагадоўлі пад кіраўніцтвам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.А. Папкова.
30 мая
На 7-й сесіі раённага Савета дэпутатаў 23 склікання разгледжана пытанне аб утварэнні новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Горацкага раёна – Ходараўскага сельскага Савета.
22 чэрвеня
На базе Горацкага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада спецыялістаў па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы.
22 ліпеня
На сходзе калгаснікаў калгаса “Праўда” прынята рашэнне аб далучэнні гаспадаркі да суседняга саўгаса-камбіната “Горкі”.
жнівень
Горкі наведаў міністр гандлю П.А. Казлоў і старшыня Белкаапсаюза В.С. Уладыка. Госці пабывалі ў магазінах “Цэнтральны”, № 7, фірменны Магілёўскага мясакамбіната, “Ивушка”, “Забота”, “Лакамка”, “Кулінарыя”, “Вояж”, “Пельменная”, а таксама магазіны ў вёсках Леніна і Рудкаўшчына.
16 жніўня
Горацкі раён з рабочым візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. У складзе рабочай групы былі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта М. Мясніковіч, міністр сельскай гаспадаркі рэспублікі В. Папоў, старшыня аблвыканкама М. Дражын. Прэзідэнт наведаў племсаўгас імя Чкалава, ААТ “Горацкі элеватар”.
верасень
Адбылося наваселле аддзела аховы. Новы будынак размяшчаецца па вуліцы Якубоўскага.
6 кастрычніка
На тэрыторыі БСГА, каля інтэрната № 12 адбылася закладка юбілейнага сквера ў гонар 160-годдзя ўстановы.
13 кастрычніка
Адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай 34-му рэктару БСГА , акадэміку АН РБ і РАСГА Сяргею Іванавічу Назараву.
Тэлефанізаваны пасёлкі Камаровічы і Старынка.
Снежань
Даярка племсаўгаса імя Чкалава Г.Ц. Радзькова надаіла ад кожнай каровы па 7005 кг малака і стала адзінай у раёне “сямітысячніцай”.

2001

студзень
Упраўленне па фізічнай культуры і спорту Магілёўскага аблвыканкама прысвоіла спартсменам з Горак Арсену Аджыеву і Віктару Цітовічу (вольная барацьба), Аляксандру Бяззубенку, Дзмітрыю Кудраўцаву, Ганне Пятровіч (конны спорт) званне кандыдата ў майстры спорту.
22 люты
Рашэннем Магілёўскага аблвыканкама скасаваны Будскі сельскі Савет. Вёскі Будскога сельскага Савета далучаны да Горацкага сельскага Савета.
3 сакавіка
У Горках правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Андрэевіч Папкоў.
29 сакавіка
Горацкі раён з рабочым візітам наведаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь М.І. Русы. Ён сустрэўся са студэнтамі БДСГА і правёў нараду ў Горацкім райвыканкаме.
красавік
Адкрыты Горацкі цэнтр карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі.
10 чэрвеня
На базе Горацкага элеватара прайшоў рэспубліканскі семінар па пытанні прыёмкі зерня новага ўраджаю ў экстрэмальных умовах.
ліпень
Студэнт 3-га курса аграэкалагічнага факультэта БДСГА Аляксей Бярговін стаў пераможцам чэмпіяната Кубка Беларусі па поліатлону і выканаў нарматыў майстра спорту.
15 жніўня
У Горках правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспубліі Беларусь, старшыня праўлення АСБ “Беларусбанк” Надзея Андрэеўна Ермакова.
жнівень
Горкі наведаў прадстаўнік АБСЕ Марк Дзілен па пытанні датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 9 верасня.
5 верасня
У раёне чыгуначнага вакзала ў Горках адкрыўся магазін “Прывакзальны” індывідуальнага прадпрымальніка Ю. В. Суніцына.
9 верасня
Адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Лукашэнку прагаласавала 79,9% выбаршчыкаў Горацкага раёна.
12 кастрычніка
Ва ўрачыстасцях, прысвечаных 58-й гадавіне бітвы пад Леніна прымалі ўдзел дэлегацыя Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь на чале з выконваючым абавязкі пасла Марэкам Бучка, дэлегацыя Канвента польска-беларускага пагаднення на чале з яго старшынёй Марыянам Вальчыкам, дэлегацыя Смаленскай вобласці на чале з намеснікам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе В.І. Дзянікіным.
30 кастрычніка
Прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Роберт Рачыньскі, старшыня Фонду імя Стэфана Баторыя Агнешка Камароўская і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзарый Карпіньскі перадалі ў дар БДСГА 383 кнігі на польскай мове.
2-3 лістапада
Адбыўся ІІ з’езд настаўнікаў Беларусі, дэлегатамі якога былі настаўніца гімназіі № 1 г. Горкі Надзея Дзмітрыеўна Асіповіч, выхавацель дзіцячай дашкольнай установы № 5 г. Горкі Людміла Яўгенаўна Фісунова, начальнік упраўлення адукацыі Ігар Уладзіміравіч Воран, дырэктар Горацкага педагагічнага вучылішча С.Б. Пянчанскі.
1 снежня
Рашэннем Горацкага райвыканкама вытворчае аб’яднанне ЖКГ было далучана да былога ПРБУ. Новая структура стала называцца ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Камунальнік”, якім кіруе М.М. Нікіценка.

2002

студзень
Польскі горад Гарволін стаў пабрацімам Горак.
люты
Павары Горацкага рэстараннага комплексу “Парнас” Гарбаценка Галіна Васільеўна, Жукоўская Тамара Віктараўна і Махрачова Надзея Уладзіміраўна занялі першае месца ў рэспубліканскім конкурсе ў намінацыі “Беларуская нацыянальная кухня”.
май
Горацкі філіял АСБ “Беларусбанк” першым у Горках прапанаваў сваім кліентам абслугоўванне 24 гадзіны ў суткі. Гэта стала магчымым з устанаўлення банкамата.
чэрвень
Саўгас “Усход” далучаны да племзавода “Леніна”.
1 чэрвеня
У Горках на перакрыжаванні вуліц Якубоўскага і Заслонава ўстаноўлены сонечныя часы. Аўтар ідэі – дырэктар ВА “Цеплавая энергетыка” С. П. Гардзееў. Непасрэдныя яе выканаўцы – лепшыя спецыялісты ВА “Цеплавая энергетыка” пад кіраўніцтвам начальніка вытворчага аддзела К.П. Сойкіна.
3 чэрвеня
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч наведаў з рабочым візітам БДСГА. Ён прыняў удзел у расшыраным пасяджэнні вучонага савета акадэміі, на якім былі разгледжаны пытанні, звязаныя з заканадаўчым забеспячэннем развіцця АПК, падрыхтоўкай спецыялістаў для работы ў новых умовах АПК.
6 чэрвеня
На базе Горак прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Г. Навіцкага. Яго ўдзельнікі наведалі саўгас-камбінат “Горкі”, вучгас БДСГА імя Чкалава, БДСГА.
ліпень
Дэлегацыя Горацкага раёна ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Т.І. Шкапцова і дырэктара МШК № 2 Н.Г. Ануфрыевай наведалі з рабочым візітам Рэспубліку Казахстан. Яны пазнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Атбасарскага раёна Акмолінскай вобласці. У выніку візіту было падпісана пагадненне аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве паміж Горацкім і Атбасарскім раёнамі.
12 ліпеня
Горацкі раён наведаў з рабочым візітам міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь П.І. Брыгадзін. Ён пабываў у МШК № 1, Добраўскай сярэдняй школе, меў гутарку з кіраўніцтвам школ горада.
2-4 жніўня
У Рэспубліканскім цэнтры коннага спорту “Ратамка” адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па пераадоленні перашкод (канкур). Спартсмен Горацкай ДЮСШ Ігар Васільеў выйграў Кубак Чэмпіяната Беларусі і стаў чэмпіёнам краіны 2002 года.
13 жніўня
У Горках пачала працаваць сотавая сувязь. Першым аператарам стала кампанія VELCOM. Каб падключыцца да мабільнай тэлефоннай сеткі патрэбна звярнуцца ў адну з кампаній аператара ў Магілёве, ці ў Оршы.
18 жніўня
Дэлегацыя Атбасарскага раёна Акмолінскай вобласці Казахстана ў складзе кіраўніка раёна Ергегалі Тэміргаліевіча Есенжолава, дырэктара ТАА “Атбасарскі газ” Рауфа Гарыфавіча Муратава і бізнесмена Валерыя Аляксандравіча Сіліча наведала з візітам Горацкі раён.
верасень
У Мінску адбыўся пазачарговы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яго дэлегатамі былі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ліна Аляксандраўна Саенка, старшыня прафкама выкладчыкаў БДСГА У.М. Латушкін і прафгрупорг калгаса “Аўсянка” В.В. Кавалёва.
лістапад
Горкі наведала група супрацоўнікаў Расійскай Акадэміі навук, якая цікавілася праблемамі этнаграфіі памежных раёнаў нашых дзвюх краін, беларускім фальклорам і абрадавымі святамі. Вучоныя наведалі СШ № 4.
Дэлегацыя Горацкага раёна ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Н.В. Карнеевай, дырэктара СШ № 4 І.М. Жука і старшыні райспажыўсаюза А.А. Ганчарова пабывалі з візітам у польскім горадзе-пабраціме Гарволіне.
Здадзены ў эксплуатацыю корпус № 16 БДСГА.
1 лістапада
У БДСГА адкрыўся новы факультэт – факультэт бізнесу і права.
1-3 лістапада
Рустам Аджыеў, студэнт БДСГА заняў першае месца ў сваё вагавай катэгорыі (да 69 кг) у адкрытым рэспубліканскім турніры па вольнай барацьбе “Памяці ганаровага грамадзяніна г. Магілёва М.Ф. Каралёва” і быў прадстаўлены да прысваення звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

2003

люты
У рамках рэфармавання АПК змяніў свой статус калгас “Шлях Леніна”. Ён рэфармаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Маслакі” і перададзены ў арэнду сялянска-фермерскай гаспадарцы “Анікавічы”.
сакавік
У аддзяленні пералівання крыві Горацкай раённай бальніцы прымянілі новы метад у донарстве – плазмаферэз.
5 сакавіка
У Горках адбыўся абласны семінар па пытаннях рэфармавання АПК. У ім прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання А.Н. Рубанік, намеснік дырэктара інстытута Нацыянальнай акадэміі Рэспублікі Беларусь В.І. Бельскі, старшыня аблвыканкама Б.В. Батура.
красавік
Пад праект развіцця валанцёрскага руху “Добрыя сэрцы” Горацкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва амерыканскі фонд CAP (Каунтэрпарт) выдзеліў грант у памеры 2 000 $.
Міжнародны аддзел кампаніі “Business Initiative Directions” прыняў рашэнне ўзнагародзіць ДЛГУ “Горацкі лясгас”. Яму прысуджана ўзнагарода WGC “Міжнародная Залатая Зорка за якасць”.
4 красавіка
У Горках адбыўся студэнцкі фестываль сатыры і гумару. Ён праводзіўся па ініцыятыве рэдакцыі часопіса “Вожык” і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама і мясцовай улады. Сярод ганаровых гасцей фестывалю былі намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С. Ананіч, першы прарэктар БДСГА В.С. Сяргееў, намеснік старшыні аблвыканкама А.Ц. Глаз. У ім таксама прынялі ўдзел сталічныя пісьменнікі-сатырыкі Уладзімір Ліпскі, Павел Місько, Уладзімір Марук, Анатоль Зэкаў, Рыгор Яўсееў, Павел Саковіч, галоўны рэдактар сатырычнага часопіса “Вожык” Алесь Пісьмянкоў і украінскі паэт-перакладчык Валерый Стралко.
21 мая
Па ініцыятыве Беларускага саюза журналістаў у Горках адбыўся занальны творчы семінар “Шляхі павышэння эфектыўнасці регіянальнага друку”. У ім прынялі ўдзел старшыня Беларускага саюза журналістаў Л.С. Екель, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня” З.К. Прыгодзіч, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ А.К. Свароба.
верасень
Выйшаў з друку першы нумар навуковага часопісу “Веснік Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі”.
9 верасня
Горацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб рэарганізацыі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Згодна гэтаму дакументу УКП “Жыллёва-камунальная гаспадарка “Леніна”, УКП “Жыллёва-эксплуатацыйная служба” і камунальнае УВП “Горацкі жыллёва-эксплуатацыйны участак” рэарганизаваны шляхам далучэння да УКВП “Камунальнік”.
Горацкае УКП “Водаканал” рэарганізавана шляхам далучэння яго да УКП “Цеплавая энергетыка”.
16 верасня
У рабоце сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прыняла ўдзел дэлегацыя Горацкага раёна, якую ўзначальвалі старшыня раённага выканаўчага камитэта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.М. Анікееў і старшыня раённага Савета дэпутатаў I.А. Халява. У складзе дэлегацыі былі таксама дэпутаты абласнога Савета М.М. Кандраценка, раённага – Р.У. Пруднікава, сельскага – У.I. Цербаў.
10 кастрычнiка
У Горацкім раёне адбылася выязная калегія Мінсельгасхарчу па пытанні пераводу грамадскага пагалоўя жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне. Калегію ўзначальваў міністр сельскай гаспадаркі З. К. Ломаць.
28 кастрычніка
На базе БДСГА адбыўся міжнародны семінар па праблеме “Тэхналогія, селекцыя і арганізацыя вядзення свінагадоўлі і жывёлагадоўлі”. З дакладамі выступалі нямецкія эксперты па пытаннях аховы праў спажыўцоў і сельскай гаспадаркі Брандэнбурга.
29-30 лістапада
На базе БДСГА адбылася рэспубліканская нарада на якой разгледжаны вынікі работы ўстаноў адукацыі Мінсельгасхарчу за 2002-2003 гг. і задачы на 2003-2004 навучальны год. У нарадзе ўдзельнічалі работнікі Дэпартаменту адукацыі, навукі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, рэктары і першыя прарэктары ВНУ, дырэктары сярэдніх спецыяльных устаноў, дырэктары вучэбных цэнтраў. У рабоце нарады прыняў удзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання З.К. Ломаць.
снежань
БДСГА па запрашэнні рэктарата наведала дэлегацыя Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Стэфанам Шмілеўскім.
">Раённы вузел электрычнай сувязі замяніў каардынатную аўтаматычную тэлефонную станцыю на сучасную АТСЭ Si-2000 пятай версіі з ёмістасцю 10 000 нумароў.

2004

Горацкі раён дзеліцца на 12 сельскіх Саветаў, у склад якіх уваходзіць 172 населеных пункта. Насельніцтва раёна складае 53,8 тысячы чалавек, у т.л. 33 тысячы – у горадзе. У раёне налічваецца 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 24 фермерскія гаспадаркі. Прамысловасць прадстаўлена 12 прадпрыемствамі. У будаўнічым комплексе працуе 11 будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацый.
22 студзеня
Горкі наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Георгій Іванавіч Кузняцоў. Мэта яго прыезду знаёмства з ходам рэфармавання структуры ведамства.
6 красавіка
Урадавая дэлегацыя Арменіі наведала БДСГА. Рэктарам Армянскай сельгасакадэміі А.П. Тарвердзянам і рэктарам БДСГА А.Р. Цыганавым падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі.
верасень
Адкрыты новы магазін Горацкага райпа “Ясень”, што па праспекту Інтэрнацыянальнаму.
Па выніках уборкі зернавых раён упершыню за сваю гісторыю перавысіў 100-тысячны намалот зярна пры таксама небывалай сярэдняй ураджайнасці больш чым у 42 ц з гектара.
1 верасня
На адміністрацыйным корпусе БДСГА адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць пра былога прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Савелія Макаравіча Кукраша.
10 верасня
Прынята рашэнне аб адкрыцці на базе Горскай сельскай участковай бальніцы бальніцы сястрынскага ўходу.
1 кастрычніка
Жыхары пасёлка Леніна атрымалі прыродны газ.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Горскай сельскай бальніцы сястрынскага ўходу.
18 кастрычніка
У Горках і раёне адбыліся рэспубліканскі рэферэндум і выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За дазвол Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку прадставіць сваю кандыдатуру на чарговых выбарах высказалася 92,7% выбаршчыкаў.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абрана Асмалоўская Таццяна Сяргееўна. За яе прагаласавалі 66,6% выбаршчыкаў.
3 снежня
На базе БДСГА адбылася рэспубліканская нарада з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання М.А. Папкова, першага намесніка старшыні аблвыканкама А.А. Дубко, кіраўнікоў жывёлагадоўчай галіны вобласці і раёнаў, начальнікаў райсельгасупраўленняў, вучоных заатэхнічных кафедр БДСГА і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.
15 снежня
Горкі з рабочым візітам наведаў старшыня федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. П. Козік. Ён прыняў удзел у прафсаюзнай канферэнцыі выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДСГА, таксама наведаў дзіцячы сад “Казка”, Горацкае экскурсійнае бюро.
18 снежня
Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 160-годдзю РУП “Вучгас БДСГА”. На ўрачыстасцях прысутнічалі госці з рэспублікі, вобласці і Расійскай Федэрацыі.

2005

1 студзеня
Па стане на 1.01.2005 г. жыллёвы фонд раёна прадстаўлены памяшканнямі агульнай плошчай 1124 тыс. кв.м. і налічвае 20705 кватэр. З іх 11165 кватэр агульнай плошчай 607,7 тыс. кв.м. знаходзяцца ў горадзе, 9536 – на вёсцы. Забяспечанасць жыллём у сярэднім па раёну ў разліку на аднаго жыхара дасягнула 21,6 кв.м., у т.л. у горадзе – 18,9 кв.м., у сельскай мясцовасці – каля 25 кв.м.
красавік
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь падвёў вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2004 год. Сярод гарадоў трэцяй катэгорыі Горкам прысуджана першае месца, а сярод населеных пунктаў пятай катэгорыі наш песёлак Леніна таксама быў у ліку лепшых.
Каманда юных хакеістаў Горацкага раёна “Сокал” стала пераможцай рэспубліканскага турніру “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод каманд хакеістаў старэйшага школьнага ўзросту.
20 красавіка
ААТ “Прэма” наведаў міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь А. М. Русецкі. На сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства абмяркоўваліся варыянты вываду калектыва з фінансавага і вытворчага тупіка.
21 красавіка
Горкі наведаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Міхайлавіч Лаўранкоў. З яго ўдзелам адбылася пашыраная нарада, на якую былі запрошаны кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і вучэбных устаноў горада.
май
Горкі з рабочым візітам наведалі віцэ-прэм’ер урада І. М. Бамбіза, саветнік прэм’ер-міністра рэспублікі А. Рубанік. Яны пабывалі ў СВК “Калгас імя Леніна”, УКСП “Горацкае”, РУП “Вучгас БДСГА”, СВК “Копцеўская ніва”, дзе цікавіліся ходам вясенніх пасяўных работ.
3 чэрвеня
Горкі і пасёлак Леніна з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Максімавіч Белахвостаў. З яго удзелам у райвыканкаме адбылася нарада. Міністр таксама ўручыў кіраўніцтву раёна вымпел “Пераможцу рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”.
7 чэрвеня
Горкі з рабочым візітам наведаў прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.С. Сідорскі. На мяжы Аршанскага і Горацкага раёнаў яго сустракалі старшыня аблвыканкама Б.В. Батура, намеснік старшыні аблвыканкама А.А. Дубко, старшыня Горацкага райвыканкама М.М. Анікееў. Прэм’ер-міністр пабываў у СВК “Сава”, РУП “Вучгас БСГА”.
8 чэрвеня
Горкі з рабочым візітам наведаў міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў. Вынікам рабочага візіту стала прыняцце рашэння аб пачатку будаўніцтва новага будынка для райаддзела унутраных спраў раёна.
жнівень
Горкі наведаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў. Разам з кіраўніцтвам раёна яны пабывалі ў Ленінскай СШ, дзе было прынята рашэнне аб рамонце галерэі школы.
19 жніўня
На базе СВК “Аўсянка” адбылася выязная нарада з удзелам віцэ-прэм’ера В. І. Гапеева, кіраўнікоў і іх намеснікаў шэрагу міністэрстваў рэспублікі.
У 2004-2005 навучальным годзе ў раёне працавала 6 класаў па сістэме развіваючага навучання Д. Эльконіна-В. Давыдава, 5 класаў па сістэме навучання Л. Занкова, 3 класы “Школа-2100”, 4 класы па мадэлі “Арыентыр”.
1 верасня
адкрыта першая ў вобласці дзіцячая вакальна-харавая школа.
15-16 верасня
У Горках з рабочым візітам знаходзіўся міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Л.І. Харужык. Ён наведаў шэраг аб’ектаў, была дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб фінансаванні міністэрствам некаторых напрамкаў прыродаахоўнай дзейнасці ў раёне.
лістапад
У Горках з рабочым візітам знаходзілася дэлегацыя з Свярдлоўскай вобласці.
3 лістапада
Горацкі раён з візітам наведалі главы дыпламатычных місій дзесяці краін – членаў Еўрапейскага Саюза. Узначальваў дыпмісію Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Брайан Беннет. Яны пабывалі ў БДСГА, РУП “Вучгас БДСГА”, у музеі савецка-польскай баявой садружнасці.
22-23 лістапада
У Горках адбыўся рэспубліканскі семінар на тэму “Павышэнне ролі вячэрняй агульнаадукацыйнай школы ў рэалізацыі права падлеткаў на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі”. У ім прынялі ўдзел спецыялісты абласных упраўленняў адукацыі, метадысты інстытутаў павышэння кваліфікацыі і дырэктары вячэрніх школ.
снежань
У Калінінскім мікрараёне г. Горкі адкрыўся магазін “Каштан” Горацкага райспажыўсаюза.